Вы тут

Энергiя эфек­тыў­нас­ці


По­бач з гід­ра­элект­ра­стан­цы­яй на Нё­ма­не з'я­віц­ца со­неч­ная элект­ра­стан­цыя

У кра­і­не, дзе амаль ня­ма ўлас­най наф­ты і га­зу, не­аб­ход­на больш ак­тыў­на і эфек­тыў­на вы­ка­рыс­тоў­ваць ад­наў­ляль­ныя кры­ні­цы энер­гіі. Та­кой ак­сі­ё­май су­стрэў жур­на­ліс­таў — удзель­ні­каў прэс-ту­ра ў Гро­дзен­скую воб­ласць ге­не­раль­ны ды­рэк­тар прад­пры­ем­ства «Грод­на­э­нер­га» Ула­дзі­мір Ша­тэр­нік. По­тым ён з за­да­валь­нен­нем па­зна­ё­міў нас з ра­бо­тай Гро­дзен­скай гід­ра­элект­ра­стан­цыі, у ства­рэн­ні і за­пус­ку якой пры­маў са­мы не­па­срэд­ны ўдзел.

Сі­ла ва­дывет­ру і сон­ца

2

Ме­на­ві­та тут, на ра­цэ Нё­ман, у на­шай кра­і­не бы­ла ўпер­шы­ню па­бу­да­ва­на гід­ра­элект­ра­стан­цыя ся­рэд­няй ма­гут­нас­ці. Уво­гу­ле аб'­ект бу­да­ваў­ся на пра­ця­гу 52 ме­ся­цаў, пас­ля ча­го ў жніў­ні 2012 го­да ён па­чаў вы­да­ваць рэ­гі­ё­ну элект­рыч­насць.

Сён­ня спе­цы­я­ліс­ты ад­зна­ча­юць, што Гро­дзен­ская ГЭС пра­цуе яшчэ больш эфек­тыў­на, чым мер­ка­ва­ла­ся. Гід­ра­элект­ра­стан­цыя ўяў­ляе са­бой скла­да­ны ме­ха­нізм: ка­лі ад ство­ра­на­га ва­да­схо­ві­шча агуль­ным аб'­ёмам у 2 млн «ку­боў» ва­ды, ра­ку ад­га­родж­вае жа­ле­за­бе­тон­ная пла­ці­на з элект­ра­тэх­ніч­ным аб­ста­ля­ван­нем. Ва­да імк­нец­ца на ні­жэй­шы ўзро­вень, што і пры­му­шае кру­ціц­ца тур­бі­ны, якія вы­пра­цоў­ва­юць элект­рыч­ную энер­гію. По­тым пяць ге­не­ра­та­раў ма­гут­нас­цю 3,4 МВт кож­ны вы­да­юць ад стан­цыі агуль­ную ма­гут­насць у 17 МВт.

Пра­ект­ная га­да­вая вы­пра­цоў­ка элект­рыч­най энер­гіі пра­ду­гледж­ва­ла атрым­лі­ваць ад стан­цыі 84,4 млн кВт.г, а на прак­ты­цы ле­тась на­ша ГЭС «на­ма­ла­ці­ла» аж­но 91,7 млн кВт.г. Экс­пер­ты пад­лі­чы­лі, што та­кое вы­ка­ры­стан­не сі­лы ва­ды да­зво­лі­ла энер­га­сіс­тэ­ме воб­лас­ці сэ­ка­но­міць 25,3 ты­ся­чы тон умоў­на­га ар­га­ніч­на­га па­лі­ва.

