Вы тут

Блуканне “над зямлёй”


Апублікавана ў газеце "Літаратура і мастацтва" 28.02.14

___________________________________________________________________________

У Інстытуце тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірыла Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта адкрылася выстаўка “Над зямлёй”, якая будзе працаваць да 4 сакавіка. Экспазіцыю складаюць пейзажы і нацюрморты маладога беларускага мастака Васіля Пешкуна.

PENTACON DIGITAL CAMERA

Незвычайныя пейзажы, на некаторых з якіх я ўбачыла знаёмыя мясціны Мінска, прасякнуты цеплынёй і святлом: мастак падаецца вельмі пазітыўным і энергічным!

Уражвае яго дар бачыць незвычайнае ў самым надзённым. І адразу становіцца зразумелай назва выстаўкі: “Над зямлёй” — г. зн. не толькі бачыць штосьці звысоку, але і заўважаць тое, што не відаць іншым. А вось як тлумачыць назву сам аўтар: “Экспазіцыю складае шмат карцін з выявамі цэркваў. Мне падабаецца іх маляваць — архітэктура заўсёды выдзяляецца з агульнай масы. Калі пішу такія пейзажы, то быццам лунаю над зямлёй. Малюю ў асноўным з натуры, дзеля гэтага часта езджу па розных гарадах Беларусі. Вельмі падабаецца і Суздаль – аж тры разы пабываў!”

Урбаністычныя пейзажы і выявы цэркваў, прадстаўленыя на выстаўцы, ствараюць цікавы кантраст “духоўнае — людское”:  “Суздальскі падворак”, “На Нямізе”, “Царква Пятра і Паўла” і інш.

За плячыма мастака шмат выставак (з іх больш як 10 персанальных), карцін, ганаровая ўзнагарода — медаль “Талент і прызванне” Сусветнага дабрачыннага альянса “Міратворац”. Васіль з’яўляецца членам Беларускага саюза мастакоў, а яго працы захоўваюцца ў прыватных калекцыях Беларусі, Расіі, ЗША, Ізраіля, Японіі, Італіі і Францыі, іх можна пабачыць таксама ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі і Музеі сучаснага рускага мастацтва ў ЗША, у беларускім пасольстве Венгрыі.

Калі з’явілася жаданне натхніцца творчасцю таленавітага земляка або зірнуць на родныя мясціны па-новаму, вачыма мастака, які блукае “над зямлёй”, тады гэтая выстаўка — для вас!

Марыя ГАЛУБЦОВА

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Што змянілася ў парадку рэгістрацыіі жыллёвай нерухомасці?

Што змянілася ў парадку рэгістрацыіі жыллёвай нерухомасці?

Цяпер, каб аформіць дачу, не трэба ехаць туды, дзе яна знаходзіцца.  

Грамадства

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Мерапрыемства пачнецца на Віцебшчыне.

Грамадства

Навацыі сацыяльнай сферы ў 2025 годзе

Навацыі сацыяльнай сферы ў 2025 годзе

Узмацненне адраснасці дзяржпадтрымкі і садзейнічання занятасці 

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.