Вы тут

Гонар і годнасць як перажыткі мінулага


Ня­даў­на адзін з са­мых іра­ніч­ных, на­ват цы­ніч­ных са­ты­ры­каў Мі­ха­іл За­до­рнаў з су­мам на­пі­саў пра тое, што ста­лі ў наш час за­бы­вац­ца пры­род­ныя іс­ці­ны: «Сён­ня «го­нар» і «год­насць» вы­кі­ну­ты з род­най мо­вы. Пра іх і га­вор­кі ня­ма».

Не па­ве­рыў­шы са­бе ў вы­зна­чэн­ні куль­ту­ры год­нас­ці, па­га­ва­ры­ла з ра­зум­ным псі­хо­ла­гам. Ён рас­тлу­ма­чыў, што ў па­няц­це «год­насць» ува­хо­дзяць уза­е­ма­да­па­мо­га, пад­трым­ка, па­ва­га і кло­пат аб ін­шых. Улас­на, ні­чо­га но­ва­га, па­коль­кі гэ­та пры­кме­ты ін­тэ­лі­гент­нас­ці, улас­ці­выя цы­ві­лі­за­ва­ным лю­дзям. Не спа­жы­вец­кія ад­но­сі­ны, а на­ту­раль­ная пры­род­ная па­трэ­ба па­ду­маць не толь­кі пра ся­бе лю­бі­ма­га, але і пра ка­гось­ці яшчэ. Што так­са­ма азна­чае: аду­ка­ва­ны да­свед­ча­ны ча­ла­век не мо­жа ні­ко­га па­крыў­дзіць прос­та так, між ін­шым.

Не­ка­то­рыя фак­ты ў на­ва­коль­ным жыц­ці і тэ­ат­раль­ным све­це пры­му­ша­юць ду­маць пра тое, што не толь­кі ра­зу­мен­не го­на­ру і год­нас­ці, але і аду­ка­ва­нас­ці, ін­тэ­лі­гент­нас­ці ка­та­стра­фіч­на страч­ва­юц­ца. Яны вы­ра­за­ны, як апен­дыкс.

Час­та сён­ня да­во­дзіц­ца чуць пра аб­ра­зы, вы­ка­ры­стан­не не­нар­ма­тыў­най лек­сі­кі пад­час бу­дзён­най пра­цы. На­ват у тэ­ат­ры пад­час рэ­пе­ты­цый рэ­жы­сё­ры да­юць са­бе во­лю, па­крык­ва­ю­чы на ар­тыс­таў і сты­му­лю­ю­чы пра­цоў­ны пра­цэс гру­бы­мі вы­ра­за­мі.

Ста­год­дзе та­му ў сла­вян­скім тэ­ат­раль­ным све­це з'я­ві­ла­ся сіс­тэ­ма вы­ха­ван­ня ак­цё­ра па ме­та­дзе К.С. Ста­ні­слаў­ска­га. Ад­ным са звё­наў у яго лан­цуж­ку бы­ло асаб­лі­вае ву­чэн­не аб эты­цы тэ­ат­раль­ных ад­но­сін. Пад­ста­вай для раз­ваг Ста­ні­слаў­ска­га па­слу­жы­ла та­кая ака­ліч­насць. Вы­ха­ва­насць, на­тхнен­не, жа­дан­не здзяйс­няць доб­рыя спра­вы пе­ра­да­юц­ца або не пе­ра­да­юц­ца гле­да­чам са сцэ­ны. Як і ў пе­да­го­гі­цы ад на­стаў­ні­ка школь­ні­кам і сту­дэн­там ідзе па­ток ве­даў, за­сна­ва­ны на куль­ту­ры год­нас­ці.

