Еўрапейскія партнёры паступова прыходзяць да разумення таго, што неабходна супрацоўнічаць з Беларуссю. Аб гэтым тэлеканалу «Беларусь 1» заявіў міністр замежных спраў Уладзімір Макей.
«Мы гатовы да адкрытага, шчырага, раўнапраўнага дыялогу з Еўрапейскім саюзам. Мне здаецца, што нашы еўрапейскія партнёры паступова прыходзяць да разумення таго, што неабходна ўсё ж такі супрацоўнічаць, весці дыялог адзін з адным, неабходна супрацоўнічаць у тых сферах, дзе гэта можна і выгадна і для Беларусі, і для Еўрапейскага саюза. У гэтым кантэксце мы вялі размовы і падчас майго візіту ў Латвію і Літву 27 лютага — 1 сакавіка. Гаварылі, у прыватнасці, аб удзеле Беларусі ва «Усходнім партнёрстве», — сказаў Уладзімір Макей.
На думку кіраўніка ведамства, неабходна вызначыцца, што важна для Еўропы. «Еўропе важна мець Беларусь як суверэнную, незалежную, тэрытарыяльна цэласную дзяржаву, якая ўносіць свой уклад у забеспячэнне еўрапейскай стабільнасці і бяспекі. Беларусь павінна быць астраўком стабільнасці і бяспекі з пункту гледжання Еўропы. Давайце паставім гэту мэту і будзем рухацца да гэтай мэты», — падкрэсліў міністр.
«Мы знаходзімся геаграфічна ў Еўропе. Але мы павінны прысутнічаць у Еўропе не толькі геаграфічна, але і палітычна, і гандлёва-эканамічна».
Зазірнём у заўтра Беларусі.
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.