Вы тут

У Гандурасе ВПС дазволілі збіваць самалёты, якія падазраюцца ў перавозцы наркотыкаў


Закон, які дае паўнамоцтвы ВПС Гандураса збіваць самалёты, западозраныя ў перакідцы наркотыкаў, уступіў у сілу ў цэнтральнаамерыканскай краіне. Як паведамілі прадстаўнікі ўладаў, гэтая мера, у першую чаргу, будзе прымяняцца ў тых дэпартаментах, дзе паветраную прастору найбольш часта спрабуюць парушыць кантрабандысты.

Заканадаўчы акт прадугледжвае, што пасля "выканання ўсіх неабходных фармальнасцей для таго, каб прымусіць падазроны самалёт здзейсніць пасадку, ваенныя лётчыкі могуць звярнуцца да сілы". Загад на адкрыццё агню па такім самалётам будзе аддаваць асабіста міністр абароны краіны Самуэль Рэес.

Сілавыя меры ў дачыненні да самалётаў без апазнавальных знакаў і тых, экіпажы якіх адмовяцца выканаць загад аб неадкладнай пасадцы, будуць прымяняцца на тэрыторыі дэпартаментаў Грасіяс-а-Дьос, Калон і Аланчо. Па статыстыцы, менавіта там кантрабандысты часцяком спрабуюць ажыццявіць перакідку партый наркотыкаў паветраных шляхам.

Як заявіў прэсе Рэес, ВПС Гандураса мае ўсе неабходныя сродкі, каб перахопліваць самалёты наркамафіі. Пры гэтым ён падкрэсліў, што "у ідэале было б атрымаць дадатковае садзейнічанне з боку замежных дзяржаў, аднак для гэтага краіна не мае дастатковых фінансавых магчымасцей".

Па словах міністра абароны, суседнія з Гандурасам краіны ўжо апавешчаныя аб уступленні ў сілу закона, адобранага парламентам у студзені. Ён запэўніў, што ўжо цяпер адзначаецца "некаторае скарачэнне колькасці спробаў, якія прымаюцца кантрабандыстамі для перакідання зелля" на тэрыторыю цэнтральнаамерыканскай рэспублікі.

Для ўзмацнення кантролю за паветранай прасторай ВПС неўзабаве атрымаюць комплекс радараў, закупленых ў Ізраілі. У верасні 2012 года ЗША прыпынілі аказанне ваеннай дапамогі Гандурасу пасля таго, як там былі збітыя два грамадзянскія лёгкаматорныя самалёты, западозраныя ў дастаўцы партый наркотыкаў. Супрацоўніцтва было адноўлена праз некаторы час пасля таго, як гандураскія ўлады прынялі серыю мер, накіраваныя на тое, каб прадухіліць падобныя інцыдэнты ў будучыні.
Паветраную прастору і прыбярэжныя воды Гандураса часта спрабуюць выкарыстоўваць кантрабандысты для перакідання партый наркотыкаў. Праблему наркатрафіку ўлады цэнтральнаамерыканскіх краін лічаць адной з самых вострых: яна спрыяе росту арганізаванай злачыннасці. Як заявіў 27 студзеня на цырымоніі інаўгурацыі новы прэзідэнт рэспублікі Хуан Арланда Эрнандэс, яго ўрад "прыме ўсе меры, каб гарантаваць мір і бяспеку для насельніцтва краіны".

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Уласнікі карэктуюць свае прапановы.

Грамадства

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».