У СВК «Агарэвічы» (Ганцавіцкі раён) вось ужо амаль тры дзесяцігоддзі мэтанакіравана развіваюць конегадоўлю. Цяпер гаспадарка мае 70 коней. Пры іх дапамозе апрацоўваюцца прысядзібныя ўчасткі 250 падворкаў, падвозяцца кармы на фермы. У гаспадарцы працуе дзіцяча-юнацкая коннаспартыўная школа, у якой займаюцца не толькі мясцовыя хлопцы і дзяўчаты, але і прыезджыя з Ганцавіч і іншых населеных пунктаў раёна. Коннікі з «Агарэвіч» удзельнічаюць ва ўсіх значных коннаспартыўных
спаборніцтвах, якія праходзяць у Беларусі.
На здымку: Ангеліна Рабцэвіч і Настасся Дойлід са сваёй любіміцай — кабылай Барбі.
«Гэта не толькі пра бізнес, але і пра чалавечыя адносіны».
«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».