Дыялог


Мас­тац­тва, якое ву­чыць слу­хаць, ба­чыць і га­ва­рыць

Як быц­цам трап­ля­еш у каз­ку, у ней­кую гіс­то­рыю з бе­ла­рус­кай мі­фа­ло­гіі або ў пры­па­весць з не­па­зна­валь­ны­мі рэ­кві­зі­та­мі, але вель­мі па­зна­валь­ным змес­там. Або ў каз­ку «Алі­са ў кра­і­не цу­даў», ка­лі б гэ­ты­мі цу­да­мі бы­лі скульп­ту­ры. У ста­ліч­ным Му­зеі су­час­на­га вы­яў­лен­ча­га мас­тац­тва да 7 са­ка­ві­ка пра­цуе вы­ста­ва стан­ко­вай гра­фі­кі Ва­ле­рыя Сла­ву­ка і ка­бі­нет­най скульп­ту­ры Мі­ка­лая Бай­рач­на­га. Гэ­та не прос­та маг­чы­масць для гле­да­чоў па­раз­ва­жаць і па­раз­маў­ляць з мас­тац­твам, але і са­праўд­ны дыя­лог двух вя­до­мых бе­ла­рус­кіх твор­цаў.

Кры­ху пра Сла­ву­ка

2Да­рэ­чы, у Ва­ле­рыя Сла­ву­ка як­раз ёсць ма­лю­нак, скру­пу­лёз­на на­пі­са­ны туш­шу, які так і на­зы­ва­ец­ца — «Дыя­лог». На ім па два ба­кі са сва­і­мі гас­па­да­ра­мі ся­дзяць ка­ты і са­ба­кі. Яны ўтва­ра­юць як бы два (па пры­ро­дзе сва­ёй кан­цэп­ту­аль­на не­пры­мі­рэн­чыя, але вон­ка­ва да­во­лі дру­жа­люб­ныя) ла­ге­ры. Ва­ле­рый Пят­ро­віч рас­ка­заў ад­ну ці­ка­вую гіс­то­рыю, і ста­ла ад­ра­зу зра­зу­ме­ла, ад­куль узя­ла­ся гэ­тая дру­жа­люб­насць па­між ка­та­мі ды са­ба­ка­мі:

— Ідэя гэ­та­га тво­ра з'я­ві­ла­ся ў мя­не яшчэ ка­лі я пра­ца­ваў у ста­рой май­стэр­ні і ма­ім су­се­дам быў Ва­ло­дзя Віш­неў­скі. Мы з ім сяб­ра­ва­лі і шмат раз­маў­ля­лі. У яго быў кот, а ў мя­не — са­ба­ка, які пра­жыў 12 га­доў. Так і з'я­ві­ла­ся ідэя зра­біць та­кі ма­лю­нак, дзе два ча­ла­ве­кі ў ата­чэн­ні ка­тоў ды са­бак ся­дзяць і раз­маў­ля­юць. Ідзе дыя­лог. Са­бак, да­рэ­чы, на ма­люн­ку, 12. Я заўж­ды ста­ра­юся ства­раць сваю гіс­то­рыю, але ха­чу, каб гля­дач ба­чыў сваю.

Вось я і па­ду­ма­ла, што ка­лі ад­асо­біц­ца ад бія­гра­фіч­най гіс­то­рыі мас­та­ка, то кар­ці­на на­бы­вае ней­кі пры­па­вес­це­вы сэнс, ста­но­віц­ца мас­тац­кім фі­ла­соф­скім аб­агуль­нен­нем пра тое, што дыя­лог — гэ­та, без­умоў­на, вель­мі доб­ра. Гэ­та, не­су­мнен­на, са­мы леп­шы шлях для вы­ра­шэн­ня праб­лем і на­огул. Але ён, гэ­ты шлях, мо­жа быць бяс­кон­цым, пры­ем­ным аль­бо не вель­мі, ра­дас­ным або мар­кот­ным. Дыя­лог — гэ­та па­няц­це ме­та­фі­зіч­нае. Вель­мі ці­ка­ва, як аб­са­лют­на прос­ты­мі мас­тац­кі­мі срод­ка­мі пры да­па­мо­зе рэа­ліс­тыч­на­га ма­на­хром­на­га ма­люн­ка мож­на за­кра­нуць та­кія глы­бо­кія пы­тан­ні.

