Памятныя паштоўкі, якія будуць створаны на аснове дзіцячых малюнкаў, плануецца выпусціць да ЧС-2014. Аб гэтым паведаміла першы намеснік міністра інфармацыі, старшыня журы культурна-адукацыйнага праекта (конкурсу) «Дзеці малююць хакей» Лілія Ананіч на фінальным этапе гэтага конкурсу дзіцячых малюнкаў, перадае БЕЛТА.
«Мэта конкурсу — папулярызацыя хакея ў прыватнасці і спорту ў цэлым, здаровага ладу жыцця, любові да Радзімы. Акрамя таго, работы конкурсу сімвалізуюць тое, як мы ўсе рыхтуемся да маючага адбыцца чэмпіянату. Лепшыя работы будуць выстаўлены ў фан-зонах спаборніцтваў, і на іх аснове будуць выпушчаны памятныя паштоўкі еўрафармату», — расказала Лілія Ананіч.
Як растлумачыла старшыня журы, плануецца, што для выставы будзе адабрана каля 50 работ, а на аснове 20 лепшых малюнкаў будуць створаны паштоўкі. Чакаецца таксама, што з адваротнага боку паштовак будзе размешчана інфармацыя аб беларускіх хакеістах. Усяго на конкурс паступіла 452 малюнкі. Конкурс праходзіў ва ўзроставых катэгорыях 7-11 гадоў і 12-16 гадоў. У малодшай узроставай групе лепшай работай быў прызнаны малюнак «На лёдзе» выхаванкі дзіцячай школы выяўленчых мастацтваў горада Крычаў Паліны Майсеенка. Першае месца сярод вучняў другой узроставай групы заняла работа «Я веру ў цябе, хакеіст Беларусі!» вучаніцы народнай выяўленчай студыі «Вытокі» (Слуцк) Інгі Адзярыха.
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.