На заключнай, 18-й сесіі Брэсцкага абласнога Савета 26-га склікання былі падведзены вынікі чатырохгадовай працы дэпутатаў.
Старшыня абласнога Савета Сяргей АШМЯНЦАЎ адзначыў:
— Першае пасяджэнне абласнога дэпутацкага корпуса 26-га склікання адбылося 12 мая 2010 года. З таго часу кожны дэпутат сумеў даказаць, што яго абралі нездарма. Кожны дэпутат стаў асобай, з якой лічыліся калегі па працы, кіраўнікі органаў улады, абласных і рэспубліканскіх органаў кіравання. І самае галоўнае, што давер выбаршчыкаў дэпутаты апраўдалі: не паступала нараканняў ні з боку грамадзян, ні з боку суб'ектаў гаспадарання на няправільна прынятае рашэнне.
Акрамя гэтага, на сесіі было разгледжана 15 пытанняў у звычайным рабочым парадку. Першым стала зацвярджэнне выканання абласнога бюджэту за 2013 год. Сесія канстатавала, што перавышэнне даходаў над расходамі склала больш за 220 мільёнаў рублёў.
Яна СВЕТАВА.
Два дні былі насычаны ўнікальнымі выставамі, карыснымі праектамі і інтэрактыўнымі пляцоўкамі.
«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».
Галоўная мэта дзяржавы сёння — інтэграваць чалавека з інваліднасцю ў грамадства.