Сумесныя камандна-штабныя вучэнні Міністэрства ўнутраных спраў, Камітэта дзяржаўнай бяспекі, міністэрстваў па надзвычайных сітуацыях і аховы здароўя, Мінгарвыканкама прайшлі ў сталіцы для ўмацавання грамадскай бяспекі з нагоды правядзення ў маі чэмпіянату свету па хакеі.
Як паведамляюць ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў МУС, 28 лютага на базе спартыўна-забаўляльнага комплексу «Чыжоўка-Арэна» прайшла практычная фаза вучэнняў. Сумесныя дзеянні дзяржструктур былі скіраваны на спыненне групавых парушэнняў грамадскага парадку рознага маштабу, рэагаванне падчас актаў тэрарызму з захопам закладнікаў і прымяненнем выбуховых рэчываў. Іншыя практычныя заняткі прадугледжвалі папярэджванне надзвычайных сітуацый, звязаных з эвакуацыяй грамадзян з ачагоў узгарання, выяўленне крыніц іанізуючага выпраменьвання і іншыя.
Святлана БАРЫСЕНКА.
Цяпер, каб аформіць дачу, не трэба ехаць туды, дзе яна знаходзіцца.
Узмацненне адраснасці дзяржпадтрымкі і садзейнічання занятасці
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.