Вы тут

Алё, народ на провадзе!


Дакладная пры­кме­та

Пас­ля ка­та­стро­фы на Чар­но­быль­скай АЭС лю­дзі, што жы­лі ў трыц­ца­ці­кі­ла­мет­ро­вай зо­не, ста­лі ра­та­вац­ца, раз'­яз­джац­ца хто ку­ды. Для іх бу­да­ва­лі­ся шмат­ква­тэр­ныя да­мы ў га­ра­дах, цэ­лыя ву­лі­цы ў вёс­ках ды мяс­тэч­ках. Але ж пе­ра­ехаць на но­вае мес­ца — гэ­та лёг­ка ска­заць, а вось зра­біць... Трэ­ба бы­ло не­як асвой­вац­ца, зна­ё­міц­ца з но­вым лю­дам, трэ­ба бы­ло аб­жы­ва­цца. Пры­нам­сі, пры тых да­мах ды ка­тэ­джах да­бу­доў­ваць лаз­ні, хля­вы, га­ра­жы. А ці не най­перш  — пры­маць зям­лю, за­ся­ваць ага­ро­ды.

Наш доб­ры зна­ё­мец Па­вел Сця­па­на­віч ад­ну па­ло­ву свай­го ўчаст­ка вы­ра­шыў ад­вес­ці пад гра­ды і буль­бу, дру­гую — пад сад. Не­каль­кі ма­ла­дзень­кіх яб­лы­нек, груш і сліў ён пры­вёз з га­да­валь­ні­ка. А вось па кус­ты ма­лі­ны, агрэс­ту, па­рэ­чак з'ез­дзіў на сваю ра­дзі­му. І па­са­дзіў.

Доб­рую спра­ву зра­біў: што­ра­нак по­тым стаў вы­хо­дзіць на двор, каб ёй лю­ба­вац­ца.

Але ж не­як — што за лі­ха: зір­нуў на са­док і ледзь не са­млеў: ні кус­ці­ка там, ні дрэў­ца — толь­кі ям­кі. Гас­па­дар за сэр­ца — і «па сцен­цы» ў ха­ту. Жон­ка тут жа ў «хут­кую» зва­ніць. А ўжо по­тым да­вай рас­пыт­ваць, што з ім? Муж ад­ка­заў...

Факт, што дак­та­ры, пры­ехаў­шы, аба­іх су­жэн­цаў ра­та­ва­лі. Дзя­ка­ваць Бо­гу, спра­ві­лі­ся... Апры­том­не­лі тыя. А да­лей што ра­біць? У мі­лі­цыю іс­ці? У су­се­дзяў пра штось пы­тац­ца? Ні­ко­га ж тол­кам не ве­да­юць... Ды і ча­су ня­ма ка­ні­цель раз­во­дзіць: Сця­па­на­віч на фер­ме ад цям­на да цям­на (пра­цуе заа­тэх­ні­кам), жон­ка — у дзі­ця­чым сад­ку...

Ка­ра­цей, за­віс­ла б пы­тан­не, ка­лі б праз дзень-дру­гі не пай­шоў Сця­па­на­віч да та­кой жа пе­ра­ся­лен­кі і сва­яч­кі ў дру­гі ка­нец вёс­кі, ка­лі б там не кі­нуў по­зірк у су­сед­ні ага­род і... Ва­чам не па­ве­рыў: за сет­кай — са­док, ну аку­рат як іх­ні. Каб пе­ра­ка­нац­ца, да­вя­ло­ся «мя­жу пе­рай­сці», — аб­гле­дзець са­джан­цы. Па­мыл­кі не бы­ло. Зна­чыць, мож­на і ў ха­ту?

Зай­шоў — ба­чыць, ні­ко­га там, толь­кі храп ба­га­тыр­скі з пе­чы... І на­га з-пад коў­дры тыр­чыць. Ён цоп за яе: маў­ляў, уста­вай, ча­ла­ве­ча, раз­мо­ва ёсць.

А вы­свет­лі­ла­ся, не му­жык там — ка­бе­та. І на­ват зна­ё­мая — Воль­ка, так­са­ма з на­ез­джых, да­яр­ка з яго­най фер­мы:

— Што та­кое, Сця­па­на­віч? — пы­тае, прад­раў­шы во­чы. — Я ж ка­роў па­да­іла. Зна­чыць, ма­гу ад­па­чыць.

— Мо­жаш, Воль­га... Але ж пас­ля та­го, як ска­жаш мне, ад­куль у ця­бе яб­лы­ні, ма­лі­на, агрэст? Дзе ты са­джан­цы бра­ла?

Тая, не мірг­нуў­шы во­кам:

— Там, дзе ўсе — на ба­за­ры...

