Вы тут

Назваўся груздом... цягні «кош»


Кі­раў­ні­кі ор­га­наў мяс­цо­ва­га са­ма­кі­ра­ван­ня Ма­гі­лёў­шчы­ны рас­ка­за­лі «МС», з які­мі цяж­кас­ця­мі ім да­во­дзіц­ца су­ты­кац­ца

Сён­ня для жы­ха­ра вёс­кі га­лоў­ная на­дзея і апо­ра — дэ­пу­тат, стар­шы­ня сель­вы­кан­ка­ма, ста­рас­та. Да іх звяр­та­юц­ца і з аса­біс­ты­мі, і з гра­мад­скі­мі пы­тан­ня­мі. Так і па­він­на быць. Але пра тое, на­коль­кі скла­да­на бы­вае вы­ка­наць гэ­тыя на­ка­зы, ні­хто асаб­лі­ва не за­дум­ва­ец­ца. Лі­чыц­ца: ка­лі ты ўла­да, та­бе і кар­ты ў ру­кі.

5-12

На спра­ве ўсё не так прос­та. У ра­бо­це прад­стаў­ні­коў ула­ды пяр­віч­на­га звя­на ёсць скла­да­нас­ці. Звяр­нуц­ца да гэ­тай тэ­мы мя­не пры­му­сіў тэ­ле­фон­ны зва­нок стар­шы­ні Глу­шан­ска­га па­сял­ко­ва­га Са­ве­та (Баб­руй­скі ра­ён) Ма­рыі Су­шчан­кі — вель­мі шчы­ра­га і не­абы­яка­ва­га ча­ла­ве­ка. (Аб ёй «МС» пі­са­ла ў ад­ным з ар­ты­ку­лаў.) На гэ­ты раз стар­шы­ня па­жа­да­ла вы­ка­заць тое, што ў яе на­ба­ле­ла. І, як по­тым вы­свет­лі­ла­ся, не толь­кі ў яе. Удзел у раз­мо­ве пры­ня­лі стар­шы­ні Чэ­ры­каў­ска­га і Шкло­ўска­га ра­ён­ных Са­ве­таў На­тал­ля Га­тоў­чык і Мі­ха­іл Паў­ло­віч.

Пад на­пру­жан­нем

Мож­на доў­га спра­чац­ца пра тое, ча­му лю­дзі ідуць «у дэ­пу­та­ты». Але ча­му не ха­пае ах­вот­ных ба­ла­та­вац­ца ад сель­скай акру­гі, і так зра­зу­ме­ла. Гэ­та ж — пе­ра­да­вая, дзе ты, як сал­дат, па­ві­нен вес­ці на пра­ця­гу вы­бар­ча­га тэр­мі­ну ня­лёг­кі «бой». Трэ­ба быць вя­лі­кім аль­тру­іс­там, каб у воль­ны ад пра­цы час зай­мац­ца гра­мад­скі­мі спра­ва­мі. І пры гэ­тым ні­чо­га не атрым­лі­ваць — ні гро­шай, ні льгот, а толь­кі га­лаў­ны боль. Блі­жэй­шыя па­плеч­ні­кі па мяс­цо­вым са­ма­кі­ра­ван­ні — стар­шы­ні да­ма­вых ка­мі­тэ­таў, ста­рас­ты, якія вы­бі­ра­юц­ца на гра­мад­скіх схо­дах шля­хам ад­кры­та­га га­ла­са­ван­ня. Ра­зам яны вы­кон­ва­юць шмат роз­ных функ­цый, у тым лі­ку і вель­мі спе­цы­фіч­ных.

