Толькі за пасляваенныя гады на Магілёўшчыне пры выкананні службовых абавязкаў абарвалася жыццё 40 супрацоўнікаў органаў унутраных спраў.
Аб іх і ўсіх тых, хто ў розныя гады стаяў на ахове інтарэсаў свайго народа, успаміналі ў Магілёве падчас мітынгу-рэквіема каля памятнага знака ў гонар гэтых мужных людзей. Да падножжа мемарыяла былі ўскладзены кветкі і вянкі, а памяць гэтых герояў ушанавана хвілінай маўчання і трыма ружэйнымі стрэламі.
— Знамянальна, што ўрачыстасці, прысвечаныя
Дню беларускай міліцыі, пачынаюцца менавіта тут, — адзначыў начальнік Магілёўскага УУС генерал-маёр Фёдар Балейка. — Нездарма кажуць, памяць — гэта не толькі помнік, гэта — непарыўная сувязь пакаленняў.
Падчас мітынгу лепшыя супрацоўнікі органаў унутраных спраў былі ўзнагароджаны нагруднымі знакамі «Выдатнік міліцыі» і Ганаровымі граматамі. Яшчэ некалькі міліцыянераў атрымалі медалі «Служыць і абараняць» другой ступені, якія ім уручыў настаяцель Крыжаўзвіжанскага храма айцец Сергій.
Нэлі ЗІГУЛЯ.
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.