Вы тут

Во­дар як «дру­гая ску­ра»


Во­дар — спра­ва сур'­ёз­ная. Ён мо­жа да­даць шар­му і да­вес­ці воб­раз да дас­ка­на­лас­ці, а мо­жа ня­ўмоль­на яго раз­бу­рыць.

За­гад­ка­вым чы­нам уз­дзей­ні­ча­юць па­хі на на­шу пад­свя­до­масць, вы­клі­ка­юць аль­бо ім­гнен­нае пры­цяг­нен­не, аль­бо, на­ад­ва­рот, ад­штурх­ва­юць. Муж­чы­на знач­на лепш і даў­жэй па­мя­тае во­дар, чым тое, у што вы бы­лі апра­ну­ты. Спе­цы­я­ліс­ты сцвяр­джа­юць, што пар­фу­му мы вы­бі­ра­ем ін­ту­і­тыў­на. І вы­бар па­ху вы­дае амаль усё пра нас: як мы ся­бе ўспры­ма­ем, якой хо­чам зда­вац­ца і на­ват які ў нас на­строй.

Па­да­браць ду­хі ня­прос­та — гэ­та цэ­лае май­стэр­ства. Адзі­ны вер­ны да­рад­чык у та­кой тон­кай спра­ве — ваш… нос. Да­вер­це­ся яму. Пар­фу­ме­ры пе­ра­ка­на­ны: ка­лі вы не «ўлю­бі­лі­ся» ў ду­хі з пер­шай се­кун­ды, то куп­ляць іх не вар­та. Пры гэ­тым іс­ну­юць яшчэ роз­ныя фак­та­ры, якія па­він­ны ўплы­ваць на ваш вы­бар.

1. Па­ра го­да. Па­хі, якія бу­дуць ра­да­ваць вас ран­няй вяс­ной або спя­кот­ным ле­там, мо­гуць зу­сім не ад­па­вя­даць зі­мо­вым ха­ла­дам. Лет­ні­мі во­да­ра­мі лі­чац­ца све­жыя, квет­ка­выя, фрук­то­выя, цыт­ру­са­выя і тра­вя­ныя па­хі. У гэ­ты час лепш ад­мо­віц­ца ад кан­цэнт­ра­ва­ных ду­хоў і вы­ка­рыс­тоў­ваць ту­а­лет­ную ва­ду, тым больш што вы­твор­цы амаль заў­сё­ды вы­пус­ка­юць ду­хі, ту­а­лет­ную ва­ду, дэ­за­да­рант і на­ват пар­фу­мер­ны крэм ад­ной лі­ніі.

2. Час су­так.

Вы­бі­ра­ю­чы ду­хі, па­ду­май­це: у які час су­так вы ма­е­це на­мер ка­рыс­тац­ца імі. Ка­лі ў ва­шы пла­ны ўва­хо­дзіць «на­дзя­ваць» гэ­ты во­дар ра­ні­цай, збі­ра­ю­чы­ся на пра­цу, то пах па­ві­нен быць лёг­кім, да­лі­кат­ным.

Уда­лы па­ча­так пра­цоў­на­га дня вам га­ран­ту­юць цыт­ру­са­выя во­да­ры, якія пад­ба­дзёр­ва­юць. Для ра­ні­цы па­ды­хо­дзяць і све­жыя мар­скія па­хі з па­вет­ра­ным азо­на­вым ад­цен­нем. А вось во­да­ры, у якіх пе­ра­ва­жа­юць мус­кус­на-амб­ра­выя або рэз­кія но­ты, лепш вы­ка­рыс­тоў­ваць у вя­чэр­ні час.

3. Ваш на­строй. Мя­ня­е­це­ся вы або на­двор'е за акном — мя­ня­юц­ца пе­ра­ва­гі. (Да­рэ­чы, па­хі і са­мі па са­бе — не­за­леж­на ад ча­ла­ве­ка — мо­гуць быць за­гад­ка­вы­мі, за­бія­цкі­мі, энер­гіч­ны­мі і г. д.) Та­му на ту­а­лет­ным сто­лі­ку ся­рэд­не­ста­тыс­тыч­най жан­чы­ны ў ідэа­ле па­він­ны ста­яць не­каль­кі роз­ных фла­кон­чы­каў — так зва­ны «пар­фу­мер­ны гар­дэ­роб». Ка­ра­цей, зу­сім не аба­вяз­ко­ва быць тут ад­на­люб­кай. Хоць мно­гія лі­чаць, што свой во­дар трэ­ба вы­бі­раць ка­лі не на­заўж­ды, дык на­доў­га, каб ён «пры­рос» да вас і на­ва­коль­ныя лі­чы­лі яго «ва­шым» па­хам.

