Вы тут

Януковiч: выбары прэзiдэнта 25 мая незаконныя


Учо­ра ў Рас­то­ве-на-До­не Вік­тар Яну­ко­віч пра­вёў прэс-кан­фе­рэн­цыю. Удзел у ёй узя­ло ка­ля 200 жур­на­ліс­таў.

Па­вод­ле слоў Яну­ко­ві­ча, ён мае на­мер пра­цяг­нуць ба­раць­бу за бу­ду­чы­ню Укра­і­ны «су­праць тых, хто стра­хам і тэ­ро­рам спра­буе асяд­лаць яе. Ула­ду ў кра­і­не за­ха­пі­лі на­цы­я­на­ліс­тыч­ныя пра­фа­шысц­кія ма­лой­чы­кі, якія прад­стаў­ля­юць аб­са­лют­ную мен­шасць на­сель­ніц­тва Укра­і­ны», сцвяр­джае Яну­ко­віч. На яго дум­ку, трэ­ба пра­вес­ці рас­сле­да­ван­не зла­чын­стваў ва Укра­і­не пад кант­ро­лем гра­мад­скас­ці і Са­ве­та Еў­ро­пы. Вы­ба­ры ў маі Яну­ко­віч лі­чыць не­за­кон­ны­мі і та­му не збі­ра­ец­ца браць у іх удзел. Пра сваё знік­нен­не з Укра­і­ны ад­хі­ле­ны Ра­дай прэ­зі­дэнт за­явіў на­ступ­нае: «Ні­хто мя­не не зверг­нуў, я вы­му­ша­ны быў па­кі­нуць Укра­і­ну пад не­па­срэд­най па­гро­зай свай­му жыц­цю і жыц­цю ма­іх бліз­кіх... Я атры­маў зван­кі пра па­гро­зы чле­нам сва­ёй сям'і...» Так­са­ма Яну­ко­віч за­явіў пра аб­стрэл яго аў­та­ма­бі­ля і па­гро­зу збіць вер­та­лёт, на якім ён на­кі­роў­ваў­ся на ўсход Укра­і­ны. Сваё зна­хо­джан­не ў Рас­то­ве-на-До­не ён па­тлу­ма­чыў тым, што ў гэ­тым го­ра­дзе жы­ве яго ся­бар, і па­абя­цаў вяр­нуц­ца ва Укра­і­ну, як толь­кі бу­дуць вы­ка­на­ныя ўмо­вы бяс­пе­кі.

Пад­ра­бяз­на Вік­тар Яну­ко­віч спы­ніў­ся на па­гад­нен­ні з апа­зі­цы­яй, якое па­він­на бы­ло ўрэ­гу­ля­ваць кры­зіс. «Я ве­рыў у пры­стой­насць за­меж­ных па­ся­рэд­ні­каў. Ня­гле­дзя­чы на тое, што гэ­тае па­гад­нен­не... бы­ло до­сыць су­пя­рэч­лі­вым і скла­да­ным, я яго пад­пі­саў. І пад­пі­са­лі лі­да­ры апа­зі­цыі. Са­праў­ды яно ў той час бы­ло вель­мі важ­ным. Яно пра­ду­гледж­ва­ла, што ра­ды­каль­ныя сі­лы па­він­ны бы­лі раз­збро­іц­ца, вы­зва­ліць усе за­хоп­ле­ныя тэ­ры­то­рыі, але гэ­та не бы­ло вы­ка­на­на. У вы­ні­ку Кі­еў быў на­вод­не­ны ўзбро­е­ны­мі людзь­мі, якія па­ча­лі гра­міць да­мы. Па­ча­лі па­ку­та­ваць не­ві­на­ва­тыя лю­дзі. Гэ­та пра­цяг­ва­ец­ца і ця­пер. Та­му па­гад­нен­не для нас, вя­до­ма, да­ва­ла над­зею. Але ўсё, што ад­бы­ло­ся да­лей, цяж­ка на­зваць ней­кі­мі эпі­тэ­та­мі. Гэ­та без­за­кон­не, тэ­рор, без­улад­дзе і ха­ос, бес­прэ­цэ­дэнт­ныя ра­шэн­ні, якія пры­ма­лі­ся ў пар­ла­мен­це спо­са­бам гвал­ту над дэ­пу­та­та­мі, за­кід­ван­ня ка­мя­ня­мі. Іх ця­га­лі на Май­дан, каб яны там пры­ся­га­лі. Гэ­та не ра­бо­та пар­ла­мен­та, гэ­та ра­бо­та Май­да­на. Апа­зі­цыя на­зва­ла но­вы ка­бі­нет мі­ніст­раў «ка­бі­не­там пе­ра­мо­гі». Пе­ра­мо­гі над кім? Над на­ро­дам? Яраш, Па­ру­бій, Цяг­ны­бок — лю­дзі, якія пра­па­ган­ду­юць гвалт. Гэ­та лю­дзі, вя­до­мыя ва ўсім све­це, а ў Із­ра­і­лі яны вы­клі­ка­юць жах. Вяр­хоў­ная Ра­да не­лі­гі­тым­ная». У той жа час Яну­ко­віч не асу­джае тых лю­дзей, «якіх пад ду­лам аў­та­ма­таў пры­му­ша­лі пры­маць тыя ці ін­шыя ра­шэн­ні. Гэ­та рэа­ліі, якія за­раз ёсць у Кі­е­ве. Мне ўда­ло­ся па­гу­та­рыць з не­ка­то­ры­мі з іх: тое, што я ад іх па­чуў, гэ­та жах».

