Вы тут

Бя­ро­за­вік пай­шоў!


Ляс­га­сы кра­і­ны па­він­ны апе­ра­тыў­на рых­та­вац­ца да на­рых­тоў­кі бя­ро­за­ві­ку: у су­вя­зі з цёп­лым на­двор'­ем у паў­днё­вых рэ­гі­ё­нах Бе­ла­ру­сі ўжо на мінулым тыд­ні па­чаў­ся рух кля­но­ва­га і бя­ро­за­ва­га со­ку, па­ве­да­мі­лі ў прэс-служ­бе Мі­ніс­тэр­ства ляс­ной гас­па­дар­кі.

Спе­цы­я­ліс­ты ад­зна­ча­юць, што не мо­гуць пры­га­даць га­доў, ка­лі со­ка­рух па­чы­наў­ся б у лю­тым. Звы­чай­на пер­шыя пад­соч­кі пра­вод­зяц­ца ў 20‑х чыс­лах са­ка­ві­ка. Ці, на­ад­ва­рот, за­пом­ніў­ся се­зон мі­ну­ла­га го­да, ка­лі з‑за зі­мы, якая за­цяг­ну­ла­ся, со­ка­рух у бя­роз па­чаў­ся ана­маль­на поз­на (у ся­рэ­дзі­не кра­са­ві­ка) і вель­мі хут­ка скон­чыў­ся. Ляс­га­сам та­ды ўда­ло­ся на­рых­та­ваць толь­кі 14,8 тысячы то­н бя­ро­за­ві­ку — 55,8% да ўзроў­ню па­пя­рэд­ня­га го­да.

Сё­ле­та, як ба­чым, усё скла­ла­ся зу­сім па-ін­ша­му. Та­му ляс­га­сы ра­ней, чым звы­чай­на, і апе­ра­тыў­на рых­ту­юц­ца да пра­мыс­ло­вай на­рых­тоў­кі со­ку: афарм­ля­ец­ца да­ку­мен­та­цыя, за­клю­ча­юц­ца да­га­во­ры з прад­пры­ем­ства­мі-пе­ра­пра­цоў­шчы­ка­мі, рых­ту­ец­ца не­аб­ход­ная тэх­ні­ка і та­ра.

Пер­шы­мі да на­рых­тоў­кі бя­ро­за­ві­ку пры­сту­па­юць ляс­га­сы Брэсц­кай і Го­мель­скай аб­лас­цей, по­тым да іх да­лу­чац­ца і ас­тат­нія гас­па­дар­кі кра­і­ны. Для спры­яль­най на­рых­тоў­кі со­ку ап­ты­маль­ная ся­рэд­ня­су­тач­ная тэм­пе­ра­ту­ра па­він­на скла­даць 5–10 гра­ду­саў вы­шэй за нуль. Пры нач­ных за­ма­раз­ках со­ка­рух спы­ня­ец­ца, як і пры тэм­пе­ра­ту­ры вы­шэй за плюс 10 гра­ду­саў, ка­лі хут­ка рас­пус­ка­ец­ца ліс­це.

Ар­га­ні­за­цыі Мі­ніс­тэр­ства ляс­ной гас­па­дар­кі пры­муць усе ме­ры для на­рых­тоў­кі той коль­кас­ці со­ку, якая не­аб­ход­ная для за­да­валь­нен­ня па­трэб пе­ра­пра­цоў­чых кам­бі­на­таў і на­сель­ніц­тва. Пры маг­чы­мас­ці, бя­ро­за­вік бу­дзе і экс­пар­та­вац­ца. У мі­ну­лыя га­ды, да пры­кла­ду, гэ­ты пры­род­ны на­пой быў ня­бла­га за­па­тра­ба­ва­ны на лі­тоў­скім рын­ку.

Сяр­гей РА­СОЛЬ­КА.

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Што змянілася ў парадку рэгістрацыіі жыллёвай нерухомасці?

Што змянілася ў парадку рэгістрацыіі жыллёвай нерухомасці?

Цяпер, каб аформіць дачу, не трэба ехаць туды, дзе яна знаходзіцца.  

Грамадства

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Мерапрыемства пачнецца на Віцебшчыне.

Грамадства

Навацыі сацыяльнай сферы ў 2025 годзе

Навацыі сацыяльнай сферы ў 2025 годзе

Узмацненне адраснасці дзяржпадтрымкі і садзейнічання занятасці 

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.