«Мы фак­тыч­на па­цвер­дзі­лі пра­віль­насць пры­ня­тых пры пра­ек­та­ван­ні бу­даў­ні­чых і ін­жы­нер­ных ра­шэн­няў, а так­са­ма эфек­тыў­насць чэш­ска­га аб­ста­ля­ван­ня (кам­па­ніі Mаvеl). Атры­ман­не за год та­кой коль­кас­ці «чыс­тай» элект­ра­энер­гіі да­зво­лі­ла кра­і­не не спаль­ваць за се­зон 22,3 млн ку­біч­ных мет­раў га­зу і ска­ра­ціць вы­кід шкод­ных рэ­чы­ваў у ат­мас­фе­ру на 28 тон. Атры­ма­ная эка­но­мія па па­лі­ве да­ся­гае 15 млн до­ла­раў, бо са­бе­кошт вы­твор­час­ці энер­гіі склаў па вы­ні­ках го­да 2,6 цэн­та ЗША за кВт.г,» — па­ве­да­міў ген­ды­рэк­тар.

Уся­го з па­чат­ку экс­плу­а­та­цыі ГЭС вы­пра­цоў­ка элект­ра­энер­гіі скла­ла 128,9 млн кВт.

г. Ці на­са­мрэч гэ­та шмат, ка­лі за год атрым­лі­ва­ец­ца ка­ля 92 млн кВт.г? Ка­лі узяць спа­жы­ван­не элект­рыч­нас­ці па ўсёй кра­і­не ра­зам з пра­мыс­ло­вы­мі гі­ган­та­мі, то гэ­та не так шмат, ад­нак... Гро­дзен­ская стан­цыя дае столь­кі элект­ра­энер­гіі, якой хо­піць усім спа­жыў­цам Шчу­чын­ска­га ра­ё­на, або за­да­во­ліць па­трэ­бу на­сель­ніц­тва ў элект­рыч­нас­ці ад­ра­зу трох ра­ё­наў: Шчу­чын­ска­га, Гро­дзен­ска­га і Бе­рас­та­віц­ка­га.

Ак­тыў­на пла­ну­юць у воб­лас­ці вы­ка­рыс­тоў­ваць і ін­шыя ад­наў­ляль­ныя кры­ні­цы энер­гіі. Ула­дзі­мір Ша­тэр­нік на­га­даў аб тым, што ў На­ва­груд­скім ра­ё­не быў зроб­ле­ны пі­лот­ны пра­ект пер­шай у кра­і­не вет­раў­ста­ноў­кі. Сён­ня та­кая экс­пе­ры­мен­таль­ная элект­ра­стан­цыя па­спя­хо­ва дзей­ні­чае і па­каз­вае раз­лі­ко­вую ма­гут­насць. Усё гэ­та доб­ра, але ў на­шых энер­ге­ты­каў ця­пер іс­ну­юць і больш ам­бі­цый­ныя пла­ны. Ма­ец­ца на ўва­зе ства­рэн­не со­неч­най элект­ра­стан­цыі ма­гут­нас­цю ка­ля 200 кВт. Гэ­ты но­вы для воб­лас­ці пра­ект за­пла­на­ва­на ажыц­ця­віць на пля­цоў­цы пло­шчай 0,8 га не­па­срэд­на по­бач з Гро­дзен­скай гід­ра­элект­ра­стан­цы­яй. На­га­даю, што ў Шчу­чын­скім ра­ё­не пры­ват­ным ін­вес­та­рам ужо па­бу­да­ва­на со­неч­ная элект­ра­стан­цыя, якая па­спя­хо­ва ад­пра­ца­ва­ла больш як 4 ме­ся­цы. За­ці­каў­ле­насць ін­вес­та­ра тут зра­зу­ме­лая: энер­га­сіс­тэ­ма на­бы­вае та­кую «со­неч­ную» элект­рыч­насць у вы­твор­цаў па та­ры­фах з па­вы­шаль­ным ка­э­фі­цы­ен­там 3. Кошт элект­рыч­нас­ці ад сі­лы вет­ру ці ва­ды мае па­вы­шаль­ны ка­э­фі­цы­ент уся­го 1,3.