— Ор­га­ны мяс­цо­ва­га са­ма­кі­ра­ван­ня па­він­ны ад­каз­ваць і за па­жа­ры, і за зла­чын­насць, і за ву­ліч­нае асвят­лен­не, — ка­жа Ма­рыя Су­шчан­ка. — Сён­ня ста­рас­та (а гэ­та час­цей за ўсё па­жы­лая жан­чы­на) у ад­па­вед­нас­ці з па­ста­но­вай мі­ніст­ра энер­ге­ты­кі па­ві­нен ва­ло­даць спе­цы­яль­ны­мі ве­да­мі, каб умець зды­маць па­ка­зан­ні лі­чыль­ні­каў з комп­лекс­най транс­фар­ма­тар­най пад­стан­цыі (КТП). Да­рэ­чы, унут­ры «элект­ра­ша­фы» з па­пе­рад­жаль­ным зна­кам на дзвер­цах «Не па­ды­ходзь — за­б'е» — на­пру­жан­не ў ты­ся­чы вольт. Адзін ня­пра­віль­ны рух — і мож­на зга­рэць.

Стар­шы­ня Шкло­ўска­га рай­са­ве­та Мі­ха­іл Паў­ло­віч па­га­джа­ец­ца са сва­ёй ка­ле­гай.

— Я ка­жу як энер­ге­тык, які шмат га­доў зай­маў­ся гэ­тай спра­вай: усё, што да­ты­чыц­ца ву­ліч­на­га асвят­лен­ня, трэ­ба пе­ра­даць спе­цы­я­ліс­там,

— ад­зна­чае ён. — Асаб­лі­ва ця­пер, ка­лі ўзбуй­ні­лі сель­са­ве­ты. Стар­шы­ні трэ­ба па­тра­ціць не­каль­кі дзён, каб агле­дзець усе на­се­ле­ныя пунк­ты.

Хва­ро­ба або раз­бэ­шча­насць?

Пы­тан­не на за­сып­ку: хто ў сель­скай мяс­цо­вас­ці зай­ма­ец­ца вы­ха­ван­нем лай­да­коў і п'я­ніц, якіх там не адзін і не два? Зра­зу­ме­ла, мі­лі­цыя. Але з да­па­мо­гай усё тых жа ста­раст і дэ­пу­та­таў, якія з'яў­ля­юц­ца не­па­срэд­ны­мі чле­на­мі гра­мад­скіх пунк­таў па ахо­ве пра­ва­па­рад­ку. Ці ёсць ад гэ­та­га плён?

— Гра­мад­скае ўшчу­ван­не мо­жа паў­плы­ваць на ча­ла­ве­ка, які вы­пад­ко­ва асту­піў­ся. А гэ­та не больш за 5% ад агуль­най коль­кас­ці, — ад­зна­чае Ма­рыя Су­шчан­ка.—Асноў­ная ж част­ка — гэ­та за­ка­ра­не­лыя ал­ка­го­лі­кі, якія дай­шлі да та­ко­га ста­ну, што не па­трэб­ны ні пра­ца­даў­цу, ні сям'і. І вы­ра­шыць гэ­тае пы­тан­не гра­мад­ска­му пунк­ту па ахо­ве пра­ва­па­рад­ку не­маг­чы­ма. Нам па­трэб­на вы­зна­чыц­ца: ал­ка­га­лізм — гэ­та хва­ро­ба ці раз­бэ­шча­насць? І ў за­леж­нас­ці ад гэ­та­га вы­пра­цоў­ваць ад­па­вед­ныя пра­гра­мы. ЛПП праб­ле­му не вы­ра­ша­юць, не­ка­то­рыя «клі­ен­ты» на­вед­ва­юць іх па чац­вёр­тым кру­зе. Гэ­та па­каз­вае, што ме­тад не эфек­тыў­ны. З та­кі­мі людзь­мі трэ­ба пра­ца­ваць ін­ды­ві­ду­аль­на — нар­ко­ла­гам, псі­хо­ла­гам, са­цы­яль­ным ра­бот­ні­кам. На­прык­лад, за мя­жой та­кую пра­цу па­чы­на­юць на­огул з дзя­цей «за­ста­рэ­ла­га» ал­ка­го­лі­ка. Каб ген «ал­ка­га­ліз­му» не раз­ві­ваў­ся да­лей. Гэ­та до­ра­га, але кож­ны дзень мі­лі­цы­я­не­ру ва­дзіць аба­вя­за­на­га на пра­цу не тан­ней. І як мож­на ка­заць пра зда­роўе на­цыі, ка­лі жан­чы­ны-п'я­ні­цы на­ра­джа­юць дзя­цей у ста­не ал­ка­голь­на­га ап'я­нен­ня. Што ў су­вя­зі з гэ­тым мо­жа зра­біць дэ­пу­тат? Толь­кі па­ўшчу­ваць жан­чы­ну за яе па­во­дзі­ны, але ён не ў ста­не зра­біць так, каб яна не пі­ла.