Гра­фік Ва­ле­рый Сла­вук за­кра­нае вель­мі шмат па­доб­ных пы­тан­няў. На вы­ста­ве прад­стаў­ле­на больш за 30 яго тво­раў: з 1980‑х га­доў і да 2012‑га. Гэ­та са­мая вя­лі­кая прэ­зен­та­цыя тво­раў бе­ла­рус­ка­га гра­фі­ка за апош­нія га­ды. Рэт­ра­спек­ты­ва, дзя­ку­ю­чы якой мож­на пра­са­чыць, не толь­кі як тэ­ма­тыч­на і сты­ліс­тыч­на раз­ві­ва­ла­ся твор­часць мас­та­ка, але і што ад­бы­ва­ла­ся ў на­шай кра­і­не. Так, у 1980‑я і 1990‑я га­ды Сла­вук, які скон­чыў Ака­дэ­мію мас­тац­тва ў 1977‑м, ак­тыў­на рас­пра­цоў­ваў тэ­му мі­фа­ло­гіі, фан­тас­ма­го­рыі і на­ват фан­тас­ты­кі. Та­ды з'я­ві­лі­ся тво­ры «Па­яды­нак», «Пе­ра­мож­ца», «На дрэ­вах», «Гнёз­ды», «Дрэ­ва для вог­ні­шча». Але, ба­дай, са­май ад­мет­най з іх па­да­ец­ца афорт «Шлях», да­та­ва­ны, што вель­мі па­ка­заль­на, 1991 го­дам. На ма­люн­ку ста­рыя і ня­мог­лыя лю­дзі не­ку­ды бры­дуць. А ва­кол — за­сох­лыя дрэ­вы з дра­пеж­ны­мі птуш­ка­мі ды ка­жа­на­мі. Вель­мі сім­ва­ліч­ны воб­раз для ча­соў, ка­лі Бе­ла­русь ру­ха­ла­ся на­пе­рад да не­за­леж­нас­ці, але на­ват не ўяў­ля­ла, што гэ­та і ку­ды іс­ці. Як пра­ві­ла, усе гра­фіч­ныя ар­ку­шы тых ча­соў — дру­ка­ва­ная гра­фі­ка: афорт, аква­тын­та, шаў­ка­гра­фія.

1

Тво­ры Сла­ву­ка, прад­стаў­ле­ныя на вы­ста­ве і да­та­ва­ныя 2000‑мі га­да­мі, — гэ­та ўжо кры­ху ін­шая эс­тэ­ты­ка. Больш пры­ро­ды, сім­ва­ліз­му і ме­та­фа­рыз­му. Аку­рат да гэ­та­га пе­ры­я­ду ад­но­сіц­ца і «Дыя­лог», і ін­шыя ма­люн­кі: «Ра­ні­ца», ніз­ка «Псеў­да­заа­ло­гія», «Дзі­ця­чы сад», «Во­сень­скі сон», «Ма­лень­кія снеж­ныя лю­дзі», «Ад­па­чы­нак», «Рыб­ная лоў­ля». Ва­ле­рый Сла­вук — май­стар ства­раць за­баў­ных, ка­міч­ных, мі­лых і па­чвар­ных іс­тот. А яшчэ ён май­стар дэ­та­лё­вай пра­ма­лёў­кі. На­пэў­на, гэ­тую ста­ран­насць і лю­боў да дэ­та­ляў і за­ўва­жыў Ва­сіль Ша­ран­го­віч, ка­лі пры­маў Сла­ву­ка (та­ды са­ма­вуч­ку без спе­цы­яль­най пад­рых­тоў­чай аду­ка­цыі) на ву­чо­бу ў та­га­час­ны тэ­ат­раль­на-мас­тац­кі ін­сты­тут. Сён­ня Ва­ле­рый Пят­ро­віч сам вя­до­мы кніж­ны гра­фік і так­са­ма вы­кла­дае ў Ака­дэ­міі мас­тац­тваў. Хі­ба што ка­лі ён па­сту­паў, кон­курс на спе­цы­яль­насць «кніж­ная гра­фі­ка» быў 7–8 ча­ла­век на мес­ца, а ця­пер — доб­ра ка­лі 1–2…

Яшчэ пра Бай­рач­на­га

3 Не­пе­ра­ўзы­дзе­ным май­страм дэ­та­ляў з'яў­ля­ец­ца і Мі­ка­лай Бай­рач­ны, ка­бі­нет­ная скульп­ту­ра яко­га так­са­ма прад­стаў­ле­на ў Му­зеі су­час­на­га вы­яў­лен­ча­га мас­тац­тва. Скульп­тар скон­чыў тэ­ат­раль­на-мас­тац­кі ін­сты­тут у 1976 го­дзе і доб­ра сяб­руе з Ва­ле­ры­ем Сла­ву­ком. Раз­зна­ё­мі­лі­ся яны, як гэ­та час­та та­ды бы­ва­ла, «на буль­бе».