Кошт бу­даў­ніц­тва гэ­тай гід­ра­стан­цыі на Нё­ма­не склаў 118,4 млн до­ла­раў. Бу­даў­ніц­тва яе бы­ло пра­ду­гле­джа­на Дзяр­жаў­най пра­гра­май іна­ва­цый­на­га раз­віц­ця Бе­ла­ру­сі на 2011-2015 га­ды. Поў­ны цыкл акуп­нас­ці пра­ек­та, з улі­кам аб­слу­гоў­ван­ня крэ­дыт­ных рэ­сур­саў, скла­дае ка­ля 20 га­доў. Ра­зам з тым, гэ­ты тэр­мін маг­чы­ма знач­на ска­ра­ціць, ка­лі ўліч­ваць плю­сы энер­гіі ва­ды ў комп­лек­се.

Эка­ло­гіяпры­ро­да і но­вае жыц­цё рэ­гі­ё­на

Пры ўзвя­дзен­ні гід­ра­элект­ра­стан­цыі бы­ло ство­ра­на ва­да­схо­ві­шча агуль­най пло­шчай да 2 ты­сяч гек­та­раў, даў­жы­нёй ка­ля 44 кі­ла­мет­раў і шы­ры­нёй да 1,5 кі­ла­мет­раў. Пры ар­га­ні­за­цыі штуч­на­га ва­да­ёма не ажыц­цяў­ля­ла­ся ад­ся­лен­ня жы­ха­роў, зно­су гас­па­бу­доў і за­тап­лен­ня сель­ска­гас­па­дар­чых зем­ляў, як гэ­та звы­чай­на бы­вае пры з'яў­лен­ні па­доб­ных аб'­ек­таў. Уво­гу­ле ство­ра­нае ва­да­схо­ві­шча не вы­хо­дзіць за па­ме­ры бы­лой пой­мы ра­кі пад­час вес­на­вой па­вод­кі, што свед­чыць аб су­час­най эка­ла­гіч­нас­ці пра­ек­та. Больш за тое, пра­ект пра­ду­гледж­ваў доб­ра­ўпа­рад­ка­ван­не 300 гек­та­раў зем­ляў, тэ­ры­то­рыя якіх ра­ней уво­гу­ле не вы­ка­рыс­тоў­ва­ла­ся. Уз­нік­лі но­выя да­ро­гі, па­бу­да­ва­ны мост і ство­ра­на зо­на перс­пек­тыў­най га­доў­лі ры­бы пло­шчай 105 га. Са­бе­кошт гэ­та­га ва­да­ёма да­сяг­нуў 30 млн до­ла­раў. Па­доб­ныя ін­вес­ты­цыі заў­сё­ды да­юць пры­бы­так дзяр­жа­ве. Ва­кол са­ма­роб­на­га во­зе­ра з'я­ві­ла­ся шмат уні­каль­ных мес­цаў для ад­па­чын­ку і на­ват раз­віц­ця біз­не­су.

3

Спе­цы­я­ліс­ты ад­зна­ча­юць, што ўжо ця­пер ва­кол ва­да­схо­ві­шча ў не­каль­кі ра­зоў па­вя­лі­чыў­ся кошт зя­мель­ных участ­каў. На за­ня­тых участ­ках ак­тыў­на бу­ду­юц­ца су­час­ныя жы­лыя да­мы і ка­тэ­джы. Уз­нік­нен­не но­вай эка­сіс­тэ­мы па­він­на даць пэў­ны штур­шок для да­лей­ша­га раз­віц­ця ў рэ­гі­ё­не аг­ра­эка­ту­рыз­му. Ад­нак па­куль сур'­ёз­ных ра­шэн­няў па вы­дзя­лен­ні зя­мель­ных участ­каў для ажыц­цяў­лен­ня буй­ных біз­нес-пра­ек­таў яшчэ не пры­ма­ла­ся. Ця­пер тут экс­пер­ты вя­дуць рас­пра­цоў­ку генп­ла­на па раз­віц­ці і асва­ен­ні зем­ляў ва­кол Гро­дзен­ска­га ва­да­схо­ві­шча. А па­куль што ў гэ­тых мяс­ці­на са­мая леп­шая ры­бал­ка.