— На жаль, ёсць лю­дзі, якіх мы стра­ці­лі, але ка­лі мы пра­цу­ем з імі па­ста­ян­на, неш­та мо­жа і змя­ніц­ца, — дзе­ліц­ца во­пы­там Мі­ха­іл Паў­ло­віч. — Апош­нія па­ся­джэн­ні ка­мі­сій гра­мад­скіх пунк­таў па ахо­ве пра­ва­па­рад­ку пра­хо­дзі­лі ў нас з удзе­лам прад­стаў­ні­ка пра­ку­ра­ту­ры. Гэ­та шмат ка­го ўра­зі­ла. Ка­лі з дзе­ся­ці пі­ту­шчых двое «вер­нуц­ца» — гэ­та ўжо пе­ра­мо­га.

Сам са­бе па­жар­ны

Згод­на з за­цвер­джа­ным у 1995 го­дзе па­ла­жэн­нем аб на­зі­раль­ных ка­мі­сі­ях, на ор­га­ны мяс­цо­ва­га са­ма­кі­ра­ван­ня ўскла­дзе­ны аба­вяз­кі па су­праць­па­жар­най бяс­пе­цы. Ін­шы­мі сло­ва­мі, на ды­ле­тан­та ўскла­да­юц­ца аба­вяз­кі па­за­штат­на­га па­жар­на­га ін­спек­та­ра, які па­ві­нен абый­сці ўвесь жы­лы фонд, у тым лі­ку і пус­ту­ю­чы. І пры гэ­тым яшчэ ўклас­ці­ся ў іс­ну­ю­чыя тэр­мі­ны.

— Ста­рас­ты і дэ­пу­та­ты, якія ўва­хо­дзяць у склад на­зі­раль­ных ка­мі­сій, не з'яў­ля­юц­ца спе­цы­я­ліс­та­мі, якія ма­юць маг­чы­масць зра­біць гэ­та пра­фе­сій­на, — ка­жа Ма­рыя Су­шчан­ка. — Пас­ля ад­на­го на­ша­га на­вед­ван­ня жы­ха­ры за­чы­ня­юць дзве­ры і не пус­ка­юць на­ват на па­рог. Асаб­лі­ва ка­лі ў гэ­тай ха­це бы­лі вы­яў­ле­ны па­ру­шэн­ні. Згод­на з за­ко­нам, мы па­він­ны па­ве­да­міць пра гэ­та ў ор­га­ны МНС. Яны да­юць прад­пі­сан­не вы­пра­віць ста­но­ві­шча, а мы па­він­ны пра­кант­ра­ля­ваць вы­ка­нан­не. Але ж не ў кож­на­га вяс­коў­ца сён­ня зной­дуц­ца срод­кі. Вось лю­дзі і за­чы­ня­юц­ца. А ка­лі рап­там у та­кім до­ме ад­бу­дзец­ца па­жар — мы «край­нія»? Ор­га­ны мяс­цо­ва­га са­ма­кі­ра­ван­ня не ад­маў­ля­юц­ца ад свай­го ўдзе­лу ў гэ­тай спра­ве, але ча­му яны па­він­ны нес­ці ад­каз­насць за яе вы­ні­кі? Атрым­лі­ва­ец­ца, па-мой­му, аб­сурд. Трэ­ба, каб вы­ра­та­валь­ні­кі са­мі ад­каз­ва­лі ў вы­пад­ку, ка­лі што зда­рыц­ца.

