Вы тут

Не зніжаючы эфектыўнасці


Прад­пры­ем­ствы «Бел­наф­та­хі­ма» з 2011 го­да ў тры ра­зы па­вя­лі­чы­лі да­дат­нае саль­да знеш­ня­га ганд­лю да $5,6 млрд.

Прэ­зі­дэнт Бе­ла­ру­сі Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка 3 са­ка­ві­ка пры­няў з дак­ла­дам стар­шы­ню кан­цэр­на «Бел­наф­та­хім» Іга­ра Жы­лі­на. Аб гэ­тым БЕЛ­ТА па­ве­да­мі­лі ў прэс-служ­бе бе­ла­рус­ка­га лі­да­ра.

У цэнт­ры ўва­гі на су­стрэ­чы бы­ла ра­бо­та прад­пры­ем­стваў га­лі­ны, асноў­ныя фі­нан­са­ва-эка­на­міч­ныя па­каз­чы­кі іх дзей­нас­ці. Так, за пе­ры­яд з 2011 го­да да­дат­нае саль­да знеш­ня­га ганд­лю ў цэ­лым па га­лі­не па­вя­лі­чы­ла­ся ў 3 ра­зы з $1,9 млрд да $5,6 млрд. «На­ват у цяж­кі час мы не зні­жа­ем эфек­тыў­нас­ці. Рэн­та­бель­насць про­да­жаў на­шых ар­га­ні­за­цый не зні­жа­ец­ца ні­жэй за 10 пра­цэн­таў», — ска­заў стар­шы­ня кан­цэр­на.

Ігар Жы­лін так­са­ма да­ла­жыў аб рэа­лі­за­цыі пра­гра­мы ма­дэр­ні­за­цыі. «Мы ўвя­лі ты­ся­чу но­вых аб'­ек­таў, вы­кон­ва­ем пра­гра­му ма­дэр­ні­за­цыі, у тым лі­ку эка­на­міч­най. Мы ўжо вы­ве­лі на аў­тсор­сінг шэ­раг струк­тур на­шых прад­пры­ем­стваў, якія ажыц­цяў­ля­юць на прад­пры­ем­ствах да­па­мож­ныя функ­цыі», — рас­ка­заў ён.

Акра­мя та­го, прад­пры­ем­ствы кан­цэр­на знач­на па­шы­ры­лі на­менк­ла­ту­ру вы­пус­ка­е­мых ім­парт­аза­мя­шчаль­ных та­ва­раў.

На су­стрэ­чы так­са­ма аб­мяр­коў­ваў­ся шэ­раг кад­ра­вых пы­тан­няў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Мерапрыемства пачнецца на Віцебшчыне.

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.