Вы тут

Лялькі ад Вікторыі Зязюлінай


Май­стры­ха са Шкло­ва не шка­дуе для свай­го за­хап­лен­ня ні ча­су, ні ўлас­ных стро­яў

Ува­хо­дзіш у май­стэр­ню Вік­то­рыі, і во­чы раз­бя­га­юц­ца ад той коль­кас­ці ля­ляк, якія раз­ме­шча­ны на ста­лах, па­лі­чках, у ша­фе. У дзя­цін­стве кож­ная з дзяў­чы­нак толь­кі ма­рыць аб та­кім шчас­ці. Вік­то­рыя Зя­зю­лі­на ўжо са­ма ма­ці тра­іх дзя­цей, але ін­та­рэс да ля­лек у яе не зні­кае. Толь­кі ця­пер яна раз­гля­дае іх не як цац­кі, а як ка­ва­ла­чак на­шай гіс­то­рыі і куль­ту­ры. Аў­тар пры­зна­ец­ца, што ёй вель­мі па­шчас­ці­ла з ба­бу­ляй, якая не толь­кі на­ву­чы­ла вя­заць і шыць, але яшчэ і пры­ві­ла лю­боў да род­на­га краю. За­раз яна пе­рад­ае свае ве­ды вы­ха­ван­цам ама­тар­ска­га аб'­яд­нан­ня «Эко­лаг», якое дзей­ні­чае пры шкло­ўскім До­ме куль­ту­ры.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Аба­рон­цы ся­мей­на­га даб­ра­бы­ту

— Ба­бу­ля мне вель­мі шмат ка­за­ла пра аб­ра­ды, тан­цы, на­ват па­каз­ва­ла, як тан­ца­ваць поль­ку. Шка­дую, што я ўсё гэ­та не за­пі­са­ла, — рас­па­вя­дае мая су­раз­моў­ца. — Але мя­не больш ці­ка­ві­ла, а з чым гу­ля­лі дзе­ці ра­ней, ка­лі ў кра­мах не бы­ло ля­ляк. Яна ка­за­ла, што іх ра­бі­лі з пад­руч­на­га ма­тэ­ры­я­лу. У ход іш­ло тое, што за­ста­ва­ла­ся пас­ля сель­ска­гас­па­дар­чай пра­цы. Та­му і ляль­кі бы­лі роз­ныя: ад драў­ля­ных да са­ла­мя­ных і ль­ня­ных. Але ад­на спра­ва — ляль­ка для гуль­ні, і ін­шая — для абя­рэ­гу.

Вік­то­рыя толь­кі спа­чат­ку не ра­зу­ме­ла, як яны ўжы­ва­лі­ся з хрыс­ці­ян­скі­мі тра­ды­цы­я­мі. А ка­лі пра­шту­дзі­ра­ва­ла спе­цы­яль­ную лі­та­ра­ту­ру, прый­шла да вы­сно­вы: тое, што ча­ла­век ра­біў са­бе абя­рэг, ні­як не ўплы­ва­ла на яго стаў­лен­не да Бо­га. Абя­рэг быў звы­чай­ным па­моч­ні­кам, яко­га ча­ла­век на­дзя­ляў сва­ёй сі­лай і ве­рыў, што той яму да­па­мо­жа. Ці­ка­ва, што абя­рэ­гі ра­бі­лі­ся ў асноў­ным для жан­чын. Ма­быць, жа­ноц­кая до­ля ва ўсе ча­сы бы­ла ня­лёг­кай, і жан­чы­ны шу­ка­лі па­моч­ні­ка не толь­кі ў ма­літ­вах, але і ў ляль­ках. Бог — гэ­та для ўсіх, а ляль­ка — для яе аса­біс­та.

За­хап­лен­не Вік­то­рыі Зя­зю­лі­най ме­ла вя­лі­кі пос­пех. Ка­лі ў ра­ён пры­яз­джа­юць за­меж­ныя дэ­ле­га­цыі, іх ці­ка­віць тое, што ўлас­ці­ва для ту­тэй­шай мяс­цо­вас­ці. І са­ма­роб­ныя ляль­кі ідуць на «ўра». Прый­шло­ся на­ват над­пі­сы ра­біць на не­каль­кіх мо­вах, у тым лі­ку на анг­лій­скай.