— Па­ла­жэн­не аб на­зі­раль­ных ка­мі­сі­ях бы­ло за­цвер­джа­на яшчэ ў 1995 го­дзе, а та­му трэ­ба яго ка­рэк­та­ваць, — ад­зна­чае і стар­шы­ня Чэ­ры­каў­ска­га ра­ён­на­га Са­ве­та дэ­пу­та­таў На­тал­ля Га­тоў­чык. — На­зі­раль­ная ка­мі­сія сён­ня скла­да­ец­ца з ды­ле­тан­таў. Па­свед­чан­не па­за­штат­на­га па­жар­на­га атрым­лі­ва­юць біб­лі­я­тэ­кар, ка­сір, за­гад­чык клу­ба, у рэд­кім вы­пад­ку — ін­жы­нер-ме­ха­нік. Тое, што ў ка­мі­сіі па­він­ны быць су­пра­цоў­ні­кі МНС, у па­ла­жэн­ні не ага­вор­ва­ец­ца. Але яны па­трэб­ны! Гэ­та не­аб­ход­на для та­го, каб мы свое­ча­со­ва змаг­лі вы­яў­ляць па­ру­шэн­ні па­жар­най не­бяс­пе­кі. Без спе­цы­я­ліс­та на­ват цяж­ка пра­віль­на афор­міць спра­ва­зда­чу для па­ся­джэн­ня се­сіі сель­са­ве­та, пры­хо­дзіц­ца звяр­тац­ца да су­пра­цоў­ні­каў МНС.

Мяс­цо­выя ўла­ды глы­бін­кі звяр­та­юць ува­гу на тое, што за апош­ні час з'я­ві­ла­ся шмат га­за­ва­га аб­ста­ля­ван­ня. На жаль, у на­зі­раль­ных ка­мі­сі­ях не пра­ду­гле­джа­на пры­сут­насць га­за­ві­коў. Атрым­лі­ва­ец­ца, што за бяс­пе­ку лю­дзей па­він­ны ад­каз­ваць не вель­мі кам­пе­тэнт­ныя пра­вя­ра­ю­чыя.

Ка­му зруч­ней зай­мац­ца «ка­му­нал­кай»?

Гэ­тае пы­тан­не прад­стаў­ні­кі ор­га­наў мяс­цо­ва­га кі­ра­ван­ня і са­ма­кі­ра­ван­ня ўзды­ма­юць не пер­шы раз.

— Трэ­ба ства­рыць ка­му­наль­ныя ўні­тар­ныя прад­пры­ем­ствы (КУ­Пы), якія зай­ма­лі­ся б аб­слу­гоў­ван­нем не толь­кі аб'­ек­таў жыл­лё­ва-ка­му­наль­най гас­па­дар­кі, але і на­сель­ніц­тва, — упэў­не­на ка­жа стар­шы­ня Чэ­ры­каў­ска­га рай­са­ве­та На­тал­ля Га­тоў­чык. — Лю­дзі ста­рэ­юць, яны ма­юць па­трэ­бу ў да­па­мо­зе па апра­цоў­цы ўчаст­ка, ра­мон­це до­ма, на­рых­тоў­цы дроў. І згод­ны атрым­лі­ваць гэ­тыя па­слу­гі за гро­шы. Афар­боў­ка фа­са­даў, уста­ноў­ка ага­ро­джы, ра­монт пяч­но­га аб­ста­ля­ван­ня, элект­ра­пра­вод­кі — лю­бы гас­па­дар бу­дзе за­да­во­ле­ны та­ко­му спект­ру па­слуг. Ка­лі б КУП ад жыл­ка­мун­га­са быў у кож­ным сель­са­ве­це, ці хоць бы адзін на два, бы­ло б доб­ра. Тры­маць та­кую служ­бу са­мім сель­са­ве­там не па сі­лах. Да­стат­ко­ва ска­заць, што ў іх ня­ма на­ват раз­лі­ко­ва­га ра­хун­ку. Як яны бу­дуць ажыц­цяў­ляць гра­шо­выя здзел­кі? Я не ка­жу, што зра­біць тут ні­чо­га нель­га. Але на­вош­та вы­находзіць ко­ла, ка­лі ка­му­наль­ні­кі ма­юць для ака­зан­ня гэ­тых па­слуг усе маг­чы­мас­ці? Тым больш, што для іх гэ­та да­дат­ко­вы да­ход і пра­цоў­ныя мес­цы, а для дзяр­жа­вы — па­да­ткі. А вось ка­ар­ды­на­ваць пра­цу і збі­раць за­яў­кі ад на­сель­ніц­тва змаг­лі б і сель­вы­кан­ка­мы. На жаль, гэ­тае пы­тан­не нель­га вы­ра­шыць на мяс­цо­вым уз­роў­ні. Трэ­ба, каб яго раз­гля­да­лі ў ад­па­вед­ным мі­ніс­тэр­стве.

