Самая вялікая Зіма-Марэна была спалена падчас святкавання Масленіцы на тэрыторыі Дзяржаўнага музея архітэктуры і побыту пад Мінскам. Небывалая колькасць наведвальнікаў, гасцей і ўдзельнікаў першага веснавога свята пабіла ўсе леташнія рэкорды.
Магчыма, прычынай гэткай шматлюднасці стала загадзя абвешчанае абрадавае дзеянне з Паазер'я «Пахаванне бабы» і заяўленыя на ўдзел у забаўляльнай праграме «фаер-шоу» і адразу некалькі вядомых фальклорных і вакальна-інструментальных гуртоў. Весела пляскалі ў далоні і кідаліся ў скокі пад вясёлыя спевы і найгрышы гарманістаў з «Асалоды» Барысаўскага раёна, «Медуніцы» з Мінскай школы № 11, вясёлага гурта з Ратамкі, сталічнага гурта «Рэха».
Не першы год народныя святы на музейнай пля-цоўцы наведваюць замежныя госці з азіяцкіх краін.Для дзяцей і дарослых ладзілася шмат самых роз-ных забаў, не лічачы традыцыйнага караскання паслупе за прэзентамі і гульню з чыгунком на галаве.Было дзе сябе праявіць нават самым лянівым.
Яшчэ загадзя быў абвешчаны конкурс на са-мую лепшую ляльку-марэну. Але на яго адгукнула-
ся толькі адна сталічная жыхарка—Алена Кавалё-ва. Яна і стала пераможцай. Ад Алены пачуў:
«Разам з малодшай сястрой Дар'яй шылі гэтуюляльку два дні, як і належыць, без іголкі, завязаліна ёй стужкі жаданняў і хочам спаліць, каб нега-тыўнае і шкоднае засталося толькі ў мінулым.
Масленіца — першая ластаўка вясны. І першыявясновыя гуканні пачынаюцца мінавіта ў гэты дзень.
Цяпер, каб аформіць дачу, не трэба ехаць туды, дзе яна знаходзіцца.
Узмацненне адраснасці дзяржпадтрымкі і садзейнічання занятасці
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.