Вы тут

Ін­вес­та­ры… дрэн­ныя і доб­рыя


Ад­на ба­за­вая ве­лі­чы­ня. Па­чы­на­ю­чы з гэ­тай «стар­та­вай» аў­кцы­ён­най ца­ны, у на­шай кра­і­не мож­на ку­піць бу­дын­кі. Пры гэ­тым ёсць толь­кі ад­на ўмо­ва: у на­бы­тай ма­ё­мас­ці трэ­ба ажыц­цяў­ляць прад­пры­маль­ніц­кую дзей­насць і ства­рыць пра­цоў­ныя мес­цы. Та­кім чы­нам дзяр­жа­ва не толь­кі пай­шла насу­стра­ч лю­дзям, якія хочуць зай­мац­ца біз­не­сам, але і ства­ры­ла для іх спры­яль­ныя ўмо­вы. А як рас­па­ра­джа­юц­ца на­бы­тым на аў­кцы­ё­нах прад­пры­маль­ні­кі ў асоб­на ўзя­тым го­ра­дзе Ор­ша?

— Не ўсе так зва­ныя ін­вес­та­ры сум­лен­ныя ў ста­сун­ках з дзяр­жа­вай. У пры­ват­нас­ці, па­ру­шэн­ні за­ка­на­даў­ства бы­лі ўста­ноў­ле­ны пад­час пра­вер­кі фір­мы, якая на аў­кцы­ё­не на­бы­ла ка­ля 50 бу­дын­каў і збу­да­ван­няў. Апош­нія зна­хо­дзі­лі­ся ў гас­па­дар­чым вя­дзен­ні Ар­шан­ска­га за­во­да жа­ле­за­бе­тон­ных вы­ра­баў, — па­ве­да­мі­лі «Звяз­дзе» ў Ка­мі­тэ­це дзяр­жаў­на­га кант­ро­лю Ві­цеб­скай воб­лас­ці.

Вы­свет­лі­ла­ся, што вы­твор­часць не бы­ла на­ла­джа­на. Ад­па­вед­на, не з'я­ві­лі­ся і но­выя пра­цоў­ныя мес­цы. Пры гэ­тым рэ­ві­зо­ры схапіліся за га­ло­вы, ка­лі вы­свет­лі­ла­ся, што з бу­дын­каў бы­лі вы­цяг­ну­ты вар­вар­скім спо­са­бам і не­за­кон­на пра­да­дзе­ны ме­та­ліч­ныя кан­струк­цыі ва­гой звыш 450 тон на су­му больш за 750 міль­ё­наў руб­лёў.

А вось ін­шы ін­вес­тар, вы­ку­піў­шы бу­ды­нак сві­нар­ні­ка ў Ор­шы, ажыц­ця­віў рэ­кан­струк­цыю.

— Бу­ды­нак сві­нар­ні­ка на тэ­ры­то­рыі бы­ло­га ва­ен­на­га га­рад­ка доў­гі час не вы­ка­рыс­тоў­ваў­ся і яго да­лей­шая экс­плу­а­та­цыя бы­ла маг­чы­май толь­кі пас­ля пра­вя­дзен­ня ка­пі­таль­на­га ра­мон­ту або рэ­кан­струк­цыі. Бу­ды­нак не­ад­на­ра­зо­ва вы­стаў­ляў­ся на про­даж на аў­кцы­ё­не, у тым лі­ку са зні­жэн­нем па­чат­ко­вай ца­ны про­да­жу, але не быў пра­да­дзе­ны ў су­вя­зі з ад­сут­нас­цю за­явак, — рас­тлу­ма­чы­лі ў кант­роль­ным ве­дам­стве.

Урэш­це бу­ды­нак пра­да­лі на аў­кцы­ё­не ў 2010 го­дзе. Ці­ка­ва, што пад­час тар­гоў ца­на па­вя­лі­чы­ла­ся аж у 1886 ра­зоў. І сві­нар­нік «пай­шоў з ма­ла­тка» за 66 міль­ё­наў руб­лёў. Пас­ля маш­таб­най рэ­кан­струк­цыі бу­дын­ка част­ка пло­шчаў бы­ла зда­дзе­на ў арэн­ду пры­ват­на­му прад­пры­ем­ству. На фір­ме ства­ры­лі 11 ра­бо­чых мес­цаў. Ле­тась вы­ра­бі­лі пра­дук­цыю (ПВХ-вы­ра­бы. — Аўт.) на су­му 3,3 міль­яр­да руб­лёў. Прад­пры­ем­ства пры­быт­ко­вае. Ся­рэд­няя зар­пла­та ра­бот­ні­каў — больш за 4,2 міль­ё­на руб­лёў. Фір­ма не мае за­па­зы­ча­нас­ці па па­дат­ках і пе­рад фон­дам са­цы­яль­най аба­ро­ны. Вось та­кіх бы ін­вес­та­раў па­больш!

Аляк­сандр ПУК­ШАН­СКІ.

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Што змянілася ў парадку рэгістрацыіі жыллёвай нерухомасці?

Што змянілася ў парадку рэгістрацыіі жыллёвай нерухомасці?

Цяпер, каб аформіць дачу, не трэба ехаць туды, дзе яна знаходзіцца.  

Грамадства

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Мерапрыемства пачнецца на Віцебшчыне.

Грамадства

Навацыі сацыяльнай сферы ў 2025 годзе

Навацыі сацыяльнай сферы ў 2025 годзе

Узмацненне адраснасці дзяржпадтрымкі і садзейнічання занятасці 

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.