— Вось гэ­та не­раз­луч­ні­кі, — па­каз­вае Вік­то­рыя сім­ва­ліч­ную па­рач­ку. — Яны не­па­дзель­ныя: у іх агуль­ная ру­ка. Зра­біць та­кіх вель­мі прос­та. Бя­рэц­ца па­лач­ка, і на ёй змя­шча­юц­ца два ка­ва­лач­кі тка­ні­ны. Хлоп­чы­ку ро­бім шта­ны, дзяў­чын­цы — су­кен­ку. Не­ка­лі гэ­ты абя­рэг да­ры­лі ма­ла­дым пад­час вя­сел­ля як сім­вал ка­хан­ня і вер­нас­ці, каб жон­ка з му­жам бы­лі адзі­ным цэ­лым.

У вя­сель­ным кар­тэ­жы не­раз­луч­ні­каў змя­шча­лі пад ду­гой ка­ня. Ме­на­ві­та з та­го ча­су і пай­шла тра­ды­цыя ўпры­гож­ваць ма­шы­ны ляль­ка­мі, стуж­ка­мі, ша­ра­мі. Ра­зам з ма­ла­ды­мі ляль­ка пра­яз­джа­ла да царк­вы, а по­тым яе ве­ша­лі над лож­кам му­жа і жон­кі — як абя­рэг на ўсё жыц­цё.

А да­лей ка­лек­цыя хат­ніх ля­лек толь­кі па­паў­ня­ла­ся. Ка­лі жан­чы­на ця­жа­ра­ла, на свет спа­чат­ку з'яў­ля­ла­ся ляль­ка-не­маў­лят­ка. Яе кла­лі ў люль­ку, каб яна бы­ла абя­рэ­гам ад су­ро­каў і злых ду­хаў яшчэ да на­ра­джэн­ня дзі­ця­ці і яго хры­шчэн­ня. Ка­лі пры­хо­дзі­лі ад­вед­ваць не­маў­ля, звяр­та­лі­ся не да яго, а да ляль­кі: увесь не­га­тыў, ка­лі ён толь­кі быў, ішоў на не­аду­шаў­лё­ны прад­мет. Пас­ля хры­шчэн­ня ляль­ку не вы­кі­да­лі. Яна за­ста­ва­ла­ся з дзі­цем і бы­ла яго пер­шай цац­кай. Яе мож­на бы­ло па­ціс­каць і на­ват па­спра­ба­ваць на зуб без ры­зы­кі для зда­роўя: цал­кам жа на­ту­раль­ны пра­дукт!

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Па­моч­ні­ца, ле­кар­ка, бе­ра­гі­ня

Але боль­шасць аб­ра­да­вых ля­лек дзе­цям у ру­кі не да­ва­лі: яны бы­лі чымсь­ці на­кшталт та­тэ­маў. Лю­дзям зда­ва­ла­ся, што яны пры­цяг­ва­юць шчас­це, ад­га­ня­юць хва­ро­бы, да­па­ма­га­юць бе­раг­чы мір у сям'і. Жан­чы­не да­во­дзі­ла­ся шмат ча­го ра­біць па до­ме, і ў гэ­тым ёй да­па­ма­га­ла дзе­ся­ці­руч­ка. «Па­моч­ні­ца» жы­ла на кух­ні, дзе час­цей за ўсё за­ві­ха­ла­ся жан­чы­на: лі­чы­ла­ся, што яе пры­сут­насць да­зва­ляе гас­па­ды­ні ўсю­ды па­спя­ваць і не стам­ляц­ца. Яшчэ ад­ным абя­рэ­гам для жан­чы­ны бы­ла па­рач­ка ля­лек «дзень-ноч». Дзён­ная (свет­лая) спры­я­ла ўда­чы, а нач­ная (цём­ная) — ахоў­ва­ла спа­кой.

