Вы тут

Нарматыўная база ў галіне атэстацыі павінна стаць празрыстай


Та­кое мер­ка­ван­не вы­ка­заў прэм'­ер-мі­ністр Бе­ла­ру­сі Мі­ха­іл Мяс­ні­ко­віч на на­ра­дзе ў Мін­бу­дар­хі­тэк­ту­ры па рэа­лі­за­цыі Ука­за № 26 «Аб удас­ка­на­лен­ні дзей­нас­ці ў бу­даў­ні­чай га­лі­не», па­ве­да­мі­лі ка­рэс­пан­дэн­ту БЕЛ­ТА ў прэс-служ­бе Мі­ніс­тэр­ства ар­хі­тэк­ту­ры і бу­даў­ніц­тва.

«Нам па­трэб­на праз­рыс­тая і зра­зу­ме­лая нар­ма­тыў­на-пра­ва­вая ба­за ў га­лі­не атэс­та­цыі ў бу­даў­ніц­тве. Умо­вы па­він­ны быць ад­ноль­ка­выя для ўсіх. І ка­лі ты прад­стаў­ля­еш дзяр­жаў­нае прад­пры­ем­ства, гэ­та не зна­чыць, што ты рад­ней­шы і твае ін­та­рэ­сы нам блі­жэй­шыя. Га­лоў­нае, каб усе но­выя нар­ма­тыў­ныя пра­ва­выя ак­ты са­дзей­ні­ча­лі па­вы­шэн­ню эфек­тыў­нас­ці ра­бо­ты бу­даў­ні­ча­га комп­лек­су», — цы­туе сло­вы прэм'­ер-мі­ніст­ра прэс-служ­ба Мін­бу­дар­хі­тэк­ту­ры.

«Мы мак­сі­маль­на ўлі­чым усе па­жа­дан­ні, але, на­пэў­на, усім да­га­дзіць не­маг­чы­ма, — сказаў мі­ністр ар­хі­тэк­ту­ры і бу­даў­ніц­тва Бе­ла­ру­сі Ана­толь Чор­ны. — Ад­нак мы зро­бім усё для та­го, каб усе пра­цэ­ду­ры бы­лі праз­рыс­тыя і да­ступ­ныя для на­шых парт­нё­раў-за­яў­ні­каў з ін­шых кра­ін. У пры­ват­нас­ці, з ра­сі­я­на­мі мы гэ­тыя пы­тан­ні ўжо ак­тыў­на аб­мяр­коў­ва­лі».

Загаловак у газеце: Па­трэб­на праз­рыс­тая нар­ма­тыў­на-пра­ва­вая ба­за ў га­лі­не атэс­та­цыі ў бу­даў­ніц­тве

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Што змянілася ў парадку рэгістрацыіі жыллёвай нерухомасці?

Што змянілася ў парадку рэгістрацыіі жыллёвай нерухомасці?

Цяпер, каб аформіць дачу, не трэба ехаць туды, дзе яна знаходзіцца.  

Грамадства

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Мерапрыемства пачнецца на Віцебшчыне.

Грамадства

Навацыі сацыяльнай сферы ў 2025 годзе

Навацыі сацыяльнай сферы ў 2025 годзе

Узмацненне адраснасці дзяржпадтрымкі і садзейнічання занятасці 

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.