— Зна­чыць, мі­лі­цыі за­раз рас­ка­жаш, на якім і коль­кі за іх за­пла­ці­ла, — па­абя­цаў госць і ру­шыў да тэ­ле­фо­на.

— Не гу­бі, Сця­па­на­віч! — ад­чуў­шы ня­доб­рае, спы­ні­ла яго гас­па­ды­ня. — Гэ­та ж не я, гэ­та ж дач­ка мая на­ця­га­ла ўся­го. Я і не ве­да­ла, ад­куль.

— А ка­лі б ве­да­ла?..

— У ін­шы сад ад­пра­ві­ла б! Да­лі­бог, — пе­ра­хрыс­ці­ла­ся Воль­ка...

Ве­ча­рам та­го ж дня яны з дач­кой вы­ка­па­лі ўсе са­джан­цы і пры­нес­лі іх на­зад. Так што Сця­па­на­віч свой сад яшчэ раз па­са­дзіў, а мяс­тэч­ка такім чынам да­ве­да­ла­ся, і хто та­кая Воль­ка і ча­го ча­каць ад яе дзя­цей. Пры­нам­сі, ка­лі праз коль­кі га­доў ма­ці аб'­яві­ла, што за­муж ад­дае ад­ну з да­чок, лю­дзі пе­ра­пы­та­лі:

— Гэ­та ж ка­то­рую? Тую, што ў Сця­па­на­ві­ча ма­лі­ну па­кра­ла?

Дакладная пры­кме­та: ні з кім не зблы­та­еш.

Ра­і­са Ва­сі­лё­ва,

г. Го­мель.

Тры лі­та­ры

Без Бо­га — ні да па­ро­га. Без гу­ма­ру, зга­дзі­це­ся, так­са­ма, бо ён да­па­ма­гае нам і пра­ца­ваць, і ад­па­чы­ваць, і ву­чыц­ца, і мі­рыц­ца... Ды што там — на­ват хва­ро­бы ля­чыць. Ну вось на­прык­лад.

Не­як у на­шу баль­ніч­ную па­ла­ту за­зі­рае док­тар, пы­та­ец­ца, дзе хво­ры (на­за­вем яго Іван Іва­на­віч). Мы друж­на ад­каз­ва­ем:

— На пра­цэ­ду­ры пай­шоў.

— Ка­лі вер­нец­ца, пе­ра­дай­це: хай на ЭКГ схо­дзіць...

— Доб­ра, пе­ра­да­дзім, — зга­джа­ем­ся, — бо сло­вы — гэ­та ж не мех з цэ­мен­там. Да та­го ж хві­лін праз коль­кі і той хво­ры з'яў­ля­ец­ца:

— Док­тар не за­хо­дзіў? — ці­ка­віц­ца.

— А як жа... Быў, — пер­шым ад­гу­ка­ец­ца мой су­сед па лож­ку. — Уба­чыў, што вас на мес­цы ня­ма, ну і па­слаў... На тры лі­та­ры.

— Док­тар? Мя­не? — спа­ло­хаў­ся ста­ры. — За што?

— Ды за­слу­жыў, ві­даць? — пад­мірг­нуў­шы нам, пры­знаў жар­таў­нік.

А ста­ро­му ж не да жар­таў. Яму страх: ту­пае, бед­ны, ад лож­ка да дзвя­рэй ды па­ты­лі­цу чу­хае — ду­мае, у чым жа пра­ві­ніў­ся, а га­лоў­нае, што яму ра­біць?

Па­шчас­ці­ла: лёг­кі на ўспа­мін док­тар у па­ла­це з'я­віў­ся. На­ват не адзін...

— Іва­на­віч, — ка­жа ста­ро­му, — трэ­ба вам на трэ­ці па­верх сха­дзіць, на ЭКГ. Сяст­рыч­ка вось да­ро­гу па­ка­жа...

— А-а... Дык вы пра гэ­тыя тры лі­та­ры, пра кар­дыя­гра­му? — спы­таў дзед. — А я ж па­ду­маў...

Му­жы­кі ў ро­гат:

— ...Ду­маў аку­рат як ба­ба: на дзвя­рах пу­ні тры лі­та­ры згле­дзе­ла, — дай, вы­ра­шы­ла, уся­рэ­дзі­ну зай­ду, хоць па­гля­джу... А там — ні­ча­гут­кі, на­ват пал­кі дроў ня­ма­ша­ка, — па­тлу­ма­чыў дзе­ду гу­ма­рыст.

Ва­ле­рый Гаў­рыш, г. Ча­ву­сы.

Да­ста­я­ла­ся

...Сам я то­га не ба­чыў, свед­кам не быў: што мне рас­ка­за­лі, то і я рас­ка­жу.

