Вы тут

Не­за­кон­на зня­тыя срод­кі банк вер­не на пра­ця­гу 30 дзён?


На­цы­я­наль­ны банк рэ­ка­мен­да­ваў бан­кам у вы­пад­ках спі­сан­ня гра­шо­вых срод­каў без зго­ды тры­маль­ні­ка бан­каў­скай аплат­най карт­кі і ад­сут­нас­ці пры гэ­тым у бан­ка ін­фар­ма­цыі аб мах­ляр­стве з бо­ку клі­ен­та кам­пен­са­ваць гра­шо­выя срод­кі на пра­ця­гу 30 дзён з дня атры­ман­ня за­явы клі­ен­та пры вы­ка­ры­стан­ні бан­каў­скай карт­кі на тэ­ры­то­рыі Бе­ла­ру­сі і на пра­ця­гу 60 дзён пры пра­вя­дзен­ні апе­ра­цыі за ме­жа­мі Бе­ла­ру­сі. Пра гэ­та па­ве­да­мі­ла на­чаль­нік упраў­лен­ня раз­віц­ця бан­каў­скіх пла­цеж­ных кар­так і элект­рон­ных гро­шай На­цы­я­наль­на­га бан­ка Бе­ла­ру­сі Люд­мі­ла Стэ­фа­но­віч.

«Гэ­та вель­мі вя­лі­кі крок на­пе­рад, тое, пра што заў­сё­ды ка­за­лі фі­зіч­ныя асо­бы, аб­мяр­коў­ва­лі бан­кі і пра­ва­ахоў­ныя га­лі­ны — ука­ра­нен­не прын­цы­пу ну­ля­вой ад­каз­нас­ці», — пад­крэс­лі­ла яна. Та­кое ра­шэн­не бы­ло пры­ня­та Нац­бан­кам з улі­кам зва­ро­таў гра­ма­дзян і, перш за ўсё, у мэ­тах за­ха­ван­ня да­ве­ру на­сель­ніц­тва да бан­каў­скай сіс­тэ­мы, та­го, што ўжо да­сяг­ну­та ў сфе­ры без­на­яў­ных раз­лі­каў. Да та­го ж гэ­та пра­дык­та­ва­на між­на­род­най прак­ты­кай.

Акра­мя та­го, на­га­да­ем, што Нац­банк рас­пра­ца­ваў пра­ект нар­ма­тыў­на­га да­ку­мен­та, якім пра­па­ну­ец­ца ўста­на­віць для на­сель­ніц­тва гра­ніч­ную су­му пла­ця­жу на­яў­ны­мі гра­шо­вы­мі срод­ка­мі на ўзроў­ні не боль­шым за 1 ты­ся­чу ба­за­вых ве­лі­чынь (13,5 ты­ся­чы до­ла­раў). «Мы лі­чым, што гэ­та ап­ты­маль­ная ве­лі­чы­ня, хоць не­ка­то­рыя мі­ніс­тэр­ствы і ве­дам­ствы лі­чаць, што яе трэ­ба яшчэ змян­шаць», — ска­за­ла Люд­мі­ла Стэ­фа­но­віч.

Па­вод­ле ін­фар­ма­цыі БЕЛ­ТА.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Колер настрою — чырвона-зялёны

Колер настрою — чырвона-зялёны

Спецыяльны рэпартаж з «Марафона адзінства» ў Оршы.

Спорт

Фантастычнае шоу прайшло ў «Мінск-арэне»

Фантастычнае шоу прайшло ў «Мінск-арэне»

Час любіць, памятаць, ствараць і... перамагаць.

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.