Вы тут

Мі­тын­гоў­цы ўвар­ва­лі­ся ў аб­лса­вет Адэ­сы


Учо­ра ка­ля бу­дын­ка адэ­скай аб­лас­ной ад­мі­ніст­ра­цыі быў ар­га­ні­за­ва­ны мі­тынг пра­ціў­ні­каў но­вай укра­ін­скай ула­ды. Гру­па мі­тын­гоў­цаў пра­рва­ла­ся ўнутр, па­ве­дам­ляе «Тай­мер». Як пе­рад­ае «Рэ­пар­цёр», у за­ле, дзе пра­хо­дзі­ла па­ся­джэн­не аб­лас­но­га са­ве­та, ад­бы­ла­ся бой­ка.

Лі­дар пра­ра­сій­скай ар­га­ні­за­цыі «Мо­ла­дзе­вае адзін­ства» Ан­тон Да­від­чан­ка, як па­ве­дам­ляе «Вік­на-Оде­са», аб­вяс­ціў па­тра­ба­ван­ні да дэ­пу­та­таў. Ім бы­ло пра­па­на­ва­на ча­со­ва ўзяць на ся­бе ўсю паў­на­ту ўла­ды ў рэ­гі­ё­не («каб ра­зу­мець, хто ў рэ­гі­ё­не ад­каз­ны за па­ра­дак»), пры­няць у сваё пад­па­рад­ка­ван­не сі­ла­выя струк­ту­ры рэ­гі­я­наль­на­га ўзроў­ню — упраў­лен­не ўнут­ра­ных спраў, пра­ку­ра­ту­ру, упраў­лен­не Служ­бы бяс­пе­кі Укра­і­ны. «Мы не за рас­кол Укра­і­ны. Але мы ма­ем па­трэ­бу ў тэ­ры­та­ры­яль­най ад­мі­ніст­ра­цый­най рэ­фор­ме», — ад­зна­ча­ла­ся ў за­яве мі­тын­гоў­цаў. Удзель­ні­кі мі­тын­гу так­са­ма за­клі­ка­лі пра­вес­ці рэ­фе­рэн­дум аб асаб­лі­вым ста­ту­се Адэ­скай воб­лас­ці. Пра­ра­сій­скія ак­цыі, удзель­ні­кі якіх вы­каз­ва­лі не­да­вер но­вай укра­ін­скай ула­дзе, на днях прай­шлі і ў ін­шых аб­лас­ных цэнт­рах: Да­не­цку, Хар­ка­ве і Лу­ган­ску. Мі­тын­гі су­пра­ва­джа­лі­ся штур­мам аб­лас­ных ад­мі­ніст­ра­цый. У Да­не­цку пры гэ­тым мі­тын­гоў­цы вы­бра­лі «на­род­на­га гу­бер­на­та­ра» і вы­сту­пі­лі за пра­вя­дзен­не рэ­фе­рэн­ду­му «пра да­лей­шы лёс Дан­ба­са».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Мерапрыемства пачнецца на Віцебшчыне.

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.