У ад­ной вёс­цы жы­лі му­жык з жон­кай — Сця­пан і Ган­на. А па су­сед­стве з імі — Ад­эля. Яна адзі­но­кай бы­ла, до­ма па­сва­рыц­ца не ме­ла з кім, вось і чап­ля­ла­ся да ін­шых лю­дзей, а най­перш — да сва­іх су­се­дзяў: то іх шпа­кі яе ку­ра­нят аб'­елі, то пус­та­зел­ле на гра­ды «пе­ра­ско­чы­ла», то ку­ры пад пло­там пад­коп зра­бі­лі, то не до­ма знес­лі­ся...

А ка­ло­дзеж у іх на дзве ха­ты быў — агуль­ны. Та­му ба­бы па ва­ду, як па бя­ду, — счэ­пяц­ца ля студ­ні — і не раз­няць...

Дык вось ад­на­го ра­зу з ра­ні­цы Сця­пан устаў, каб на пра­цу іс­ці, а заў­сёд­на­га сня­дан­ка на ста­ле ня­ма­ша­ка. І вяд­ра ня­ма — жон­ка па ва­ду пай­шла — і як ута­пі­ла­ся.

Зір­нуў му­жык у акно — так і ёсць: сва­рыц­ца з су­сед­кай. І не на жарт ужо. То кры­кам кры­ча­лі ды ру­ка­мі раз­мах­ва­лі, а то зу­сім... Ад­эля па­вяр­ну­ла­ся да Ган­ны спі­ной, са­гну­ла­ся ў тры па­гі­бе­лі — і спад­ні­цу на­верх: на, маў­ляў...

Але ж і Ган­на не з тых, хто са­сту­піць: яна тое са­мае зра­бі­ла. І ста­яць... Зна­чыць, ця­пер — Сця­пан ужо ве­даў — Ган­на не хут­ка прый­дзе: у спрэч­цы ж пе­ра­мо­жа той, хто «пе­ра­ста­іць». Яму, атрым­лі­ва­ец­ца, трэ­ба га­лод­ным на пра­цу іс­ці? А не хочацца ж...

Ка­ра­цей, пад­аў­ся ён ба­бе сва­ёй на вы­руч­ку. Ці­хень­ка па­ды­шоў, кіў­нуў (ідзі, маў­ляў, да­до­му — ес­ці зга­туй, я за ця­бе па­стаю). Спус­ціў свае порт­кі, са­гнуў­ся... Ад­эля ні­чо­га не пры­кме­ці­ла — пры­нам­сі, спа­чат­ку. А по­тым жа азір­ну­ла­ся — і як за­кры­чыць:

— Ага, у ця­бе кіш­кі вы­лез­лі! Мая, зна­чыць, праў­да!

З той ра­дас­ці ра­за­гнула­ся яна, за­дра­ла га­ла­ву і гор­да пай­шла да ха­ты.

Сця­пан так­са­ма пай­шоў — сне­даць і на пра­цу.

А.М. Чак, в. Па­рэч­ча, Гро­дзен­скі ра­ён.

На­дзей­ная хо­ван­ка

...До­сыць час­та ця­пер па тэ­ле­ві­за­ры па­каз­ва­юць (ды і «Звяз­да» на­ша пі­ша) пра хіт­ры­кі роз­ных там ма­хі­на­та­раў. Маў­ляў, ча­го яны толь­кі не ро­бяць, каб пе­ра­вез­ці тыя ж нар­ко­ты­кі, за­ба­ро­не­ны та­вар ці «ліш­нюю» ва­лю­ту! За вы­на­ход­ніц­твы хоць ты прэ­міі ім вы­да­вай!

Але ж, ска­жу вам, та­кія свет­лыя га­ло­вы ў нас не ўчо­ра з'я­ві­лі­ся. І не на го­лым мес­цы: бы­ло ў ка­го па­ву­чыц­ца. Зрэш­ты, мяр­куй­це са­мі.

Мая род­ная вёс­ка Ма­ля­ці­чы зна­хо­дзіц­ца на мя­жы Кры­чаў­ска­га і Мсці­слаў­ска­га ра­ё­наў. Не ве­даю, як у ін­шых мес­цах, а там у 50-х га­дах мі­ну­ла­га ста­год­дзя з дзець­мі ў шко­ле не ду­жа цац­ка­лі­ся, за ву­шы з кла­са ў клас не пе­ра­цяг­ва­лі. Не хо­ча аль­бо не мо­жа нех­та ву­чыц­ца, зна­чыць, атры­мае за­дан­не на ле­та. А ка­лі ўво­сень яго не здасць — раз­мо­ва ка­рот­кая: за­ста­ец­ца на дру­гі год. За­ста­нец­ца адзін раз, за­ста­нец­ца дру­гі, — а там, гля­дзіш, і кадр для кал­га­са га­то­вы, бо вы­рас­ла «дзі­ця»: у пя­ты клас ха­дзіць со­рам­на, а ў дзя­вя­ты ні­хто не бя­рэ. Да та­го ж у га­ло­вах ужо не ву­чо­ба, а роз­ныя ду­ры­кі. Зна­чыць, удзень гэ­тым не­да­рост­кам мож­на ў кал­гас на пра­цу ха­дзіць, а ве­ча­рам...