Вы заў­сё­ды па­він­ны па­мя­таць, што ску­ра кож­на­га ча­ла­ве­ка пах­не па-асаб­лі­ва­му, з‑за хі­міч­на­га і мік­ра­бія­ла­гіч­на­га скла­ду яе па­верх­ні. Тлус­тая, вост­рая ежа на­дае ску­ры больш ін­тэн­сіў­ны пах. Яшчэ больш на ўлас­ці­вас­ці ва­шай ску­ры мо­гуць паў­плы­ваць ле­ка­выя прэ­па­ра­ты, ві­та­мі­ны і ін­шыя фар­ма­ка­ла­гіч­ныя прэ­па­ра­ты, якія вы ўжы­ва­еце. Та­му адзі­ны ча­ла­век, які ад­чуе, што во­дар вам «па­суе», — вы са­мі.

Ця­пер, ка­лі вы­бар зроб­ле­ны, са­мы час да­ве­дац­ца, як пра­віль­на ка­рыс­тац­ца ду­ха­мі.

ü На­нось­це пар­фу­му 2–3 кроп­ля­мі на тыя част­кі це­ла, дзе лёг­ка пра­ма­цаць пульс. Ча­му? Біц­цё пуль­су да­зва­ляе во­да­ру хут­чэй і лепш вы­па­рац­ца. Гэ­та за­пяс­ці і лок­це­выя згі­бы, пле­чы, а так­са­ма лаг­чын­ка на шыі, скро­ні. Яшчэ ад­на кроп­ка — за моч­ка­мі ву­шэй, ля ка­ра­нёў ва­ла­соў: там даў­жэй за ўсё за­хоў­ва­ец­ца пах. І не за­бы­вай­це, што, раз­ві­ва­ю­чы­ся, во­дар па­ды­ма­ец­ца ўверх — та­му ёсць сэнс па­пыр­скаць ім шчы­ка­лат­кі і ка­ле­ні.

ü Па­мя­тай­це: больш гар­ма­ніч­на во­дар пра­яў­ля­ец­ца на на­ту­раль­ных тка­ні­нах. У шарс­ця­ных і фут­ра­вых рэ­чах па­хі за­хоў­ва­юц­ца га­да­мі. На свет­лых тка­ні­нах ду­хі мо­гуць па­кі­даць пля­мы, а шэрсць і мех мо­гуць стра­ціць ко­лер, та­му «ду­шыць» адзен­не трэ­ба з унут­ра­на­га бо­ку.

ü Усё доб­ра ў ме­ру: на­ват са­мыя вы­тан­ча­ныя і да­ра­гія ду­хі ста­нуць не­вы­нос­ны­мі для на­ва­коль­ных, ка­лі іх бу­дзе за­над­та шмат.

Воль­га ЦЫ­БУЛЬ­СКАЯ.

На што «вя­дуц­ца» муж­чы­ны?

Зра­зу­ме­ла, уні­вер­саль­на­га ад­ка­зу на пы­тан­не: «Якія во­да­ры больш за ўсё па­да­ба­юц­ца муж­чы­нам?» — быць не мо­жа. Ад­нак апош­нія да­сле­да­ван­ні па гэ­тым пы­тан­ні да­зва­ля­юць зра­біць на­ступ­ныя вы­сно­вы: не менш за са­мую вы­тан­ча­ную пар­фу­му на­шым муж­чы­нам па­да­ба­юц­ца на­ту­раль­ныя па­хі, якія вы­клі­ка­юць у іх ад­чу­ван­не цеп­лы­ні і ўтуль­нас­ці.

