Вырабы магілёўскіх тэкстыльшчыкаў прыцягнулі ўвагу японскіх спажыўцоў падчас выстаўкі Prіvate Label Trade Shop Japan 2014, якая праходзіла ў Токіа з 18 па 21 лютага. Як адзначылі на ААТ «Магатэкс», такія буйныя японскія трэйдары, як Atmosphere Japon.Co., LTD, Belnatіo, DA&G (Defense Apparel and Goods) праявілі зацікаўленасць у пастаўках тканін для сталовай бялізны, уніформы для работнікаў чыгункі, пажарных службаў.
Прадпрыемства рыхтуе 12 камерцыйных прапаноў, якія будуць прадстаўлены японскім кампаніям у самыя кароткія тэрміны. А гандлёвая кампанія DA&G нават плануе наведаць ААТ «Магатэкс» гэтай вясной. Падчас выстаўкі кіраўніцтва «Магатэкса» правяло 20 бізнес-сустрэч, стэнды таварыства наведалі 50 японскіх бізнесменаў.
Нэлі ЗІГУЛЯ.
Два дні былі насычаны ўнікальнымі выставамі, карыснымі праектамі і інтэрактыўнымі пляцоўкамі.
«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».
Галоўная мэта дзяржавы сёння — інтэграваць чалавека з інваліднасцю ў грамадства.