Вы тут

Футбол веры не пе­ра­шко­да


Ксян­дзы па­мя­ня­лі су­та­ны на спар­тыў­ную фор­му, каб вы­зна­чыць, хто з іх у фут­бо­ле мац­ней­шы. У Лі­дзе прай­шоў 8-ы чэм­пі­я­нат Еў­ро­пы па мі­ні-фут­бо­ле, які ў ста­ра­даў­нім го­ра­дзе са­браў свя­та­роў з 13 еў­ра­пей­скіх кра­ін.

1«Бе­ла­русь, на­пе­рад!» — тры­бу­ны без­упын­на пад­трым­лі­ва­лі ка­ман­ды, трэ­не­ры эма­цы­я­наль­на ра­бі­лі апош­нія за­ўва­гі на план­шэ­тах, а стом­ле­ныя ксян­дзы-фут­ба­ліс­ты лі­та­раль­на кла­лі­ся пад мяч, каб той не тра­піў у іх ва­ро­ты. Ні­хто не ха­цеў са­сту­паць, але толь­кі ад­на дру­жы­на маг­ла стаць пер­шай...

Ар­га­ні­за­ваць у Бе­ла­ру­сі па­доб­ны тур­нір свя­та­рам пра­па­на­ва­лі пас­ля ле­таш­ня­га кан­ты­нен­таль­на­га пер­шын­ства ў Сла­ве­ніі, дзе на­шы су­ай­чын­ні­кі за­ня­лі 8-е мес­ца. Да хат­ніх стар­таў бе­ла­рус­кія ксян­дзы рых­та­ва­лі­ся ад­каз­на: за­яві­лі ка­ман­ду на пер­шын­ство Грод­на па за­льным фут­бо­ле, зла­дзі­лі ад­мыс­ло­вае пер­шын­ство кра­і­ны. І як пры­зна­ваў­ся ў ін­тэр­в'ю «Звяз­дзе» ай­цец Па­вал Са­ла­бу­да, ка­пі­тан бе­ла­рус­кай збор­най, сё­лет­няя ка­ман­да ста­ла мац­ней­шай за ле­таш­нюю. Што ка­заць, меў ра­цыю а. Па­вел! Бе­ла­ру­сы атры­ма­лі тры вік­то­рыі за­пар у на­пру­жа­ных мат­чах і апы­ну­лі­ся ў паў­фі­на­ле. Ра­зам з усі­мі да ад­каз­ных паядынкаў рых­та­ваў­ся, ад­точ­ваў уда­ры і Міт­ра­па­літ Мін­ска-Ма­гі­лёў­скі, ар­хі­епіс­кап Та­дэ­вуш Кан­дру­се­віч. На по­лі ён пра­во­дзіў не так шмат ча­су, але і на ла­ве за­па­сных імк­нуў­ся пад­ба­дзёр­ваць бе­ла­рус­кую ка­ман­ду.

— Гэ­тыя спа­бор­ніц­твы — доб­рая на­го­да нес­ці Еван­гел­ле ў су­час­ны свет, — у пе­ра­пын­ку па­між су­стрэ­ча­мі раз­ва­жае ар­хі­епіс­кап Та­дэ­вуш Кан­дру­се­віч. — Усе ба­чаць, як ча­сам па­вод­зяць ся­бе ба­лель­шчы­кі на тры­бу­нах. Гэ­ты тур­нір — доб­ры спо­саб па­ка­заць, што мы мо­жам пры­маць па­ра­жэн­не, пра­ба­чаць, ву­чыць на­шых вер­ні­каў-ба­лель­шчы­каў, каб пры­хо­дзі­лі пад­трым­лі­ваць ка­ман­ду, а не чы­ніць бес­па­рад­кі. Пер­шын­ство ся­род свя­та­роў па мі­ні-фут­бо­ле так­са­ма ста­ла доб­рай маг­чы­мас­цю для на­шых гас­цей ад­крыць для ся­бе Бе­ла­русь.

2

За не­каль­кі хві­лін да паў­фі­наль­най гуль­ні з па­ля­ка­мі а. Па­вел Са­ла­бу­да вы­гля­даў да­во­лі ап­ты­міс­тыч­на і спа­дзя­ваў­ся на пе­ра­мо­гу ў гуль­ні з ка­ман­дай, якую скла­да­лі свя­та­ры з фут­боль­ным мі­ну­лым. Не­каль­кі ксян­дзоў з «бе­ла-чыр­во­най» дру­жы­ны ў свой час па­спе­лі па­гу­ляць на­ват у вя­лі­кі фут­бол у ні­жэй­шых лі­гах чэм­пі­я­на­ту Поль­шчы. За­ход­нія су­се­дзі пра­вя­лі гуль­ню до­сыць ак­тыў­на і не па­кі­ну­лі нам ні­я­кіх шан­цаў — 0:5.

