Вы тут

Крэ­пасць і спорт


Ня­даў­на ў Брэсц­кай крэ­пас­ці ад­кры­ла­ся вы­ста­ва пад наз­вай «Крэ­пасць у спор­це». З фо­та­здым­каў і ін­шых экс­па­на­таў на­вед­ні­кі мо­гуць да­ве­дац­ца, якое мес­ца зай­маў спорт у жыц­ці гар­ні­зо­на крэ­пас­ці ў роз­ныя га­ды.

І ака­за­ла­ся, што яшчэ на па­чат­ку ХХ ста­год­дзя афі­цэ­ры, сал­да­ты, ін­жы­нер­ныя ра­бот­ні­кі Брэст-Лі­тоў­скай крэ­пас­ці над­звы­чай сяб­ра­ва­лі са спор­там. Знай­шлі­ся ўспа­мі­ны штабс-ка­пі­та­на Ула­дзі­мі­ра Да­га­дзі­на, які рас­каз­ваў, як афі­цэ­ры і чле­ны іх сем'­яў гу­ля­лі ў тэ­ніс.

Аб спор­це ў поль­скі пе­ры­яд рас­каз­вае цэ­лая се­рыя фо­та­здым­каў, а так­са­ма ўспа­мі­ны пісь­мен­ні­цы Да­ну­ты Ва­шчу­куў­ны-Ка­мя­нец­кай, якая на­пі­са­ла, што ў крэ­пас­ці на­ву­ча­лі пла­ван­ню, бы­лі гурт­кі гім­нас­ты­кі для жан­чын, зі­мой зай­ма­лі­ся лы­жа­мі з трэ­не­рам, а лі­да­рам ся­род ві­даў спор­ту быў тэ­ніс.

Спар­тыў­ныя тра­ды­цыі пад­тры­маў гар­ні­зон крэ­пас­ці, ка­лі ён стаў са­вец­кім. І па гэ­тай тэ­ме за­ха­ва­ла­ся ня­ма­ла экс­па­на­таў. Не­ка­то­рыя аба­рон­цы крэ­пас­ці ў пас­ля­ва­ен­ны час вы­зна­чы­лі­ся як доб­рыя спарт­сме­ны.

У Бе­ла­ру­сі ве­да­юць і ша­ну­юць Сяр­гея Лаў­рэнць­е­ві­ча Ма­ка­ран­ку, алім­пій­ска­га чэм­пі­ё­на на ка­ноэ-двой­цы 1960 го­да, чэм­пі­ё­на све­ту 1963 го­да, не­ад­на­ра­зо­ва­га чэм­пі­ё­на СССР. Яго баць­ка, Лаў­рэн­цій Якаў­ле­віч Ма­ка­ран­ка, за­гі­нуў пры аба­ро­не крэ­пас­ці ў чэр­ве­ні 1941 го­да. З крэ­пас­цю звя­за­ны ім­ёны мно­гіх са­вец­кіх і бе­ла­рус­кіх спарт­сме­наў. Пра гэ­та рас­каз­вае вы­ста­ва.

Яна СВЕ­ТА­ВА.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Як прайшоў «Марафон адзінства» у Віцебску

Як прайшоў «Марафон адзінства» у Віцебску

Два дні былі насычаны ўнікальнымі выставамі, карыснымі праектамі і інтэрактыўнымі пляцоўкамі.

Грамадства

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».

Грамадства

Гарадское асяроддзе становіцца больш даступным для людзей з інваліднасцю

Гарадское асяроддзе становіцца больш даступным для людзей з інваліднасцю

Галоўная мэта дзяржавы сёння — інтэграваць чалавека з інваліднасцю ў грамадства.