Сёлета купальскае святкаванне пройдзе пад дэвізам «Дняпро — рака дружбы»
Свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў») у аграгарадку Александрыя Шклоўскага раёна адбудзецца сёлета 5-6 ліпеня. Пра гэта паведамілі БелТА ў прэс-службе беларускага ўрада па выніках пасяджэння пастаянна дзейнага аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенні свята, якое прайшло пад старшынствам намесніка прэм'ер-міністра Анатоля Тозіка.
У ходзе пасяджэння быў разгледжаны шэраг пытанняў, звязаных з падрыхтоўкай мерапрыемства. У прыватнасці, канцэпцыя правядзення свята, яго праграма, пытанні па арганізацыі работы гандлёвых выстаў і ўдзелу замежных гасцей.
Мерапрыемствы свята пройдуць пад дэвізам «Дняпро — рака дружбы». Пачнуцца яны 5 ліпеня адкрыццём выставы-кірмашу народных майстроў «Вялікі Александрыйскі кірмаш», падчас якога запланавана арганізацыя міні-святаў «Сялянскі двор», «Глушанскі хутарок», «Залатая саломка», «Беларускі фарфор» і інш. Пройдуць таксама фестывалі піва, лёну, беларускай бульбы.
Будзе значна пашыраны колькасны склад творчых дэлегацый краін—удзельніц святочных мерапрыемстваў. Госці прымуць удзел у выставах (бізнес-перамовах), арганізатарам якіх выступіць Беларуская гандлёва-прамысловая палата. Адбудзецца прэзентацыя слуцкага пояса і сувенірнай прадукцыі з гэтым таварным знакам.
Па выніках пасяджэння арганізацыйнага камітэта зацверджаны план мерапрыемстваў па яго падрыхтоўцы, дадзены адпаведныя даручэнні органам дзяржкіравання і арганізацыям па аказанні садзейнічання ў правядзенні мерапрыемстваў свята на высокім арганізацыйным і творчым узроўні.
«Гэта не толькі пра бізнес, але і пра чалавечыя адносіны».
«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».