Вы тут

“Славутыя імёны ў гісторыі дзяржавы”


Апублікавана ў газеце "Літаратура і мастацтва" 28.02.14

___________________________________________________________________________

Выстаўка пад такой назвай працуе ў Прэзідэнцкай бібліятэцы Беларусі. Экспазіцыя прысвечана 130-гадоваму юбілею Антона Луцкевіча, вядомага палітычнага, грамадскага і культурнага дзеяча, гісторыка, публіцыста, літаратурнага крытыка, лінгвіста, выдаўца.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Публікацыі ў перыядычным друку, прыжыццёвыя выданні А. Луцкевіча, якія прадстаўлены на выстаўцы, раскрываюць шматгранную творчую асобу. Важкі ўнёсак зроблены ў развіццё літаратуразнаўства. У працы “Галоўныя кірункі ў беларускай паэзіі”, размешчанай у выданні “Гадавік Беларускага Навуковага Таварыства” (1933), аўтар робіць агляд паэзіі, акцэнтуе ўвагу на напрамках яе развіцця. Літаратуразнавец адзначае яркую і самабытную творчасць Яна Баршчэўскага, Францішка Багушэвіча, Янкі Купалы, Якуба Коласа і іншых.

У паэзіі Максіма Багдановіча Антон Луцкевіч вылучае меладычнасць, эстэтычную дасканаласць твораў, якія значна ўзбагацілі айчынную літаратуру новымі вершаванымі формамі. У сваіх даследаваннях аўтар падкрэслівае, што беларуская літаратура развіваецца ў агульнаеўрапейскім кантэксце, таму многія працэсы ў яе гісторыі з’яўляюцца заканамернымі і зразумелымі.

Антон Луцкевіч друкаваў свае працы пад уласным прозвішчам, а таксама пад псеўданімамі і крыптонімамі. У экспазіцыі прадстаўлены шэраг матэрыялаў, якія гэта адлюстроўваюць. Адзін з вядомых псеўданімаў аўтара — Антон Навіна. Гісторыя яго ўзнікнення звязана з радавым шляхецкім гербам “Навіна”.

Асобным блокам вылучаны выданні, дзе змешчаны працы сучасных даследчыкаў творчасці Антона Луцкевіча. Сярод іх — “Гiсторыя беларускай лiтаратуры XX стагоддзя” (2001); пад адной вокладкай сабраны матэрыял з яго творчай спадчыны ў кнізе “Выбраныя творы: праблемы культуры, лiтаратуры i мастацтва” (2006) і інш. Дзейнасць гэтага таленавітага творцы яшчэ вывучаецца, даследуецца, што спрыяе больш поўнаму асэнсаванню цярністага жыццёвага шляху і яркага творчага лёсу А. Луцкевіча.

Святлана ПАЎЛАВІЦКАЯ, галоўны бібліятэкар аддзела старадрукаваных і рэдкіх выданняў Прэзідэнцкай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Як прайшоў «Марафон адзінства» у Віцебску

Як прайшоў «Марафон адзінства» у Віцебску

Два дні былі насычаны ўнікальнымі выставамі, карыснымі праектамі і інтэрактыўнымі пляцоўкамі.

Грамадства

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».

Грамадства

Гарадское асяроддзе становіцца больш даступным для людзей з інваліднасцю

Гарадское асяроддзе становіцца больш даступным для людзей з інваліднасцю

Галоўная мэта дзяржавы сёння — інтэграваць чалавека з інваліднасцю ў грамадства.