Вы тут

З улікам сённяшняга дня


Апублікавана ў газеце "Літаратура і мастацтва" 28.02.14

___________________________________________________________________________

Днямі ў мемарыяльнай зале Дома літаратара адбыўся “круглы стол” з удзелам кіраўнікоў рэспубліканскіх СМІ, тэлевізійных каналаў Белтэлерадыёкампаніі і Саюза пісьменнікаў Беларусі. Тут былі разгледжаны найбольш надзённыя пытанні, звязаныя з сучасным станам айчыннага прыгожага пісьменства.

Дом літаратара

Ва ўступным слове старшыня СПБ Мікалай Чаргінец падкрэсліў, што грамадская арганізацыя актыўна працуе: у падтрымку маладых аўтараў штогод вылучаюцца стыпендыі СПБ, прадстаўнікам старэйшага пакалення саюз аказвае матэрыяльную дапамогу, рэгулярна праводзяцца разнастайныя творчыя конкурсы, у тым ліку прысвечаныя знакавым гістарычным падзеям, такім, як Першая сусветная і Вялікая Айчынная вайна.

Мікалай Іванавіч падкрэсліў: Саюз пісьменнікаў Беларусі імкнецца да пашырэння творчых стасункаў. Дзякуючы сучасным інфармацыйным тэхналогіям творчая арганізацыя мае магчымасць адсочваць рэйтынгі кніг беларускіх аўтараў сярод наведвальнікаў бібліятэк. Акрамя таго, сістэматычна ладзяцца пісьменніцкія паездкі па рэгіёнах Беларусі з мэтай назапашвання матэрыялу для новых твораў і сустрэчы з чытачамі. Сёлета адноўлены выпуск друкаванага органа Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы — часопіса “Белая Вежа”.

Паводле Першага намесніка міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Ліліі Ананіч, сёння літаратарам варта аналізаваць рэгіянальныя СМІ, айчынную грамадска-палітычнуюй прэсу. Павінна мець месца ўзаемная каардынацыя падачы карыснай і цікавай інфармацыі, каб літаратура ўяўляла сабой вуліцу з двухбаковым рухам.

М. Чаргінец дадаў, што трэба больш актыўна пісаць пра новыя кнігі, асвятляць у СМІ мастацкія творы для моладзі і літаратуру ваеннага пакалення.

Паводле меркавання галоўнага рэдактара часопіса “Беларуская думка” Вадзіма Гігіна, недастаткова поўнае асвятленне ў сучаснай беларускай перыёдыцы атрымалі юбілеі класікаў, у прыватнасці, круглыя даты з дня нараджэння Максіма Танка і Аркадзя Куляшова. Акрамя таго, ён адзначыў, што айчынным СМІ сёння бракуе добрай літаратурнай крытыкі, таму ў гэтай галіне трэба займаць больш актыўную грамадзянскую пазіцыю і ў кожным нумары таго ці іншага перыядычнага выдання друкаваць якасныя крытычныя матэрыялы, адначасова ствараючы формы і спосабы прэзентацыі новых кніг. М. Чаргінец падкрэсліў: каб дапамагчы літаратуры стаць сапраўднай, крытыка павінна быць не разбуральнай, а канструктыўнай.

Пісьменнік Васіль Шырко зазначыў: і СМІ, і літаратуры нельга быць абыякавымі да рэалій сённяшняга дня, пісьменніка павінны хваляваць усе з’явы і падзеі грамадскага жыцця, у тым ліку і дасягненні беларускіх спартсменаў-алімпійцаў.

Намеснік генеральнага дырэктара Беларускага рэспубліканскага літаратурнага фонду Сяргей Кравец падкрэсліў, што мэта пісьменніцкай арганізацыі заключаецца ў тым, каб самастойна зарабляць грошы на культурныя і грамадскія праекты. У бліжэйшых планах Літфонду — правядзенне 9 мая на Кургане Славы вялікага святочнага канцэрта да Дня Перамогі. Таксама сёлета будзе шырока адзначацца 80-гадовы юбілей СПБ. А 3 ліпеня пройдуць мерапрыемствы, прымеркаваныя да яшчэ адной вялікай падзеі — 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

На заканчэнне сустрэчы Лілія Ананіч яшчэ раз засяродзіла ўвагу прысутных на тым, наколькі важным з’яўляецца забеспячэнне двухбаковага руху на вуліцы пад назвай Літаратура.

Яна ЯВ

ІЧ

Выбар рэдакцыі

Жыллё

У Мінскім раёне адкрылі новы арэндны дом

У Мінскім раёне адкрылі новы арэндны дом

Новы год — у новай кватэры.

Грамадства

Шлях да сэрца вандроўніка ляжыць праз страўнік

Шлях да сэрца вандроўніка ляжыць праз страўнік

Як развіваецца гастратурызм у Беларусі?

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.