У Беларусі з 1 сакавіка часова прыпынены паказ амаль 20 тэлеканалаў у сувязі з адсутнасцю дазволаў на іх трансляцыю на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, паведамляе БЕЛТА. Атрымаць падаўжэнне ліцэнзіі не паспелі RTVі, «Наша любімае кіно», Dіsсоvеrу сhаnеl, Sоnу Еntеrtаіnmеnt, Sоnу SСІ-FІ, TLС, Sоnу turbо, Dіsсоvеrу Wоrld, Аnіmаl Рlаnеt, Mеzzо, «Шансон ТБ» і некаторыя іншыя каналы. Як паведамляецца на сайце «Космас ТБ», у якасці кампенсацыі ўсім абанентам лічбавага кабельнага тэлебачання адкрыюць паказ усіх дадатковых пакетаў і HD каналаў.
У кампаніі адзначылі, што працэс атрымання дазволаў прадаўжаецца. Як толькі праграмадаўцы прадаставяць неабходны пакет дакументаў для падачы ў Міністэрства інфармацыі, трансляцыя каналаў будзе адноўлена.
Цяпер, каб аформіць дачу, не трэба ехаць туды, дзе яна знаходзіцца.
Узмацненне адраснасці дзяржпадтрымкі і садзейнічання занятасці
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.