Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні родным і калегам старшыні Саюза беларускіх яўрэйскіх грамадскіх аб'яднанняў і абшчын, лаўрэата Ленінскай прэміі, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі, заслужанага архітэктара Беларусі, аднаго з аўтараў дзяржаўнага мемарыяльнага комплексу «Хатынь» Леаніда Левіна ў сувязі з яго смерцю.
Леаніда Мендэлевіча Левіна ведае кожны жыхар нашай краіны. І не толькі таму, што ён быў вядомым архітэктарам, лаўрэатам самых высокіх прэмій, перакананым антыфашыстам. Без створанага Леанідам Левіным сучасную Беларусь уявіць наогул, здаецца, немагчыма. Бо ці была б у нас памяць пра мінулую вайну такой пранізліва-балючай, ці было б перакананне, што гэта не павінна больш паўтарыцца, такім цвёрдым і адназначным, калі б не Хатынь, не «Яма» на месцы Мінс-
кага гета, не мемарыяльны комплекс на месцы дзіцячага канцлагера ў Чырвоным Беразе пад Жлобінам, не помнік мужнасці «Прарыў» недалёка ад Ушачаў?.. Ці мела б наша сталіца сёння тое архітэктурнае аблічча, якому здзіўляюцца прыезджыя і якім ганарымся мы, калі б Леанід Левін у свой час не спраектаваў будынкі гарвыканкама і ВДНГ, станцыі метро «Плошча Леніна» і «Няміга», не прымаў актыўны ўдзел у рэканструкцыі Траецкага і Ракаўскага прадмесцяў, Верхняга горада, забудовы старажытнай Нямігі, не стварыў праект дэтальнай планіроўкі і забудовы цэнтра Мінска і цяперашняга праспекта Пераможцаў?.. Ён быў сапраўдным мастаком, бо здолеў даступнымі яму сродкамі выяўлення перадаць тое, што аплакваў, што адчуваў, пра што марыў.
Ён быў нібы асабіста знаёмы кожнаму з нас. Бо праз тое, што рабіў, спрабаваў дастукацца да нашага розуму і пачуццяў. І яму гэта, несумненна, удалося.
Два дні былі насычаны ўнікальнымі выставамі, карыснымі праектамі і інтэрактыўнымі пляцоўкамі.
«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».
Галоўная мэта дзяржавы сёння — інтэграваць чалавека з інваліднасцю ў грамадства.