Вы тут

Вясну кiрмашом вітаюць


Жы­ха­ры ста­ліч­на­га Пар­ты­зан­ска­га ра­ё­на су­стра­ка­лі сакавік са­праўд­ным кір­ма­шом, які на днях ад­быў­ся на буль­ва­ры Трак­та­ра­бу­даў­ні­коў.

1На лат­ках — пры­сма­кі, каў­ба­сы, кум­пяч­кі, скрын­кі, на­бі­тыя ага­род­ні­най, а пе­рад імі — чэр­гі па­тэн­цый­ных па­куп­ні­коў. Пра­даў­цы, якія пры­еха­лі на кір­маш з роз­ных кут­коў Бе­ла­ру­сі, не па­спя­ва­юць ады­сці ад пры­лаў­ка, каб аб­на­віць тор­бы, як чу­юць ад­ра­зу на­ўзда­гон чар­го­вае пы­тан­не ад мі­на­коў.

— Ган­даль ідзе са­праў­ды доб­ра! — тры­ма­ю­чы ў ру­ках лан­цу­жок каў­ба­сак, ка­жа Ва­лян­ці­на Ар­хі­па­ва, пра­да­вец Па­стаў­ска­га ра­ён­на­га спа­жы­вец­ка­га та­ва­рыст­ва, якая ўжо не пер­шы раз пры­яз­джае пра­ца­ваць на кір­маш у ста­лі­цу. — Пра­да­ём і мя­са, і сы­ры, і ма­лоч­ныя вы­ра­бы. Лю­дзі за­бі­ра­юць з пры­лаў­каў лі­та­раль­на ўсё.

 

2

Не пра­ціс­нуц­ца бы­ло і да па­лат­кі кан­ды­тар­скай фаб­ры­кі «Чыр­во­ны хар­ча­вік». Мін­чу­кі не прос­та па­раў­ноў­ва­лі кош­ты роз­ных ві­даў вя­до­ма­га ўсім бе­ла­ру­сам баб­руй­ска­га зе­фі­ру, але і з ве­дан­нем спра­вы аб­мяр­коў­ва­лі смак раз­на­стай­ных га­тун­каў.

Ха­па­ла лю­дзей і ка­ля ім­пра­ві­за­ва­най пля­цоў­кі, дзе не толь­кі на­гад­ва­лі пра бу­ду­чыя вы­ба­ры ў мяс­цо­выя Са­ве­ты дэ­пу­та­таў, але і ад­быў­ся не­вя­ліч­кі кан­цэрт.

3— Кож­ны год у Мін­ску ад­бы­ва­ец­ца шмат кір­ма­шоў. Цэнт­раль­ная пля­цоў­ка для на­ша­га ра­ё­на вось тут — на буль­ва­ры Трак­та­ра­бу­даў­ні­коў, — ка­жа Ула­дзі­мір Зуб­рык, намеснік кі­раў­ніка ад­мі­ніст­ра­цыі Пар­ты­зан­ска­га ра­ё­на. — Гэ­та вель­мі зруч­нае мес­ца, і дзя­ку­ю­чы мет­ро на наш кір­маш мо­гуць пры­ехаць жыхары з роз­ных куткоў сталіцы. Пра­дук­цыя ёсць ва ўсіх прад­пры­ем­стваў і яе, без­умоў­на, трэ­ба рэа­лі­зоў­ваць. Мы да­ём ім та­кую маг­чы­масць. Усім вя­до­ма, што на кір­ма­шы мо­гуць і кош­ты мя­няц­ца, мож­на і тар­га­вац­ца. У кра­ме, вядома, так не зро­біш, ад­нак тут гэ­та цал­кам ве­ра­год­на. Сё­ле­та гэ­та пер­шы наш кір­маш. Але мы пла­ну­ем пра­во­дзіць па­доб­ныя ме­ра­пры­ем­ствы ў ра­ё­не і на­да­лей.

Та­рас ШЧЫ­РЫ.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Як прайшоў «Марафон адзінства» у Віцебску

Як прайшоў «Марафон адзінства» у Віцебску

Два дні былі насычаны ўнікальнымі выставамі, карыснымі праектамі і інтэрактыўнымі пляцоўкамі.

Грамадства

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».

Грамадства

Гарадское асяроддзе становіцца больш даступным для людзей з інваліднасцю

Гарадское асяроддзе становіцца больш даступным для людзей з інваліднасцю

Галоўная мэта дзяржавы сёння — інтэграваць чалавека з інваліднасцю ў грамадства.