Ве­ча­рам па­на­дзі­лі­ся хлоп­цы роз­ную шко­ду чы­ніць — дзяў­ча­так па­ло­хаць, што з дру­гой зме­ны са шко­лы вяр­та­лі­ся, або і з да­рос­лых ка­го... Страш­на.

Дык вось. У нас та­ды за­вя­дзён­ка бы­ла: як неш­та ку­піць трэ­ба (ка­ро­ву ці па­ра­сят), то кі­руй аглоб­лі ў Мсці­слаў; як штось­ці пра­даць, то едзь­ма ў Кры­чаў. Там — вя­до­мая спра­ва — цэ­мент­на-шы­фер­ны за­вод, там гу­ма­вы, там чы­гу­нач­ная стан­цыя. І лю­дзі, што ні ка­жы, ба­га­цей­шыя. Ад­па­вед­на, — з іх бо­лей гро­шай мож­на ўзяць.

Як­раз на гэ­та ду­жа спа­дзя­ва­лі­ся на­шы ма­ла­дзі­цы Жэ­ня і Нэ­ля. У ад­ной на про­даж бы­ла па­ра па­ра­сят, у дру­гой — цэ­лая ча­ра­да гу­сей. Ні тое, ні дру­гое ў ка­шы на ба­зар не за­ня­сеш. Так што па­пра­сі­лі яны ка­ня ў стар­шы­ні ка­ла­са і па­еха­лі.

Доў­га там ста­я­лі ці ко­рат­ка, факт, што торг не ска­заць каб уда­лы быў. Жы­вы та­вар... Ён ужо і та­ды ма­ла ка­го ці­ка­віў, бо ку­пі тую ж гусь, а по­тым кло­пат май: за­ся­чы яе, аб­ску­бі, асма­лі, раз­бя­ры... Мя­са не за­хо­чаш...

Так што ве­ча­рам па­еха­лі ганд­ляр­кі да­моў: во­сень, на два­рэ цём­на, а да­ро­га да­лё­кая — пе­ра­няць мо­гуць, як піць даць... А хоць бы і тыя дру­га­год­ні­кі. Ад стра­ху ў жан­чын усе бло­хі па­дох­лі.

Але ж не­як даб­ра­лі­ся. Жэ­ня ад­ра­зу з во­за — і да­вай раз­вяз­ваць гу­сей. А Нэ­ля ся­дзіць — гу­са­ка на ка­ле­нях тры­мае.

— Што ты яго му­чыш? — кры­чыць сяб­роў­ка. — Ад­пус­ці, хай но­гі па­раў­нуе.

— Ага... Ад­пус­ці... А по­тым шу­кай вет­ру ў по­лі, — ка­жа ма­ла­дзі­ца, — з ін­шы­мі ў ча­ра­дзе змя­ша­ец­ца...

— Ну і ня­хай... На­вош­та яго шу­каць?

— Як гэ­та — на­вош­та? У ім жа па­ра­сят­кі мае.

— Якія па­ра­сят­кі? Ты што — з глуз­ду з'е­ха­ла? Яны ж у Кры­ча­ве, ты іх ней­ка­му дзядзь­ку пра­да­ла.

— Так, пра­да­ла. А гро­шы на ўся­кі вы­па­дак у гу­са­ка за­піх­ну­ла.

— Як гэ­та за­піх­ну­ла? Ку­ды?

— Ну не ў дзю­бу ж...

Факт, што гу­сак той бед­ны быў. За­тое ма­ла­дзі­ца ба­га­тая — яшчэ і на вы­дум­ку.

Лю­боў Чыг­ры­на­ва, в. За­ба­лац­це, Ві­лей­скі ра­ён.

Руб­ры­ку вя­дзе Ва­лян­ці­на Доў­нар.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Як прайшоў «Марафон адзінства» у Віцебску

Як прайшоў «Марафон адзінства» у Віцебску

Два дні былі насычаны ўнікальнымі выставамі, карыснымі праектамі і інтэрактыўнымі пляцоўкамі.

Грамадства

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».

Грамадства

Гарадское асяроддзе становіцца больш даступным для людзей з інваліднасцю

Гарадское асяроддзе становіцца больш даступным для людзей з інваліднасцю

Галоўная мэта дзяржавы сёння — інтэграваць чалавека з інваліднасцю ў грамадства.