Вы тут

На «тэ­ле­фон­на­га тэ­ра­рыс­та» за­вя­лі спра­ву


У да­чы­нен­ні да аў­та­ра sms-па­ве­дам­лен­ня, праз яко­га ў се­ра­ду тры га­дзі­ны не пра­ца­ва­ла мін­скае мет­ро, рас­па­ча­лі кры­мі­наль­ную спра­ву. Ён аб­ві­на­вач­ва­ец­ца ў за­ве­да­ма лжы­вым па­ве­дам­лен­ні пра тэ­ракт.

Пра маг­чы­мую па­гро­зу тэ­рак­та су­пра­цоў­ні­кі ахо­вы мет­ра­па­лі­тэ­на да­ве­да­лі­ся ад па­са­жыр­кі. Апош­няя вы­пад­ко­ва пра­чы­та­ла sms-ку, якую на­браў на сва­ім ма­біль­ным тэ­ле­фо­не муж­чы­на, што ста­яў по­бач з ёй у ва­го­не. Дзяў­чы­на сцвяр­джа­ла, што ма­ла­ды ча­ла­век збі­ра­ец­ца па­да­рваць мет­ро.

Мет­ро тут жа за­кры­лі, а для та­го, каб змен­шыць ня­зруч­нас­ці па­са­жы­раў, вы­дзе­лі­лі да­дат­ко­выя тра­лей­бу­сы, трам­ваі і аў­то­бу­сы.

— Ін­фар­ма­цыя аб іс­на­ван­ні вы­бу­хо­ва­га пры­ста­са­ван­ня, якое маг­ло б па­гра­жаць жыц­цю і зда­роўю лю­дзей, не па­цвер­дзі­ла­ся, — рас­па­вёў афі­цый­ны прад­стаў­нік упраў­лен­ня След­ча­га ка­мі­тэ­та па Мін­ску Аляк­сандр Ге­ра­сі­маў. — Праз тры га­дзі­ны, дзя­ку­ю­чы фо­та­здым­кам з ка­мер ві­дэа­на­зі­ран­ня, за­тры­ма­лі аў­та­ра па­ве­дам­лен­ня.

Ім ака­заў­ся 35-га­до­вы жы­хар Мін­скай воб­лас­ці, ура­джэ­нец Ка­ра­ган­ды. Па­куль што вя­до­ма толь­кі тое, што жар­таў­лі­вае па­ве­дам­лен­не з па­гро­зай вы­бу­ху ён ад­пра­віў сва­ёй дзяў­чы­не. Пад­ра­бяз­ней пра ма­ты­вы па­да­зра­ва­на­га след­чыя па­абя­ца­лі па­ве­да­міць паз­ней.

Вар­та да­даць, што жар­таў­ні­ку, згод­на з за­ка­на­даў­ствам, па­гра­жае мак­сі­маль­на да пя­ці га­доў тур­мы. Акра­мя та­го, яму, хут­чэй за ўсё, да­вя­дзец­ца кам­пен­са­ваць урон, які па­нес­лі мет­ра­па­лі­тэн і Мінск­транс з-за яго ро­зыг­ры­шу.

На­дзея ПАЎ­ЛА­ВА.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Колер настрою — чырвона-зялёны

Колер настрою — чырвона-зялёны

Спецыяльны рэпартаж з «Марафона адзінства» ў Оршы.

Спорт

Фантастычнае шоу прайшло ў «Мінск-арэне»

Фантастычнае шоу прайшло ў «Мінск-арэне»

Час любіць, памятаць, ствараць і... перамагаць.

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.