У даў­ні­ну жыць у зго­дзе да­па­ма­га­ла і ачы­шчаль­ная ляль­ка. Ра­бі­ла­ся яна без іго­лак і на­жніц, ка­ва­лач­кі тка­ні­ны прос­та па­пя­рэд­не рва­лі ру­ка­мі. Яе да­ры­лі імя­нін­ні­кам ці ма­ла­дым, каб іх жыц­цё бы­ло не ка­лю­чым і не рэ­за­ным. Ачы­шчаль­ная ляль­ка ста­я­ла на­ві­да­во­ку. Ка­лі зда­ра­лі­ся свар­кі, ад­чы­ня­лі вок­ны і дзве­ры, каб ляль­ка «вы­мя­та­ла» за па­рог слоў­нае смец­це.

У кож­най ся­лян­скай ха­це «жы­ла» збож­жа­вая дзяў­чын­ка, ас­но­вай для якой слу­жыў мя­шо­чак з зер­нем, са­бра­ным з пер­шых ка­ла­соў. Ста­ві­лі яе пад аб­ра­за­мі, а вяс­ной ме­на­ві­та з яе па­чы­на­лі сеў — каб ура­джай быў не гор­шы, чым ле­таш­ні.

Аб хва­роб ра­та­ва­ла ляль­ка-траў­ні­ца, у якую кла­лі 7 ле­ка­вых рас­лін. Ка­лі ў до­ме бы­лі ма­лень­кія дзе­ці, яе змя­шча­лі над ка­лыс­кай. А без «ванд­роў­ні­цы» (у мя­шо­чак-асно­ву кла­ла­ся «час­цін­ка зям­лі род­най») не ад­праў­ля­лі­ся ў да­лё­кую да­ро­гу. Ляль­ка на­гад­ва­ла ча­ла­ве­ку аб до­ме, дзе яго ча­ка­юць.

4-5

Каб жа­дан­ні здзяйс­ня­лі­ся

— Ве­да­е­це, што ча­ла­ве­ку па­трэб­на для шчас­ця? — пы­та­ец­ца Вік­то­рыя, тры­ма­ю­чы ў ру­ках ляль­ку. — Каб це­лу бы­ло доб­ра, ду­шы ра­дас­на, а ду­ху спа­кой­на. Аб чым на­гад­ва­юць тры спад­ні­цы, у якія апра­ну­та вось гэ­тая «шчас­лі­вая» ляль­ка. Яна на­огул дзяў­чы­на вя­сё­лая, пры­но­сіць у дом ра­дасць. Трэ­ба тры­маць яе на бач­ным мес­цы.

У тых дзяў­чат, якія збі­ра­лі­ся за­муж, так­са­ма бы­ла «свая» ляль­ка. Яна ра­бі­ла­ся пыш­наг­ру­дай з вя­лі­кай коль­кас­цю спад­ніц. Ляль­ка раз­мя­шча­ла­ся на акен­цы ці на са­мым бач­ным мес­цы ў ха­це — і хлоп­цы маг­лі сме­ла за­сы­лаць сва­тоў.

Ляль­ка па­жа­дан­няў і на­огул спры­я­ла вы­ка­нан­ню па­та­ем­най ма­ры. Але па­куль яна не здзейс­ніц­ца, ні­хто на­ват пра іс­на­ван­не ляль­кі не па­ві­нен быў ве­даць. Та­му і ра­бі­лі яе ўпо­тай. Са сло­ва­мі «Ля­леч­ка, вы­ка­най, да­ра­жэнь­кая, маё жа­дан­не» дзяў­чы­на пры­шы­ва­ла ёй на су­кен­ку па­да­ру­нак — які-не­будзь гу­зік. Ка­лі жа­дан­не здзяйс­ня­ла­ся, гас­па­ды­ня да­ста­ва­ла яе з па­та­ем­на­га мес­ца, дзя­ка­ва­ла, а ка­лі з'яў­ля­ла­ся яшчэ жа­дан­не, зноў ра­бі­ла ёй па­да­ру­нак і ха­ва­ла. Да­рэ­чы, дзве апош­нія ляль­кі — са­мыя за­па­тра­ба­ва­ныя ў па­куп­ні­коў.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

