Беларускім спартсменам, якія заваявалі медалі на ХХІІ зімовых Алімпійскіх гульнях 2014 года ў Сочы, выплацілі прэміяльныя. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага ўрада.
«Сёння даручэнне кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі выканана — прызавыя пераведзены на карт-рахункі спартсменаў, а таксама іх трэнераў», — сказалі ў прэс-службе.
Сродкі пералічаны ў замежнай валюце. Сумы прызоў спартсменам, а таксама ўзнагароды трэнерам, якія забяспечылі іх падрыхтоўку, вызначаны Указам Прэзідэнта № 333 ад 25 чэрвеня 2010 года «Аб некаторых мерах па падрыхтоўцы беларускіх спартсменаў да Алімпійскіх, Паралімпійскіх і Дэфлімпійскіх гульняў».
«Гэта не толькі пра бізнес, але і пра чалавечыя адносіны».
«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».