— Не па зу­бах ака­заў­ся «поль­скі арэ­шак», — пры­знаў­ся пас­ля су­стрэ­чы а. Па­вел. — Ве­да­лі, што бу­дзе цяж­ка. За нас прый­шло «па­хва­рэць» шмат лю­дзей, і рас­ча­ра­ван­не пры­сут­ні­чае. Але мы тра­пі­лі ў чац­вёр­ку мац­ней­шых, і гэ­та ўжо доб­ры вы­нік.

Ня­гле­дзя­чы на па­ра­жэн­не, заў­зя­та­ры ак­тыў­на пад­трым­лі­ва­лі ка­ман­ды і бы­лі ў доб­рым на­строі. Мо­ладзь спя­ва­ла пес­ні, скан­дзі­ра­ва­ла, раз­мах­ва­ла сця­га­мі. Бы­лі ся­род гле­да­чоў і лю­дзі ста­ла­га ве­ку. На­прык­лад, Крыс­ці­на Ямант, вер­ні­ца з лід­скай па­ра­фіі ў го­нар Свя­той Сям'і, якая ра­зам з па­ра­фі­ян­ка­мі прый­шла пад­тры­маць бе­ла­ру­саў.

— Да­рэ­чы, за на­шу ка­ман­ду ў ва­ро­тах гу­ляе ксёндз з на­ша­га хра­ма Юрый Гур­скі. Між ін­шым, доб­ры гал­кі­пер, — з го­на­рам пры­зна­ец­ца спа­да­ры­ня Крыс­ці­на. — Ме­ра­пры­ем­ства і ар­га­ні­за­цыя нам вель­мі спа­да­ба­ла­ся.

Сам ксёндз Юрый і са­праў­ды пра­дэ­ман­стра­ваў не­каль­кі са­праўд­ных ва­ра­тар­скіх сэй­ваў, але не збя­рог свае ва­ро­ты ад га­лоў.

— Гу­ля­ла­ся з хва­ля­ван­нем, — вы­ці­рае пот з тва­ру і ўзгад­вае па­дзеі апош­няй гуль­ні а. Юрый Гур­скі. — Пад­тры­маць мя­не прый­шоў наш про­башч, па­ра­фі­я­не. А нам у гуль­ні, каб да­сяг­нуць боль­ша­га, не­ча­га ўсё ж не ха­пі­ла.

Ад­мет­на, што за асноў­ны­мі мат­ча­мі ра­зам з ба­лель­шчы­ка­мі ўваж­лі­ва са­чыў і Вік­тар Тар­чы­ла, га­лоў­ны трэ­нер мі­ні-фут­боль­най ка­ман­ды «Лід­сель­маш», які ад­ра­зу і за­ўва­жыў хі­бы ў гуль­ні гас­па­да­роў.

— Тур­нір ці­ка­вы на­ват у кан­тэкс­це ўсе­агуль­на­га раз­віц­ця на­ша­га ві­ду спор­ту. І ад­ра­зу ві­даць, што збор­ныя Хар­ва­тыі, Поль­шчы, Пар­ту­га­ліі рых­та­ва­лі­ся доб­ра. Мне зда­ец­ца, што да се­мі­на­рыі свя­та­ры з пе­ра­лі­ча­ных кра­ін па­спе­лі пагуляць на неблагім узроўні. А на­шым не ха­пі­ла ме­на­ві­та фі­зіч­най і так­тыч­най пад­рых­тоў­кі.

Фі­наль­ны матч па­між Поль­шчай і Хар­ва­ты­яй па­да­рыў усім пры­сут­ным ма­за­і­ку раз­на­стай­ных эмо­цый. Свя­та­ры ча­сам гу­ля­лі жорст­ка, у кор­пус, але з усмеш­кай, вет­лі­ва да­па­ма­га­лі адзін ад­на­му па­ды­мац­ца і пра­цяг­ва­лі за­хап­ляль­ны па­яды­нак. У вы­ні­ку вік­то­рыю за­ва­я­ва­лі па­ля­кі (2:1) і атры­ма­лі чэм­пі­ён­скі ку­бак. На трэ­цім рад­ку — Пар­ту­га­лія, на чац­вёр­тым — Бе­ла­русь.

Та­рас ШЧЫ­РЫ. Фо­та аў­та­ра.

г. Лі­да.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Мерапрыемства пачнецца на Віцебшчыне.

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.