— Мас­та­коў ні­ко­лі асаб­лі­ва не га­ня­лі на буль­бу. Але вось кур­се на дру­гім нас ту­ды ўсё-та­кі ад­пра­ві­лі, — рас­па­вя­дае Ва­ле­рый СЛА­ВУК. — Там мы з Ко­лем і па­зна­ё­мі­лі­ся. І на­ват так атры­ма­ла­ся, што стар­шы­ня кал­га­са пры­зна­чыў нас ра­зам афарм­ляць мяс­цо­вы клуб.

На вы­ста­ве прад­стаў­ле­ны не­вя­лі­кія ка­бі­нет­ныя скульп­ту­ры Мі­ка­лая Бай­рач­на­га. Гэ­та той яшчэ ка­зач­ны свет! Мне па­да­ло­ся, што аздаб­ляць та­кі­мі скульп­ту­ра­мі свае ка­бі­не­ты па­він­ны пе­рад­усім пісь­мен­ні­кі, асаб­лі­ва — дзі­ця­чыя. Бо гэ­та не­ве­ра­год­на пра­пра­ца­ва­ныя, ахай­ныя і пры­ваб­ныя скульп­тур­ныя ства­рэн­ні ў вы­гля­дзе звя­роў. Але не прос­та звя­роў. Усе яны ма­юць свой на­строй і ха­рак­тар. Крум­кач тры­мае га­дзін­нік у дзю­бе. Ён хоць і не зя­зю­ля, але так­са­ма ад­ліч­вае час. Час­та крум­ка­чы лё­та­юць над мо­гіл­ка­мі… Гэ­та для страш­най каз­кі. А для доб­рай — пры­вет­лі­вае мы­ша­ня. Яно так­са­ма з га­дзін­ні­кам, але тры­мае яшчэ ві­дэ­лец ды но­жык. Час абе­даць. Як тут не пры­га­даць «Алі­су» Лью­і­са Кэ­ра­ла? А вось жа­бя­ня по­бач з за­ла­ціс­ты­мі квет­ка­мі і на­жом у пох­вах. Гэ­та для пісь­мен­ні­ка, які пі­ша пра раз­бой­ні­каў, бед­ных ды ба­га­тых. Ёсць і пі­рат з шаб­ляй ды каш­тоў­нас­ця­мі. Во ўжо ў кам­па­ніі ка­го пі­саць пра пры­го­ды ды па­да­рож­жы на ка­раб­лі ў да­лё­кія кра­і­ны!

4Хоць вы­ста­ва пры­све­ча­на скульп­ту­ры Мі­ка­лая Бай­рач­на­га, сам твор­ца так­са­ма мае не­па­срэд­нае да­чы­нен­не да лі­та­ра­ту­ры: ён ілюст­руе кні­гі. Бай­рач­ны, як і Сла­вук, аку­рат з та­го па­ка­лен­ня бе­ла­рус­кіх мас­та­коў, на чыю ма­ла­досць прый­шлі­ся ча­сы, ка­лі бе­ла­рус­кая кніж­ная гра­фі­ка квіт­не­ла і раз­ві­ва­ла­ся най­больш ак­тыў­на. Хто не па­мя­тае цу­доў­най кні­гі пра То­ма­са Со­е­ра вы­да­вец­тва «Юнац­тва» з ілюст­ра­цы­я­мі Бай­рач­на­га! Не ве­даю, як для ка­го, а для мя­не вя­сё­лы воб­раз хлоп­чы­ка з вяс­нуш­ка­мі ў вы­ка­нан­ні бе­ла­рус­ка­га гра­фі­ка стаў­ся най­больш за­па­мі­наль­ным, а та­му і шчым­лі­вым. А ўся вы­ста­ва вы­дат­ных бе­ла­рус­кіх мас­та­коў, якія ма­юць шмат­лі­кія ўзна­га­ро­ды і доб­ра вя­до­мыя ў між­на­род­най арт-су­поль­нас­ці, пры­му­шае раз­гля­даць, узгад­ваць і фан­та­зі­ра­ваць.

Воль­га ЧАЙ­КОЎ­СКАЯ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Мерапрыемства пачнецца на Віцебшчыне.

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.