За­раз у Чэ­ры­каў­скім ра­ё­не на 5 сель­са­ве­таў 2 участ­кі ад жыл­ка­мун­га­са, але аб­слу­гоў­ва­юць яны толь­кі ка­цель­ныя і жыл­фонд, які да­лу­ча­ны да цэнт­ра­лі­за­ва­на­га ацяп­лен­ня і во­да­за­бес­пя­чэн­ня. «Ча­му б пры іх не ства­рыць КУ­Пы для да­па­мо­гі лю­дзям? — раз­ва­жае На­тал­ля Ра­ма­наў­на. — Трэ­ба толь­кі за­бяс­пе­чыць іх не­аб­ход­най тэх­ні­кай і ра­бот­ні­ка­мі. А ка­лі да­дат­ко­ва ства­рыць яшчэ адзін КУП для ас­тат­ніх сель­са­ве­таў, бы­ло б і на­огул цу­доў­на». — Я за тое, каб КУ­Пы бы­лі ме­на­ві­та пры жыл­ка­мун­га­сах, — па­га­джа­ец­ца з На­тал­ляй Га­тоў­чык стар­шы­ня Шкло­ў-
ска­га рай­са­ве­та дэ­пу­та­таў Мі­ха­іл Паў­ло­віч. — У ад­па­вед­нас­ці з ука­зам №  21, сель­са­ве­ты ўжо пе­рад­алі спе­цы­я­лі­за­ва­ным прад­пры­ем­ствам ка­ло­дзе­жы, да­ро­гі, мо­гіл­кі. Ча­му сён­ня аб­ко­сам тэ­ры­то­рый па­ві­нен зай­мац­ца стар­шы­ня сель­вы­кан­ка­ма? Па­куль участ­кі ЖКГ у аг­ра­га­рад­ках сла­быя (ад­каз­ва­юць у асноў­ным толь­кі за ка­цель­ныя), трэ­ба па­шы­рыць іх функ­цыі. Ча­му б ім не зай­мац­ца аб­ко­сам, збо­рам смец­ця, ад­ным сло­вам — доб­ра­ўпа­рад­ка­ван­нем тэ­ры­то­рыі? Гэ­та ж не бяс­плат­на.

Па­са­да або пры­зван­не?

Нель­га не па­га­дзіц­ца са стар­шы­нёй Глу­шан­ска­га па­сял­ко­ва­га Са­ве­та Ма­ры­яй Су­шчан­кай, якая лі­чыць, што сён­ня ба­лю­чыя пы­тан­ні вёс­кі вы­ра­ша­юць ме­на­ві­та лю­дзі, якія ста­но­вяц­ца дэ­пу­та­та­мі.

— Вяс­коў­цы ж лі­чаць, што дэ­пу­тат — гэ­та цар і Бог, які ледзь не аса­біс­та раз­мяр­коў­вае мяс­цо­вы бюд­жэт, — ка­жа яна. — Ха­ця гэ­тыя гро­шы не на­столькі вя­лі­кія, каб вы­ра­шыць тыя пы­тан­ні, з які­мі звяр­та­ец­ца на­сель­ніц­тва. Мо­жа спат­рэ­біц­ца не адзін год, каб пра­вес­ці ва­ду, ка­на­лі­за­цыю, а лю­дзі хо­чуць ба­чыць усё гэ­та як ма­га хут­чэй.

