Вы тут

Сцеж­ка­мі род­най пры­ро­ды


Ша­ноў­ныя чы­та­чы, «Звяз­да» за­пра­шае вас у пры­ем­нае і ці­ка­вае за­воч­нае па­да­рож­жа па род­ным краі. Аб тым, што ў нас — са­мая пры­го­жая і ба­га­тая пры­ро­да, у Бе­ла­ру­сі з го­на­рам ска­жа кож­ны школь­нік. І гэ­та — чыс­тая праў­да. Мы яе лю­бім, і са­праў­ды га­на­рым­ся ўні­каль­ны­мі род­ны­мі края­ві­да­мі, чыс­цют­кі­мі рэ­ка­мі і азё­ра­мі, вя­лі­кай коль­кас­цю рэд­кіх звя­роў, пту­шак, рас­лін. Мы ста­ра­ем­ся збе­раг­чы гэ­ты скарб, каб і дзе­ці, і ўну­кі ме­лі з ча­го це­шыц­ца, дзе ад­па­чы­ваць ду­шой...

Але ці шмат мы ве­да­ем пра род­ную пры­ро­ду, акра­мя та­го, што яна над­звы­чай ба­га­тая і што яе трэ­ба ахоў­ваць? За­ду­ма­лі­ся? Мы пра­па­ну­ем пра­ве­рыць гэ­та на спра­ве. Вам трэ­ба толь­кі ад­ка­заць на не­каль­кі пы­тан­няў, вы­браў­шы з пра­па­на­ва­ных ва­ры­ян­таў ад­ка­заў адзін пра­віль­ны. Ад­ка­зы пры­ма­юц­ца на пра­ця­гу трох тыд­няў пас­ля апуб­лі­ка­ван­ня пы­тан­няў. Да­сы­лаць іх мож­на на паш­то­вы ад­рас рэ­дак­цыі або на e-maіl: pryroda@zvіazda.by з па­зна­кай «вік­та­ры­на». Пер­шыя тры ўдзель­ні­кі вік­та­ры­ны, якія да­шлюць пра­віль­ныя ад­ка­зы, атры­ма­юць ад рэ­дак­цыі пры­го­жыя і ка­рыс­ныя су­ве­ні­ры. А ўдзель­ні­кам, як вы ўжо зра­зу­ме­лі, мо­жа стаць кож­ны.

Ха­ця, ве­да­ю­чы на­шых кем­лі­вых і не­абы­яка­вых чы­та­чоў, ма­ем усе пад­ста­вы ду­маць, што не дзе­ля пры­зоў вы бу­дзе­це ста­рац­ца. Бо «лю­біць» па-на­ша­му — гэ­та яшчэ і «ве­даць», і «ра­зу­мець», праў­да? Да­лу­чай­це­ся — па­да­рож­жа па сцеж­ках род­най пры­ро­ды бу­дзе ці­ка­вым. (За­бя­га­ю­чы на­пе­рад, ска­жам: ванд­роў­ка абя­цае быць з пра­ця­гам!)

1

 Па­пу­ля­цыю якіх дзі­кіх ко­ней ад­наў­ля­юць ця­пер у Бе­ла­веж­скай пу­шчы?

•  Конь Пржа­валь­ска­га

•  Му­станг

•  Тар­пан

•  Дрык­гант

 

2

Як на­зы­ва­ец­ца птуш­ка на фо­та?

124•  Са­ва звы­чай­ная

•  Ве­раб'­і­ны сыч

•  Са­ві­ны ве­ра­бей

•  Пу­гач

 

 

3

Са­мцоў якіх пту­шак на­зы­ва­юць «джэнтль­ме­на­мі» за тое, што яны леп­шы корм заў­сё­ды па­кі­да­юць са­мкам?

•  Бус­лоў

•  Сне­гі­роў

•  Сі­ніц

•  Яст­ра­баў

 

4

Як зя­зю­лі ўда­ец­ца пад­клад­ваць у гнёз­ды ін­шых пту­шак свае яй­кі?

•  Яна ро­біць гэ­та та­ды, ка­лі гас­па­да­ры гняз­да спяць

•  Яна ад­га­няе гас­па­да­роў сва­ім гроз­ным «ку-ку»

•  Яна вы­дзя­ляе не­пры­ем­ны пах, і птуш­кі зля­та­юць з гняз­да

•  Яна афар­боў­кай пер'я па­доб­ная на яст­ра­ба, і пры яе на­блі­жэн­ні птуш­кі ўця­ка­юць

 

5

У сту­дзе­ні 1936 го­да ў ад­ным з бе­ла­рус­кіх га­ра­доў быў за­фік­са­ва­ны «ту­ман­ны» рэ­корд — 247 га­дзін. Дзе на­зі­ра­лі­ся та­кія час­тыя ту­ма­ны?

•  У Пін­ску

•  У По­лац­ку

•  У Ма­гі­лё­ве

•  У Рэ­чы­цы

 

6

Які від шып­шы­ны, што рас­це ў Бе­ла­ру­сі, змя­шчае ў пла­дах най­больш ві­та­мі­ну С?

•  Шып­шы­на май­ская

•  Шып­шы­на са­ба­чая

•  Шып­шы­на Вуд­са

•  Шып­шы­на Ма­рэ

 

7

Яко­га ко­ле­ру зу­бы ў баб­ра?

•  Бе­лыя

•  Жоў­тыя

•  Ка­рыч­не­выя

•  Аран­жа­выя

 

Важ­ная пад­каз­ка

Знай­сці ад­ка­зы на гэ­тыя пы­тан­ні вам бу­дзе на­шмат пра­сцей (ці, ма­быць, на­ват вель­мі прос­та), ка­лі вы па­гар­та­е­це пер­шы ну­мар за 2014 год ча­со­пі­са «Род­ная пры­ро­да» — но­ва­га ці­ка­ва­га пра­ек­та Вы­да­вец­ка­га до­ма «Звяз­да». Акра­мя та­го, што да­ве­да­е­це­ся шмат но­ва­га і ці­ка­ва­га, змо­жа­це пра­віль­на ад­ка­заць на ўсе пы­тан­ні вік­та­ры­ны, вы атры­ма­е­це са­праўд­нае за­да­валь­нен­не ад уні­каль­ных фо­та­здым­каў звя­роў, пту­шак, рас­лін, прос­та род­ных края­ві­даў, бо ча­со­піс не­бес­пад­стаў­на лі­чыц­ца най­леп­шым ілюст­ра­ва­ным вы­дан­нем аб пры­ро­дзе.

Каб пе­ра­ка­нац­ца ў гэ­тым — вар­та па­ці­ка­віц­ца на по­шце ўмо­ва­мі пад­піс­кі на дру­гі квар­тал, бо «Род­ная пры­ро­да» ў роз­ні­цу пра­да­ец­ца, але доў­га ў ша­пі­ках не за­леж­ва­ец­ца. А ча­со­піс вам вель­мі спат­рэ­біц­ца ў на­шай ін­тэ­ле­кту­аль­на-края­знаў­чай ванд­роў­цы сцеж­ка­мі род­най пры­ро­ды.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Уласнікі карэктуюць свае прапановы.

Грамадства

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».