Як вы ду­ма­е­це, пад які пах лю­бяць пра­чы­нац­ца ра­ні­цай муж­чы­ны? Вя­до­ма ж, гэ­та дух­мя­ны, на­тхняль­ны пах ка­вы! У боль­шас­ці муж­чын гэ­ты во­дар аса­цы­ю­ец­ца з со­неч­най ра­ні­цай, энер­гі­яй «па­трэб­на­га» на­строю, які да­па­ма­гае ім пра­чнуц­ца і ўзба­дзё­рыц­ца. А што пры­цяг­вае муж­чын, якія пры­вык­лі да ўтуль­нас­ці род­на­га до­ма? Гэ­та пах све­жай вы­печ­кі. У боль­шас­ці з нас ён вы­клі­кае ўспа­мі­ны аб да­лё­кім, бес­кла­пот­ным дзя­цін­стве, мае не­па­рыў­ную су­вязь з ад­чу­ван­нем спа­кой­най, пры­яз­най ат­мас­фе­ры ў до­ме, на­дзей­ным хат­нім ты­лам… У боль­шас­ці прад­стаў­ні­коў моц­на­га по­лу хат­няя ўтуль­насць аса­цы­ю­ец­ца і з па­хам ва­ні­лі. Але з гэ­тым во­да­рам трэ­ба ста­рац­ца не пе­ра­бар­шчыць, каб не атры­ма­ла­ся ўсё прык­ра-са­лод­кім — да­стат­ко­ва тон­ка­га, ледзь улоў­на­га па­ху.

Та­кім чы­нам, нам, жан­чы­нам, цал­кам па сі­лах на­поў­ніць свой дом пры­ем­ны­мі сэр­цу муж­чы­ны во­да­ра­мі, якія бу­дуць ня­бач­на пры­цяг­ваць яго.

І ўсё ж — што ме­на­ві­та іх «за­во­дзіць»?

-  Ня­ма больш пры­ваб­на­га для муж­чы­ны па­ху, чым пах чыс­та­га жа­но­ча­га це­ла.

- Ці­ка­ва, што амаль кож­ны чац­вёр­ты прад­стаў­нік моц­най па­ло­вы ча­ла­вец­тва прос­та-та­кі вар'­я­цее ад за­да­валь­нен­ня, ка­лі ча­сам жан­чы­на на­но­сіць на ся­бе яго ўлас­ны лю­бі­мы во­дар. «Па­зна­ча­ю­чы» ся­бе ЯГО во­да­рам, жан­чы­на дае зра­зу­мець, ка­му яна на­ле­жыць.

- Во­да­ры мус­ку­су, амб­ры, яз­мі­ну, па­доб­ныя да на­ту­раль­на­га па­ху жан­чы­ны, ха­ва­юць у са­бе не­звы­чай­ную здоль­насць абу­джаць сек­су­аль­нае жа­дан­не ў муж­чы­ны.

- Ус­ход­нія па­чуц­цё­выя во­да­ры з нот­ка­мі ка­ры­цы, сан­да­лу, па­чу­лі, лі­леі, ар­хі­дэі здоль­ныя рас­па­ліць агонь на­ват у са­мым ха­лод­ным сэр­цы. Яны бу­да­ра­жаць фан­та­зію прад­стаў­ні­коў моц­на­га по­лу, раз­ня­воль­ва­юць, ства­ра­юць эра­тыч­ны на­строй.

- А вось во­да­ры «ўні­секс» (пры­зна­ча­ны для ма­ла­дых, ак­тыў­ных прад­стаў­ні­коў абод­вух по­лаў) мож­на сме­ла на­зваць аб­са­лют­ны­мі аў­тсай­да­ра­мі. Гэ­тыя па­хі не вы­клі­ка­юць у муж­чын ні­я­кіх эмо­цый.

ДА­РЭ­ЧЫ

Фран­цуз­скія пар­фу­ме­ры рэ­ка­мен­ду­юць вы­бі­раць ду­хі на­ступ­ным чы­нам: спа­чат­ку па­клас­ці аб­рэ­зак тка­ні­ны ў бюст­галь­тар і па­на­сіць яго там не­каль­кі дзён. За­тым, на­ве­даў­шы ма­га­зін, па­пыр­скаць на тка­ні­ну ўпа­да­ба­ны­мі ду­ха­мі, а пас­ля па­клас­ці яе на­зад. Вы­зна­чы­це­ся, ці кам­форт­на вы ад­чу­ва­е­це ся­бе «ў но­вым во­да­ры».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».