У вёсцы Вялікае Сяло працуе адзін з самых далёкіх ад Пружанаў сельскіх Саветаў. Нягледзячы на занятасць у гэты час вяскоўцаў на пасяўной, выбары ў мясцовы, раённы і абласны Саветы на 28‑м выбарчым участку прайшлі даволі актыўна і нават са святочным настроем.
— Выбары ў нас заўсёды атаясамляюцца са святам, нягледзячы на тое, што шмат жыхароў прагаласавалі загадзя і шмат хто ў гэты дзень заняты на вытворчасці, — сказаў старшыня выбарчага ўчастка Пётр Кунда.
У нядзелю ўжо з самай раніцы частка членаў выбарчай камісіі выправілася са скрыняй у суседняе Ялова, каб задаволіць пенсіянераў і старэйшых жыхароў вёскі і сабраць іх галасы. А самым старэйшым з 56 ялоўскіх выбаршчыкаў цяпер з'яўляецца 90‑гадовы Сяргей Васільевіч Давідзюк. Ён з раніцы чакаў гасцей, радаваўся, калі ў яго двары нарэшце рыпнулі весніцы.
З добрым настроем чакала каля ганка свайго дома па вуліцы Новай і стараста вёскі Ялова Ніна Іванаўна Мардань. Сёлета яна трэці раз галасуе за кандыдатаў, сярод якіх і яе сын Аляксандр Мардань — лепшы вадзіцель і камбайнер мясцовай гаспадаркі «Вялікасельскае Агра».
А ў Вялікім Сяле тых, хто завітаў у мясцовы Дом культуры на галасаванне, чакаў яшчэ і невялікі канцэрт удзельнікаў песеннай самадзейнасці, танцы пад баян, якія ладзіў мастацкі кіраўнік установы Генадзь Пацэпня. Як заўсёды, галасаваць у нядзелю ішлі сем'ямі, з дзецьмі, прычым апускаць бюлетэні (самы важны момант падзеі) даручалі менавіта маленькім жыхарам Вялікага Сяла.
Анатоль Кляшчук. Фота аўтара.
Пружанскі раён.
Цяпер, каб аформіць дачу, не трэба ехаць туды, дзе яна знаходзіцца.
Узмацненне адраснасці дзяржпадтрымкі і садзейнічання занятасці
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.