Па­вод­ле слоў ад­хі­ле­на­га Ра­дай прэ­зі­дэн­та, яму со­рам­на і ён хо­ча па­пра­сіць пра­ба­чэн­ня «пе­рад ве­тэ­ра­на­мі, пе­рад укра­ін­скім на­ро­дам за тое, што ад­бы­ло­ся ва Укра­і­не. За тое, што ў мя­не не ха­пі­ла сіл, каб утры­маць ста­біль­насць».

Вік­тар Яну­ко­віч пра­ка­мен­та­ваў сі­ту­а­цыю, якая склад­ва­ец­ца на Крым­скім паў­вост­ра­ве. «Гэ­та на­ту­раль­ная рэ­ак­цыя на той ва­ен­ны пе­ра­ва­рот, які ад­быў­ся ў Кі­е­ве. Крым­ча­не не бу­дуць пад­па­рад­коў­вац­ца на­цы­я­на­ліс­там і бан­дэ­раў­цам. Як дзей­ны прэ­зі­дэнт Укра­і­ны за­яў­ляю, што Крым па­ві­нен за­ста­вац­ца ў скла­дзе ўкра­ін­скай дзяр­жа­вы, за­хоў­ва­ю­чы шы­ро­кую аў­та­но­мію... Лю­быя ва­ен­ныя дзе­ян­ні ў та­кой сі­ту­а­цыі не­да­пу­шчаль­ныя. Я не збі­ра­ю­ся звяр­тац­ца па ва­ен­ную пад­трым­ку. Укра­і­на па­він­на за­ста­вац­ца не­па­дзель­най».

Га­во­ра­чы пра кры­зіс у эка­но­мі­цы, Яну­ко­віч за­явіў, што пе­рад­дэ­фолт­нае ста­но­ві­шча ва Укра­і­не па­ча­ло­ся, ка­лі Укра­і­на фак­тыч­на стра­ці­ла та­ко­га важ­на­га парт­нё­ра, як Ра­сія. «Я не бу­ду та­іць, што мы рых­та­ва­лі­ся да вы­ба­раў 2015 го­да і, вя­до­ма, зра­бі­лі б усё, каб пе­ра­ка­наць укра­ін­скі на­род, што лепш жыць у ста­біль­най кра­і­не, якая мае ве­лі­зар­ную перс­пек­ты­ву, і коль­касць на­шых пры­хіль­ні­каў бы­ла са­май вя­лі­кай ся­род па­лі­тыч­ных прад­стаў­ні­коў роз­ных пар­тый. Лю­дзі ў гэ­та ве­ры­лі. Мы гэ­та зра­бі­лі б. Прад­стаў­ні­кі За­ха­ду, ЗША, якія апе­ка­ва­лі­ся Май­да­нам, — гэ­та яны сён­ня ня­суць ад­каз­насць пе­рад укра­ін­скім на­ро­дам».

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Колер настрою — чырвона-зялёны

Колер настрою — чырвона-зялёны

Спецыяльны рэпартаж з «Марафона адзінства» ў Оршы.

Спорт

Фантастычнае шоу прайшло ў «Мінск-арэне»

Фантастычнае шоу прайшло ў «Мінск-арэне»

Час любіць, памятаць, ствараць і... перамагаць.

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.