Дэпартамент аховы разам з рэдакцыяй газеты «Звязда» падвёў вынікі конкурсу на лепшае асвятленне тэмы аховы ў сродках масавай інфармацыі.
У зале Маладзёжнага тэатра эстрады вольных месцаў не было. Падчас прымеркаванага да Дня беларускай міліцыі мерапрыемства палкоўнік Вадзім Сіняўскі, начальнік Дэпартамента аховы, узнагароджваў супрацоўнікаў ведамства за добрую і адданую службу айчыннай міліцыі. Адзначыў і тыя сродкі масавай інфармацыі, якія актыўна асвятляюць працу ахоўнікаў. Сярод лаўрэатаў конкурсу — трэцяе месца ў намінацыі «Лепшая публікацыя ў перыядычным друку» — і супрацоўнік нашага выдання, спецыяльны карэспандэнт Тарас Шчыры.
Пасля афіцыйнай часткі гледачоў чакаў канцэрт з удзелам эстрадных выканаўцаў.
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.