...І пры­ем­ныя дро­бя­зі

Зра­біць аб­ра­да­вую ляль­ку мо­жа кож­ны — бы­ло б жа­дан­не. Га­лоў­ная ўмо­ва — у яе не па­він­на быць тва­ру. Лі­чы­ла­ся: той, хто мае во­чы, — мае і ду­шу. А зна­чыць, пад­да­ец­ца ўздзе­ян­ню збо­ку і сам мо­жа на ка­гось­ці паў­плы­ваць. З дэ­ка­ра­тыў­най ляль­кай — ін­шая спра­ва. У Вік­то­рыі яны зроб­ле­ны па асаб­лі­вай тэх­на­ло­гіі з драў­ля­най асно­вы. Пер­шай у яе ка­лек­цыі бы­ла зі­мо­вая ляль­ка. Май­стры­ха зра­бі­ла ёй іль­ня­ныя ва­ла­сы і гі­пю­ра­ваю су­кен­ку... са сва­ёй вя­сель­най спад­ні­цы. Як толь­кі не шка­да бы­ло?

— Ім­пе­ра­тры­цы я так­са­ма зра­бі­ла адзен­не са свай­го вя­сель­на­га строю, — Вік­то­рыя дэ­ман­струе «да­му» ў шы­коў­ным кас­цю­ме. — Мне на­огул ні­чо­га для ля­лек не шка­да. А вось на гэ­тай пры­га­жу­ні з пла­ці­на­вы­мі ва­ла­са­мі — адзен­не з ма­ту­лі­най вя­сель­най су­кен­кі.

Па­цер­кі, брош­кі — усё ідзе ў ход. У скры­нач­ках май­стры­хі ча­го толь­кі ня­ма — і бі­сер, і стуж­кі, і гу­зі­кі.

— Гэ­та вось — ня­вес­та, — па­каз­вае Вік­то­рыя пры­га­жу­ню ў...  стра­ка­тай спад­ні­цы і ад­каз­вае на маё здзіў­лен­не: — Бе­лыя су­кен­кі бы­лі ў прад­стаў­ніц ба­га­тых са­слоў­яў, а ў вёс­ках пры­бі­ра­лі­ся ў прос­тае адзен­не. Пры­чым ня­вес­та гэ­та сла­вян­ская. Бе­ла­рус­кі та­кія яр­кія са­ра­фа­ны не на­сі­лі.

У пер­шых ля­лек быў плос­кі на­ма­ля­ва­ны твар, але ня­даў­на Вік­то­рыя на­ву­чы­ла­ся ра­біць рэ­льеф­ны — з глі­ны. Спра­ва гэ­та для яе но­вая, але пос­пе­хі ўжо ёсць. Тое, што тва­ры не заўж­ды ка­зач­на пры­го­жыя, не бян­тэ­жыць аў­та­ра. Лю­дзі ж так­са­ма роз­ныя бы­ва­юць, у тым і пры­ваб­насць. На­прык­лад, лет­няя ляль­ка ў Вік­то­рыі атры­ма­ла­ся па­доб­ная... на акт­ры­су Ва­лян­ці­ну Та­лы­зі­ну.

Ка­лі яна толь­кі зра­бі­ла «вяс­ну» і «зі­му», у яе спы­та­лі, ча­му ляль­кі не ма­юць жа­ноц­кіх фор­маў. Аў­тар ху­цень­ка вы­пра­ві­ла ста­но­ві­шча. На­ступ­ныя ўжо ад­роз­ні­ва­лі­ся не толь­кі тва­рам, але і фі­гу­рай.

Яшчэ ад­на асаб­лі­васць гэ­тых ля­лек у тым, што яны ма­юць шмат дроб­ных дэ­та­ляў. Квет­кі, яга­ды, вян­кі з ві­на­гра­ду... Ну а да­мы у сты­лі ХІХ ста­год­дзя, акра­мя скла­да­ных стро­яў, ма­юць на­ват су­мач­кі. За­раз май­стры­ха пра­цуе над ляль­ка­мі ў ма­гі­лёў­скіх стро­ях. Зноў прый­шло­ся вы­ву­чаць лі­та­ра­ту­ру — хто ў што па­ві­нен быць апра­ну­ты. За­па­вет­ная ма­ра Вік­то­рыі — зра­біць ха­ця б па дзве ляль­кі ў стро­ях ад кож­най воб­лас­ці.

Нэ­лі ЗІ­ГУ­ЛЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Мерапрыемства пачнецца на Віцебшчыне.

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.