Вы тут

Ін­дэк­са­цыя та­ры­фаў — 1,8%


Па­вод­ле ін­фар­ма­цыі На­цы­я­наль­на­га ста­тыс­тыч­на­га ка­мі­тэ­та, ін­дэкс на­мі­наль­най на­лі­ча­най ся­рэд­ня­ме­сяч­най за­ра­бот­най пла­ты за чац­вёр­ты квар­тал 2013 го­да да па­пя­рэд­ня­га квар­та­ла склаў 101,8 %.

На пад­ста­ве гэ­та­га пры­ня­та па­ста­но­ва Са­ве­та Мі­ніст­раў Бе­ла­ру­сі ад 28 лю­та­га 2014 го­да №179, дзе га­во­рыц­ца аб ін­дэк­са­цыі кош­таў, якія суб­сі­ду­юц­ца дзяр­жа­вай, на газ пры­род­ны і звад­ка­ва­ны, та­ры­фаў на элект­рыч­ную і цеп­ла­вую энер­гію для па­трэб ацяп­лен­ня і га­ра­ча­га во­да­за­бес­пя­чэн­ня для на­сель­ніц­тва. Па­мер гэ­тай ін­дэк­са­цыі скла­дзе 1,8%, па­ве­да­мі­лі рэ­дак­цыі ў прэс-служ­бе Мі­нэ­ка­но­мі­кі.

Спе­цы­я­ліс­та­мі мі­ніс­тэр­ства бы­ло пад­лі­ча­на, што пла­ця­жы сям'і з трох ча­ла­век, якая пра­жы­вае ў ты­па­вой двух­па­ка­ё­вай ква­тэ­ры, пры нар­ма­тыў­ным спа­жы­ван­ні па­слуг, за кошт ін­дэк­са­цыі та­ры­фаў на 1,8%, вы­рас­туць на 6,2 тыс. руб­лёў. Пла­ця­жы пад­рас­туць, у тым лі­ку, за кошт па­вы­шэн­ня та­ры­фаў на па­слу­гі га­за-, элект­ра- і цеп­ла­за­бес­пя­чэн­ня — на 5 ты­сяч руб­лёў, за кошт па­вы­шэн­ня та­ры­фаў на ас­тат­нія ві­ды жыл­лё­ва-ка­му­наль­ных па­слуг (па тэх­ніч­ным аб­слу­гоў­ван­ні жы­ло­га до­ма, па ха­лод­ным во­да­за­бес­пя­чэн­ні, па во­да­ад­вя­дзен­ні (ка­на­лі­за­цыі), ка­ры­стан­ні ліф­там) — на 1,2 ты­ся­чы руб­лёў.

Сяр­гей КУР­КАЧ.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Колер настрою — чырвона-зялёны

Колер настрою — чырвона-зялёны

Спецыяльны рэпартаж з «Марафона адзінства» ў Оршы.

Спорт

Фантастычнае шоу прайшло ў «Мінск-арэне»

Фантастычнае шоу прайшло ў «Мінск-арэне»

Час любіць, памятаць, ствараць і... перамагаць.

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.