 

Га­во­ра­чы ў цэ­лым аб раз­віц­ці бе­ла­рус­кай гід­ра­энер­ге­ты­кі, Ула­дзі­мір Ша­тэр­нік ад­зна­чыў, што ў хо­дзе пра­ек­та­ван­ня і бу­даў­ніц­тва Гро­дзен­скай ГЭС, у якім бра­лі ўдзел пе­ра­важ­на бе­ла­рус­кія прад­пры­ем­ствы і ар­га­ні­за­цыі, атры­ма­ны ўні­каль­ны і вель­мі каш­тоў­ны во­пыт у гэ­тай сфе­ры. Ця­пер пры пра­ек­та­ван­ні і бу­даў­ніц­тве По­лац­кай, Ві­цеб­скай і Бе­шан­ко­віц­кай ГЭС мож­на сме­ла яго вы­ка­рыс­тоў­ваць. У гэ­тым вы­пад­ку не трэ­ба пры­цяг­ваць за­меж­ныя рэ­сур­сы і тра­ціць ва­лю­ту, больш за тое — мож­на ап­ты­мі­за­ваць вы­дат­кі, аба­пі­ра­ю­чы­ся на гро­дзен­скі во­пыт.

Ула­дзі­мір Ша­тэр­нік па­ве­да­міў, што ў апош­ні час пра­цяг­ва­юц­ца ак­тыў­ныя по­шу­кі ін­вес­та­ра для рэа­лі­за­цыі пра­ек­та па бу­даў­ніц­тве дру­гой гід­ра­элект­ра­стан­цыі — Ня­мноў­скай ГЭС ма­гут­нас­цю да 20 МВт. Яе мер­ка­ва­ла­ся раз­мяс­ціць у 20 км ад Грод­на ні­жэй па ця­чэн­ні ра­кі, у ра­ё­не на­се­ле­на­га пунк­та Пля­бан­скае, не­да­лё­ка ад Аў­гус­тоў­ска­га ка­на­ла і ад­лег­лас­цю ў 5-6 км ад Літ­вы. «Мы звяр­ну­лі­ся ў кам­па­ніі роз­ных кра­ін, але па­куль яны не вы­ка­за­лі жа­дан­ня ўклад­ваць сур'­ёз­ныя гро­шы ў бу­даў­ніц­тва. Бе­ла­рус­кі бок га­то­вы ажыц­ця­віць гэ­ты пра­ект на­ват на ўмо­вах пра­мых ін­вес­ты­цый», — удак­лад­ніў на­шу па­зі­цыю ген­ды­рэк­тар.

Га­за­тур­бін­ная ўста­ноў­ка но­ва­га па­ка­лен­ня

Яшчэ адзін пра­ект гро­дзен­скіх энер­ге­ты­каў — маш­таб­ная рэ­кан­струк­цыя Гро­дзен­скай ЦЭЦ-2 з уста­ноў­кай га­за­тур­бін­най уста­ноў­кі ажыц­цяў­ляў­ся на пра­ця­гу трох га­доў. Пла­на­вая ма­гут­насць гэ­тай га­за­тур­бін­най уста­ноў­кі скла­дае амаль 122 МВт. Кошт яе бу­даў­ніц­тва —
99,27 млн до­ла­раў.

Асаб­лі­вас­цю та­ко­га ўні­каль­на­га пра­ек­та з'яў­ля­ец­ца «ўвяз­ван­не» су­час­най уста­ноў­кі ў цеп­ла­вую схе­му ЦЭЦ вы­со­ка­га ціс­ку. Вы­со­ка­тэх­на­ла­гіч­ная апе­ра­цыя па гэ­тым пра­ек­це бы­ла пра­ве­дзе­на з улі­кам ужо іс­ну­ю­ча­га бе­ла­рус­ка­га аб­ста­ля­ван­ня, ка­лі ка­цёл-уты­лі­за­тар уклю­чы­лі ў па­ра­выя ма­гіст­ра­лі элект­ра­стан­цыі без бу­даў­ніц­тва і ўста­ноў­кі да­дат­ко­ва­га па­ра­тур­ба­ге­не­ра­та­ра. Па­доб­ная схе­ма ма­дэр­ні­за­цыі ЦЭЦ зра­бі­ла пра­ект знач­на тан­ней­шым. Упер­шы­ню ў ай­чын­ную энер­га­сіс­тэ­му бы­ло па­стаў­ле­на аб­ста­ля­ван­не ін­дый­скай кам­па­ніі ВHЕL.

