Вы тут

Па­да­рыць дзе­цям сям'ю


Для ін­шых дзя­цей 8 Са­ка­ві­ка — звы­чай­нае свя­та. Толь­кі не для гэ­тых. Для іх, бы­лых сі­рот, жа­но­чы дзень не прос­та свя­та, а шчас­це — па­він­ша­ваць ма­му. І яны, вя­до­ма, ра­зам з та­там пры­ду­ма­юць для яе сюр­пры­зы і ска­жуць са­мыя цёп­лыя сло­вы він­ша­ван­няў. А 26 лю­та­га він­ша­ва­лі іх, жы­ха­роў но­ва­га до­ма ся­мей­на­га ты­пу — пер­шы ў Ган­ца­віц­кім ра­ё­не, ура­чыс­та ад­кры­лі ў аг­ра­га­рад­ку Ага­рэ­ві­чы.

Баць­кі-вы­ха­ва­це­лі На­дзея і Аб­дзі­га­пар Ер­на­за­ра­вы пры­ма­лі па­да­рун­кі ад гас­цей і спон­са­раў. Бы­ла і пе­ра­да­ча бу­даў­ні­ка­мі сім­ва­ліч­на­га клю­ча, і пе­ра­ра­за­нне стуж­кі га­на­ро­вы­мі гас­ця­мі, і шмат цу­ке­рак для дзя­цей. Але га­лоў­нае, што ў гэ­тым до­ме па­ся­лі­ла­ся цеп­лы­ня, — пе­ра­ка­на­на за­гад­чы­ца сек­та­ра ахо­вы дзя­цін­ства Ган­ца­віц­ка­га ад­дзе­ла аду­ка­цыі На­тал­ля Ва­ла­сюк. На­тал­ля Мі­ка­ла­еў­на даў­но ве­дае гэ­тую вя­лі­кую сям'ю і лі­чыць, што муж і жон­ка вель­мі доб­ра па­ды­хо­дзяць для ро­лі баць­коў.

Аб­дзі­га­пар ро­дам з Ка­зах­ста­на. Слу­жыў тут у вой­ску і за­ка­хаў­ся ў бе­ла­рус­кую дзяў­чы­ну. У су­жэн­цаў шас­цё­ра сва­іх дзя­цей. Пры гэ­тым трое — да­рос­лыя, жы­вуць асоб­на, а трое ма­лод­шых — да­школь­на­га і школь­на­га ўзрос­ту. Ер­на­за­ра­вы жы­лі да гэ­та­га ча­су ў Ган­ца­ві­чах. Год та­му яны ўзя­лі ў сваю ква­тэ­ру два­іх пры­ём­ных дзя­цей. Ця­пер з пе­ра­ез­дам у но­вы дом сям'я па­поў­ні­ла­ся яшчэ тры­ма дзець­мі. З ча­сам баць­кі пла­ну­юць узяць яшчэ не­каль­кі хлоп­чы­каў і дзяў­чы­нак.

Но­вы двух­па­ка­ё­вы ка­тэдж для вя­лі­кай сям'і па­бу­да­ва­лі за срод­кі Бе­ла­рус­бан­ка. На бу­даў­ніц­тва вы­дат­ка­ва­на больш за ча­ты­ры міль­яр­ды руб­лёў. Мэб­лю, бы­та­вую тэх­ні­ку на­бы­ва­лі за кошт спон­са­раў і срод­каў ра­ён­на­га бюд­жэ­ту.

Дом ся­мей­на­га ты­пу ў Ага­рэ­ві­чах — 32‑і ў воб­лас­ці. У та­кіх да­мах знай­шлі баць­коў­скі кло­пат і цеп­лы­ню больш за 200 хлоп­чы­каў і дзяў­чы­нак.

Свят­ла­на ЯС­КЕ­ВІЧ.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Як прайшоў «Марафон адзінства» у Віцебску

Як прайшоў «Марафон адзінства» у Віцебску

Два дні былі насычаны ўнікальнымі выставамі, карыснымі праектамі і інтэрактыўнымі пляцоўкамі.

Грамадства

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».

Грамадства

Гарадское асяроддзе становіцца больш даступным для людзей з інваліднасцю

Гарадское асяроддзе становіцца больш даступным для людзей з інваліднасцю

Галоўная мэта дзяржавы сёння — інтэграваць чалавека з інваліднасцю ў грамадства.