Беларусь зацікаўлена ў тым, каб Украіна заставалася суверэннай, незалежнай, тэрытарыяльна цэласнай дзяржавай. Аб гэтым заявіў журналістам міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей па выніках сустрэчы 27 лютага ў Рызе з кіраўніком знешнепалітычнага ведамства Латвійскай Рэспублікі Эдгарсам Рынкевічсам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.
Уладзімір Макей падкрэсліў: «Мы негатыўна ацэньваем тое, што адбываецца цяпер ва Украіне. Украіна — наш паўднёвы сусед, у нас у мінулым годзе тавараабарот быў $7 млрд, у пазамінулым — $8 млрд. Мы цесна звязаны гандлёва-эканамічнымі сувязямі і гаворым практычна на адной мове — разумеем адзін аднаго, калі размаўляем на ўкраінскай або беларускай мовах, нашы народы абсалютна блізкія. Таму мы ўспрымаем тое, што адбываецца ва Украіне, я сказаў бы, як трагедыю і, зразумела, шкадуем аб ахвярах ва Украіне. Мы абмяркоўвалі гэта пытанне. Мы зацікаўлены ў тым, каб Украіна засталася суверэннай, незалежнай, тэрытарыяльна цэласнай дзяржавай».
Ён прадоўжыў: «Не варта, напэўна, цяпер вяртацца ў мінулае і гаварыць аб тым, хто мае рацыю, а хто вінаваты, але я лічу, што на нейкім этапе — да Вільнюскага саміту «Усходняга партнёрства» або адразу пасля яго — маглі б быць зроблены адпаведныя крокі, якія не дапусцілі б гэтай трагедыі. Гэта датычыцца ўсіх бакоў, уключаных у гэты працэс. Але адбылося тое, што адбылося. Цяпер, як нам здаецца, самае галоўнае — аднавіць стабільнасць, не дапусціць далейшага кровапраліцця, забяспечыць функцыянаванне адпаведных органаў улады, якія павінны быць легітымнымі. Самае важнае — захаваць тэрытарыяльную цэласнасць, суверэнітэт і незалежнасць Украіны». Уладзімір Макей адзначыў, што Беларусь зыходзіць з таго падыходу, што Украіна — вельмі важны яе партнёр.
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.