Вы тут

Мiкрапазыкi — цывiлiзавана


У Бе­ла­ру­сі пла­ну­ец­ца нар­ма­тыў­на ўрэ­гу­ля­ваць дзей­насць мік­ра­фі­нан­са­вых ар­га­ні­за­цый. Ад­па­вед­ны пра­ект ука­за аб­мяр­коў­ваў­ся 28 лю­та­га на ра­бо­чай су­стрэ­чы Прэ­зі­дэн­та Бе­ла­ру­сі Аляк­санд­ра Лу­ка­шэн­кі з прэм'­ер-мі­ніст­рам Мі­ха­і­лам Мяс­ні­ко­ві­чам і стар­шы­нёй праў­лен­ня На­цы­я­наль­на­га бан­ка На­дзе­яй Ер­ма­ко­вай, па­ве­да­мі­лі БЕЛ­ТА ў прэс-служ­бе бе­ла­рус­ка­га лі­да­ра.

«Я двой­чы вяр­таў гэ­ты пра­ект ука­за, па­тра­бу­ю­чы ад вас яго аб­грун­та­ван­ня. Што мя­не на­сця­рож­вае: у свой час мы ге­ра­іч­на зма­га­лі­ся з фі­нан­са­вы­мі кам­па­ні­я­мі, у на­ро­дзе іх на­зы­ва­лі «фін­ка­мі», яны ня­ма­ла бед пры­нес­лі кра­і­не, а маг­лі б пры­нес­ці яшчэ больш, ка­лі б мы ў свой час не пры­ду­шы­лі іх дзей­насць, за­сна­ва­ную на кра­дзя­жы, вы­ва­дзе гро­шай, пі­ра­мі­дах і гэ­так да­лей», — ад­зна­чыў кі­раў­нік дзяр­жа­вы.

Акра­мя та­го, Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка па­ста­віў пы­тан­не аб не­аб­ход­нас­ці пры­няц­ця та­ко­га ўка­за. «Вы гэ­та тлу­ма­чы­це тым, што ў нас гэ­тыя мік­ра­фі­нан­са­выя ар­га­ні­за­цыі ўжо іс­ну­юць. Паў­стае пы­тан­не: яны што, не­за­кон­на іс­ну­юць? Ча­му яны іс­ну­юць, на якой пад­ста­ве, ка­лі для іх ня­ма нар­ма­тыў­на-пра­ва­вой ба­зы? Ка­лі яны іс­ну­юць сён­ня за­кон­на, то які сэнс нам пры­маць яшчэ адзін нар­ма­тыў­на-пра­ва­вы акт? — ска­заў Прэ­зі­дэнт. — Я яшчэ раз пад­крэс­лі­ваю: я не ад­хі­ляю тое, што вы пра­па­ну­е­це, але ў мя­не не­да­стат­ко­ва ін­фар­ма­цыі, каб пры­маць ра­шэн­не».

На­дзея Ер­ма­ко­ва да­ла­жы­ла, што іні­цы­я­ты­ва пад­рых­тоў­кі ад­па­вед­на­га да­ку­мен­та зы­хо­дзі­ла ад Нац­бан­ка. Яна рас­тлу­ма­чы­ла, што мік­ра­фі­нан­са­ван­не пра­ду­гледж­вае пра­да­стаў­лен­не не­вя­лі­кіх па­зык тым ці ін­шым фі­зіч­ным або юры­дыч­ным асо­бам за кошт срод­каў, сфар­мі­ра­ва­ных са­мі­мі ўлас­ні­ка­мі, а не пры­цяг­ну­тых ад на­сель­ніц­тва або юры­дыч­ных асоб, як у бан­ках. Гра­ма­дзян­скім ко­дэк­сам гэ­та пра­ду­гле­джа­на, але гэ­та пы­тан­не трак­ту­ец­ца да­во­лі шы­ро­ка. А ін­шае за­ка­на­даў­ства, якое больш кан­крэт­на рэ­гу­ля­ва­ла б ад­па­вед­ную дзей­насць, ад­сут­ні­чае.