Прык­лад пе­да­го­га, прык­лад рэ­жы­сё­ра — гэ­та не толь­кі ўмен­не і здоль­насць. Гэ­та час­та і го­нар вы­бра­най пра­фе­сіі. За кож­най без вы­клю­чэн­ня спра­вай ста­іць на­бор пэў­ных ве­даў, тра­ды­цый і якас­ці. Пры гэ­тым асаб­лі­ва важ­ная ад­каз­насць лі­да­ра.

Не­цэн­зур­ная ла­ян­ка або аб­ра­за не здоль­ныя сты­му­ля­ваць твор­чыя здоль­нас­ці і ўжо тым больш вы­клі­каць твор­чае на­тхнен­не. Сум­на, што ма­лень­кая снеж­ка, кі­ну­тая прос­та так, мо­жа пе­ра­тва­рыц­ца ў ве­лі­зар­ны снеж­ны ка­мяк або ле­дзя­ную гру­ду, якая сліз­га­ціць з га­ры. Боль­шасць тэ­ат­раль­ных рэ­жы­сё­раў вы­кла­дае ў на­ву­чаль­ных уста­но­вах, вы­хоў­вае ма­ла­дую зме­ну. Ве­ра­год­ней за ўсё, і там яны не змо­гуць утай­ма­ваць вы­хлап сва­ёй не­га­тыў­най энер­гіі.

З ча­соў за­ла­то­га ста­год­дзя мас­тац­тва — эпо­хі Ад­ра­джэн­ня — ванд­руе азна­чэн­не год­нас­ці як па­да­ра­ва­на­га звыш, так і пры­ро­джа­на­га і са­ма­на­бы­та­га. Гэ­та пры­га­жосць, так­тоў­насць, па­чуц­цё ме­ры, та­лент. Вя­до­ма ж, та­кую ўсё­аб­дым­ную фор­му­лу лёг­ка аспрэ­чыць. Та­лен­ту звы­чай­на ўсё да­ру­юць, лю­бую вы­хад­ку. А ця­пер уя­ві­це: ста­яць на сцэ­не адзін на­су­праць дру­го­га та­ле­на­ві­ты ар­тыст і та­ле­на­ві­ты рэ­жы­сёр. У твор­чай спрэч­цы аб рэ­не­сан­сным ду­ху Шэкс­пі­ра або паэ­тыч­ным сло­ве Ку­па­лы па­лі­ва­юць адзін ад­на­го бруд­най ла­ян­кай. Які па­ток шчас­ця і ра­дас­ці мо­жа на­ра­дзіц­ца пас­ля та­кіх уза­е­ма­ад­но­сін? Толь­кі фальш.

Ка­лісь­ці з пры­хо­дам хрыс­ці­ян­ства паў­стаў но­вы воб­раз ча­ла­ве­чай год­нас­ці як абра­насць пе­рад Бо­гам і по­шу­ку сэн­са­вай апо­ры. У гэ­тым но­вым сэн­се быц­ця твор­часць, ад­чу­ван­не ся­бе асо­бай пра­яў­ля­юц­ца, перш за ўсё, у ду­хоў­на ма­раль­най сфе­ры, по­тым — у прак­тыч­ным ува­саб­лен­ні.

Та­лент — цяж­кая но­ша, ад­каз­ная. Ён ня­се лю­дзям но­выя ад­крыц­ці і па­шы­рае га­ры­зон­ты звы­чай­на­га жыц­ця. Бя­ру­ся сцвяр­джаць, што па­ца­ла­ва­ны Бо­гам та­ле­на­ві­ты лі­дар, на­стаў­нік, рэ­жы­сёр асу­джа­ны на тое, каб ад­мо­віц­ца ад прос­та­га жыц­ця звы­чай­на­га ча­ла­ве­ка, ад агрэ­сіі і сум­на­га по­бы­ту. У тэ­ат­ра і шко­лы ў пуб­ліч­най пра­сто­ры асаб­лі­вая мі­сія.

Тац­ця­на АР­ЛО­ВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Уласнікі карэктуюць свае прапановы.

Грамадства

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».