— Ка­лі стар­шы­ня сель­ска­га Са­ве­та да­свед­ча­ны, ён мо­жа і аб'­яд­наць ва­кол ся­бе, і на­кі­ра­ваць, і ска­ар­ды­на­ваць, — дзе­ліц­ца мер­ка­ван­нем стар­шы­ня Чэ­ры­каў­ска­га рай­са­ве­та дэ­пу­та­таў На­тал­ля Га­тоў­чык. — Цяж­касць у тым, як знай­сці ак­тыў­на­га ча­ла­ве­ка, які хва­рэе за свой на­се­ле­ны пункт. Ка­лі ра­ён, як наш, да­ту­ец­ца з аб­лас­но­га бюд­жэ­ту больш чым на трэць, дзе ўзяць гро­шы на за­ах­воч­ван­не лю­дзей? Бы­ло б доб­ра пра­ду­гле­дзець для іх ней­кую фі­нан­са­вую пад­трым­ку. Ста­рас­ты ж пра­цу­юць на го­лым эн­ту­зі­яз­ме. Мы, вя­до­ма, імк­нём­ся ад­зна­чыць ак­ты­віс­таў, але ж гэ­та­га не­да­стат­ко­ва. Кож­ны хо­ча мець за сваю пра­цу ней­кую ўзна­га­ро­ду. За 4 га­ды мы шмат ка­го прэ­мі­ра­ва­лі, уз­на­га­ро­дзі­лі.

— Ці па­трэб­ны дэ­пу­та­ты на пяр­віч­ным — сель­скім — уз­роў­ні? — раз­ва­жае стар­шы­ня Шкло­ўска­га рай­са­ве­та Мі­ха­іл Паў­ло­віч. — Пярвічны ор­ган па­ві­нен быць. Але, як мне па­да­ец­ца, у ін­шай фор­ме. Маг­чы­ма, трэ­ба змен­шыць коль­касць абран­ні­каў і па­вы­сіць ад­да­чу. Ра­шэн­ні дэ­пу­та­таў сель­скіх Са­ве­таў но­сяць рэ­ка­мен­да­цый­ны ха­рак­тар. Дэ­пу­та­та трэ­ба на­дзя­ліць пра­ва­мі, каб ён мог пры­маць кан­крэт­ныя ра­шэн­ні. І, на­рэш­це, вы­зна­чыц­ца з пы­тан­нем аб сродках для пяр­віч­на­га ўзроў­ню ўла­ды, як гэ­та зроб­ле­на ў су­сед­ніх кра­і­нах. Для гэ­та­га не трэ­ба шу­каць іх у бюд­жэ­це. Да­стат­ко­ва пе­ра­на­кі­ра­ваць тыя, якія за­раз вы­дзя­ля­юц­ца для ЖКГ ці ДРБУ на той жа ра­монт да­рог. Ка­лі кож­ны год за тым ці ін­шым сель­са­ве­там за­ма­цоў­ваць срод­кі, то яны хут­чэй дой­дуць да мес­цаў, не трэ­ба бу­дзе тур­ба­вац­ца, што гро­шы пой­дуць у ін­шым кі­рун­ку.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Фота Анатоля КЛЕШЧУКА.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Як прайшоў «Марафон адзінства» у Віцебску

Як прайшоў «Марафон адзінства» у Віцебску

Два дні былі насычаны ўнікальнымі выставамі, карыснымі праектамі і інтэрактыўнымі пляцоўкамі.

Грамадства

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».

Грамадства

Гарадское асяроддзе становіцца больш даступным для людзей з інваліднасцю

Гарадское асяроддзе становіцца больш даступным для людзей з інваліднасцю

Галоўная мэта дзяржавы сёння — інтэграваць чалавека з інваліднасцю ў грамадства.