Вы тут

Метэазалежнае сэрца


Вяс­на прый­шла па­куль ка­лян­дар­ная. На ву­лі­цы яшчэ не так цёп­ла, як мно­гім ха­це­ла­ся б. А та­му на­га­да­ем яшчэ раз пра ха­ла­до­вае ўздзе­ян­не на на­шы сэр­ца і са­су­ды. І бу­дзем уваж­лі­вы­мі.

5-8

На­огул, даў­но вя­до­ма: не­спры­яль­ныя ме­тэа­ра­ла­гіч­ныя ўмо­вы мо­гуць стаць пры­чы­най за­хвор­ван­ня, іс­тот­на паў­плы­ваць на пра­ця­кан­не не­ка­то­рых з іх. Асноў­ным раз­драж­няль­ні­кам тут лі­чаць элект­ра­маг­ніт­ныя ім­пуль­сы і тэм­пе­ра­тур­ныя ўмо­вы. Ёсць да­ныя, якія ўказ­ва­юць на су­вязь па­між на­двор'­ем і смя­рот­нас­цю. Ця­пер усё час­цей звяр­та­юць ува­гу на ме­тэа­за­леж­насць сар­дэч­на-са­су­дзіс­тых за­хвор­ван­няў.

— Най­боль­шая коль­касць вост­рых сар­дэч­на-са­су­дзіс­тых за­хвор­ван­няў — сар­дэч­ных пры­сту­паў, маз­га­вых ін­суль­таў, рап­тоў­най смер­ці — ад­зна­ча­ец­ца ў пер­шым і чац­вёр­тым квар­та­ле го­да, у ха­лод­ныя ме­ся­цы, — ка­жа ўчаст­ко­вы тэ­ра­пеўт 11-й га­рад­ской па­лі­клі­ні­кі г. Мін­ска Тац­ця­на СКА­РА­ХОД.

— Ад­ной з пры­чын гэ­та­га з'яў­ля­ец­ца зву­жэн­не са­су­даў пры ніз­кіх тэм­пе­ра­ту­рах і, як вы­нік — па­ве­лі­чэн­не ар­тэ­рыя­льна­га ціс­ку. Та­му не­аб­ход­на ў гэ­ты час больш дас­ка­на­ла кант­ра­ля­ваць уз­ро­вень ціс­ку і свое­ча­со­ва ка­рэк­ці­ра­ваць до­зы ле­ка­вых срод­каў.

Вы­со­кая смя­рот­насць ад сар­дэч­на-са­су­дзіс­тых за­хвор­ван­няў у ха­лод­ны час звя­за­на і з пе­ра­па­да­мі тэм­пе­ра­тур. Ка­лі мы апра­на­ем­ся вель­мі цёп­ла і зна­хо­дзім­ся ў па­мяш­кан­ні, якое ацяп­ля­ец­ца, то, на­ту­раль­на, па­це­ем. Гэ­та зна­чыць, мы страч­ва­ем вад­касць і элект­ра­лі­ты, што пры­во­дзіць да згу­сан­ня кры­ві і па­ве­лі­чэн­ня ры­зы­кі трам­бо­зу. Вар­та вый­сці на ву­лі­цу, як са­су­ды зву­жа­юц­ца, і гэ­та, зноў жа, мо­жа спра­ва­ка­ваць вост­рую сі­ту­а­цыю.

Вось ча­му рэ­ка­мен­ду­ец­ца па­збя­гаць пра­цяг­ла­га зна­хо­джан­ня ў цёп­лым па­мяш­кан­ні ў воп­рат­цы і адзя­вац­ца ад­па­вед­на з на­двор'­ем.

Уплы­вае на за­хвор­ван­не і на­ша хар­ча­ван­не. Ёсць по­гляд, што ў зі­мо­вы час не­аб­ход­на па­вя­ліч­ваць ужы­ван­не тлу­шчаў, па­коль­кі яны з'яў­ля­юц­ца асноў­най кры­ні­цай энер­гіі, не­аб­ход­най для пад­тры­ман­ня тэм­пе­ра­ту­ры це­ла. Ад­нак гэ­та не так. Ар­га­нізм ва­ло­дае до­сыць дас­ка­на­лай тэр­ма­рэ­гу­ля­цы­яй, та­му спра­віц­ца з за­да­чай пад­тры­ман­ня па­трэб­най тэм­пе­ра­ту­ры без да­дат­ко­ва­га тлу­шчу, які толь­кі па­гор­шыць стан са­су­даў. Та­му хар­ча­ван­не па­він­на за­ста­вац­ца ды­е­тыч­ным, дроб­ным, з вя­лі­кай коль­кас­цю ага­род­ні­ны і са­да­ві­ны. Вар­та так­са­ма мець на ўва­зе, што зна­хо­дзіц­ца ў ха­лод­ных умо­вах на­шча не­бяс­печ­на, па­коль­кі гэ­та па­вы­шае ры­зы­ку ўзнік­нен­ня пе­ра­аха­лодж­ван­ня і аб­ма­ра­жэн­ня.

У ха­лод­ны час мно­гія за­бы­ва­юц­ца пра фі­зіч­ныя на­груз­кі. Для пра­гу­лак хо­лад­на, і ў вы­ні­ку — гі­па­ды­на­мія, якая не­спры­яль­на ад­бі­ва­ец­ца не толь­кі на ста­не сар­дэч­на-са­су­дзіс­тай сіс­тэ­мы, але і ар­га­ніз­ма ў цэ­лым.

Ус­клад­нен­ні сар­дэч­на-са­су­дзіс­тых за­хвор­ван­няў, вост­рыя ста­ны за­яў­ля­юць аб са­бе час­цей у якас­ці ўсклад­нен­няў вост­рых рэ­спі­ра­тор­ных ві­рус­ных ін­фек­цый і гры­пу. Та­му та­кім па­цы­ен­там і рэ­ка­мен­ду­ец­ца ў якас­ці пра­фі­лак­ты­кі вак­цы­на­цыя або ўжы­ван­не іму­на­ма­ду­ля­та­раў.

Не апош­нюю ро­лю іг­рае і аб­васт­рэн­не се­зон­най дэ­прэ­сіі, ка­лі лю­дзі з за­хвор­ван­ня­мі сэр­ца пе­ра­ста­юць са­чыць за рэ­гу­ляр­ным пры­ёмам пры­зна­ча­ных ім ле­каў для зні­жэн­ня ціс­ку, а так­са­ма па­ру­ша­юць ды­е­ту.

Свят­ла­на БА­РЫ­СЕН­КА

Выбар рэдакцыі

Жыллё

У Мінскім раёне адкрылі новы арэндны дом

У Мінскім раёне адкрылі новы арэндны дом

Новы год — у новай кватэры.

Грамадства

Шлях да сэрца вандроўніка ляжыць праз страўнік

Шлях да сэрца вандроўніка ляжыць праз страўнік

Як развіваецца гастратурызм у Беларусі?

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.