«Та­му сён­ня не за­ба­ро­не­на лю­бым ар­га­ні­за­цы­ям, якія рэ­гіст­ру­юц­ца як суб'­ек­ты гас­па­да­ран­ня, як прад­пры­маль­ніц­кія струк­ту­ры, ма­лы біз­нес у тым лі­ку. Ні­дзе не пра­пі­са­на, што пра­да­стаў­лен­не па­зык па­він­на лі­цэн­за­вац­ца. І та­му ка­лі яны рэ­гіст­ру­юц­ца, скла­да­юць свой ста­тут, яны гэ­ту дзей­насць не пра­ду­гледж­ва­юць, та­му што яна ўза­ко­не­на Гра­ма­дзян­скім ко­дэк­сам. Лі­цэн­за­ван­не трэ­ба для та­го, каб па­ста­віць у рам­кі гэ­ту дзей­насць», — ад­зна­чы­ла стар­шы­ня праў­лен­ня Нац­бан­ка.

Па­вод­ле слоў Над­зеі Ер­ма­ко­вай, ад­сут­насць на­леж­на­га рэ­гу­ля­ван­ня ў гэ­тай сфе­ры ў тым лі­ку ства­рае па­гро­зу дзей­нас­ці па прын­цы­пе так зва­ных фі­нан­са­вых пі­ра­мід, якія пры­цяг­ва­юць срод­кі на­сель­ніц­тва, а за­тым прос­та зні­ка­юць. «Сён­ня зноў пры­хо­дзяць струк­ту­ры, як пра­ві­ла, з Ра­сіі, якія там ужо сфар­мі­ра­ва­лі­ся. Не­дзе і мах­ляр­ская ў іх ёсць гіс­то­рыя», — ска­за­ла стар­шы­ня праў­лен­ня Нац­бан­ка.

З ін­ша­га бо­ку, ёсць мік­ра­фі­нан­са­выя ар­га­ні­за­цыі, што пра­да­стаў­ля­юць па­зы­кі на­сель­ніц­тву пад вя­лі­кія пра­цэнт­ныя стаў­кі, якія ча­сам да­хо­дзяць да 1000 пра­цэн­таў га­да­вых. «На­сель­ніц­тва ідзе на гэ­та, хоць по­тым вяр­тан­не гэ­тых гро­шай, вя­до­ма, вель­мі скла­да­нае і сур'­ёз­нае», — ад­зна­чы­ла стар­шы­ня праў­лен­ня Нац­бан­ка.

Па вы­ні­ках аб­мер­ка­ван­ня ў кі­раў­ні­ка дзяр­жа­вы пра­ект ад­па­вед­на­га ўка­за, які пры­зна­ча­ны рэ­гу­ля­ваць дзей­насць мік­ра­фі­нан­са­вых струк­тур, бу­дзе ў блі­жэй­шы час да­пра­ца­ва­ны.

Як ад­зна­чы­ла На­дзея Ер­ма­ко­ва, гэ­тыя ар­га­ні­за­цыі пра­ду­гледж­ва­ец­ца рэ­гіст­ра­ваць у На­цы­я­наль­ным бан­ку, і ад­на­ча­со­ва бу­дзе вы­да­вац­ца ім лі­цэн­зія. «Бу­дзе рэ­гу­ля­вац­ца, каб у гэ­тай ар­га­ні­за­цыі быў ста­тут­ны ка­пі­тал, ад­па­вед­ныя пра­цэнт­ныя стаў­кі, каб штраф­ныя санк­цыі не бы­лі за­воб­лач­ных па­ме­раў», — ска­за­ла яна.

Пад кант­роль бу­дзе так­са­ма па­стаў­ле­на ад­па­вед­насць кі­раў­ні­коў та­кіх струк­тур з пунк­ту гле­джан­ня аду­ка­цыі, дзе­ла­вой рэ­пу­та­цыі, на­яў­нас­ці су­дзі­мас­цяў.

Выбар рэдакцыі

Жыллё

У Мінскім раёне адкрылі новы арэндны дом

У Мінскім раёне адкрылі новы арэндны дом

Новы год — у новай кватэры.

Грамадства

Шлях да сэрца вандроўніка ляжыць праз страўнік

Шлях да сэрца вандроўніка ляжыць праз страўнік

Як развіваецца гастратурызм у Беларусі?

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.