Сён­ня ўдзель­ны рас­ход па­лі­ва пры вы­твор­час­ці энер­гіі скла­дае, на­прык­лад, на Бя­ро­заў­скай ГРЭС 360 грам умоў­на­га па­лі­ва на кВт.г, на Лу­комль­скай — 310 г, на Гро­дзен­скай ЦЭЦ-2 пас­ля яе ма­дэр­ні­за­цыі гэ­ты па­каз­чык да­сяг­нуў 173 г. Но­вая ўста­ноў­ка да­зва­ляе зні­зіць уз­ро­вень спаль­ван­ня га­зу ў аб'­ёме ка­ля 90 ты­сяч тон умоў­на­га па­лі­ва, што да­зво­ліць сэ­ка­но­міць не менш як 20 млн до­ла­раў за год. Пры гэ­тым тэр­мін акуп­нас­ці пра­ек­та скла­дае мак­сі­мум 7 га­доў.

Бе­ла­рус­кая энер­га­сіс­тэ­ма ак­тыў­на ма­дэр­ні­зуе асноў­ныя фон­ды, раз­ві­вае ге­не­ры­ра­валь­ныя кры­ні­цы. Гэ­та звя­за­на з тым, што па­куль мы ма­ем до­сыць вя­лі­кі знос асноў­ных фон­даў. З дру­го­га бо­ку, кра­і­на імк­нец­ца вы­ка­рыс­тоў­ваць вы­со­кія тэх­на­ло­гіі ў сфе­ры энер­ге­ты­кі. «На блі­жэй­шыя га­ды за­пла­на­ва­ны да ўво­ду вя­лі­кія аб'­ёмы га­за­па­ра­вых цык­лаў у Ві­цеб­скай і Мін­скай аб­лас­цях. З улі­кам за­пла­на­ва­ных ме­ра­пры­ем­стваў мож­на ўпэў­не­на ска­заць, што знос асноў­ных фон­даў ужо праз год па­мен­шыц­ца да 40% у цэ­лым па кра­і­не. У та­кім вы­пад­ку мы атры­ма­ем больш на­дзей­ную энер­га­сіс­тэ­му, якая бу­дзе ад­па­вя­даць па­тра­ба­ван­ням ча­су па эфек­тыў­нас­ці», — ска­заў Ула­дзі­мір Ша­тэр­нік.

Сяр­гей КУР­КАЧ.

Мінск — Грод­на — Мінск

Да­вед­ка:

уста­ноў­ле­ная элект­рыч­ная ма­гут­насць усіх кры­ніц комп­лек­су «Грод­на­э­нер­га» скла­дае 376,1 МВт, у тым лі­ку ЦЭЦ — 355,5 МВт, ГЭС — 19 МВт, ВЭУ — 1,5 МВт. Энер­гію ва­ды пе­ра­ўтва­ра­юць у элект­рыч­насць 8 аб'­ек­таў воб­лас­ці — Гро­дзен­ская ГЭС (17 МВт) і 7 мі­ні-гід­ра­элект­ра­стан­цый ма­гут­нас­цю ад 100 да 720 кВт кож­ная. Вет­ра­э­нер­ге­тыч­ная ўста­ноў­ка мае «пра­піс­ку» по­бач з на­се­ле­ным пунк­там Граб­ні­кі На­ва­груд­ска­га ра­ё­на.

Выбар рэдакцыі

Жыллё

У Мінскім раёне адкрылі новы арэндны дом

У Мінскім раёне адкрылі новы арэндны дом

Новы год — у новай кватэры.

Грамадства

Шлях да сэрца вандроўніка ляжыць праз страўнік

Шлях да сэрца вандроўніка ляжыць праз страўнік

Як развіваецца гастратурызм у Беларусі?

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.