Вы тут

Ці ёсць перспектыва ў «неперспектыўных»?


На Ві­лей­шчы­не рас­пра­ца­ва­на кан­цэп­цыя раз­віц­ця на­се­ле­ных пунк­таў

5-13

— Пры ўзбуй­нен­ні ад­мі­ніст­ра­цый­ных тэ­ры­то­рый перш за ўсё імк­ну­лі­ся за­ха­ваць аб'­ек­ты са­цы­яль­най сфе­ры, інф­ра­струк­ту­ру, транс­парт­нае і ганд­лё­вае аб­слу­гоў­ван­не жы­ха­роў. А ў ска­са­ва­ных сель­са­ве­тах на­ла­дзі­лі вы­яз­ныя пры­ём­ныя. Раз на ме­сяц сю­ды вы­яз­джа­юць стар­шы­ні і спе­цы­я­ліс­ты сель­вы­кан­ка­маў. З гэ­тым праб­лем са­праў­ды ня­ма, бо мы ўма­ца­ва­лі шта­ты ўзбуй­не­ных сель­са­ве­таў. Праў­да, у Кры­ва­сель­скім сель­са­ве­це ўзнік­лі праб­ле­мы з транс­парт­най су­вяз­зю вё­сак і цэнт­ра сель­са­ве­та. Мы не­ад­на­ра­зо­ва звяр­та­лі­ся ў «Мі­набл­транс»: там спа­сы­ла­юц­ца на тое, што «са­цы­яль­ныя стан­дар­ты вы­кон­ва­юц­ца», і ра­яць вы­ра­шаць пы­тан­не на мес­цы, у рай­вы­кан­ка­ме. На жаль, мяс­цо­вы аў­та­парк па­куль не мае маг­чы­мас­ці на­ла­дзіць марш­рут: не ха­пае аў­то­бу­саў. Сё­ле­та, як ча­ка­ец­ца, бу­дуць атры­ма­ны но­выя ма­шы­ны, і гэ­та да­зво­ліць ар­га­ні­за­ваць рэйс. Без­умоў­на, , ха­це­ла­ся б, каб лю­дзі маг­лі без праб­лем да­бі­рац­ца да цэнт­ра. Але, паў­та­ру, мы зна­хо­дзім вый­сце з сі­ту­а­цыі за кошт вы­яз­ных пры­ём­ных, — па­тлу­ма­чы­ла стар­шы­ня Ві­лей­ска­га ра­ён­на­га Са­ве­та дэ­пу­та­таў На­тал­ля Ра­дзе­віч.

Вар­та ска­заць, што ў ра­ё­не ме­лі на­мер рэ­ар­га­ні­за­ваць і Ку­ра­нец­кі сель­са­вет, да­лу­чыў­шы яго да Кры­ва­сель­ска­га. Але су­праць вы­ка­за­лі­ся мяс­цо­выя жы­ха­ры. У Ку­ра­нец­ка­га сель­са­ве­та ба­га­тая гіс­то­рыя. Па сут­нас­ці, гэ­та сэр­ца Ві­лей­шчы­ны, ад­куль ка­лісь­ці па­чы­наў­ся го­рад. І са­праў­ды, ка­лі гля­дзець на кар­ту ра­ё­на, то яго тэ­ры­то­рыя на­гад­вае па фор­ме сэр­ца. Пра­жы­вае тут паў­та­ры ты­ся­чы ча­ла­век. Але, ня­гле­дзя­чы на гэ­та, сель­са­вет перс­пек­тыў­ны: вя­дзец­ца ін­ды­ві­ду­аль­ная за­бу­до­ва. А ў не­да­лё­кім ча­се па­сё­лак Ку­ра­нец саль­ец­ца з рай­цэнт­рам. Акра­мя та­го, па­вя­ліч­ва­ец­ца і коль­касць жы­ха­роў, па­коль­кі тут ства­ра­юц­ца но­вая вы­твор­час­ці, ра­бо­чыя мес­цы.

Ап­ты­мі­за­цыя — гэ­та доб­ра ці не? У кож­на­га сваё мер­ка­ван­не. Але, як ад­зна­ча­юць мно­гія жы­ха­ры, ме­на­ві­та ўзбуй­нен­не тэ­ры­то­рый — доб­ры сты­мул для са­цы­яль­на-эка­на­міч­на­га раз­віц­ця рэ­гі­ё­наў. На­прык­лад, на Ві­лей­шчы­не ва­кол цэнт­раў уз­буй­не­ных сель­са­ве­таў: Ку­ран­ца, Ільі, Кры­ва­сел­ля, На­ра­чы, Вя­зы­ні, Даў­гі­на­ва — фар­мі­ру­юц­ца вы­твор­чыя зо­ны, з'яў­ля­юц­ца но­выя прад­пры­ем­ствы, аб'­ек­ты ганд­лю, у тым лі­ку і пры­ват­ныя. У Ільі вы­пус­ка­юць па­пкорн (пра­цуе 25 ча­ла­век), ка­мер­цый­ная струк­ту­ра ад­кры­ла ма­га­зін аў­та­зап­час­так. Ство­ра­на су­мес­нае ле­са­піль­нае прад­пры­ем­ства, дзе за­ня­ты 73 ра­бот­ні­кі. У па­сёл­ку Пар­ты­зан­скі пра­цу­юць прад­пры­ем­ствы, якія зай­ма­юц­ца вы­твор­час­цю ле­са­ма­тэ­ры­я­лаў, аў­та­пе­ра­воз­ка­мі. У Ку­ра­нец­кім сель­са­ве­це — прад­пры­ем­ства па дрэ­ва­ап­ра­цоў­цы. Па­куль там 50 ра­бо­чых мес­цаў, а ў перс­пек­ты­ве пла­ну­ец­ца да­вес­ці іх коль­касць да 70-80. На яго тэ­ры­то­рыі пус­ту­юць бу­дын­кі бы­ло­га хле­ба­за­во­да і рай­спа­жыў­са­ю­за, дзе так­са­ма мож­на на­ла­дзіць вы­твор­час­ці. У вёс­цы За­рэч­ча пра­ду­гле­джа­ны сва­бод­ны зя­мель­ны ўчас­так у 15 гек­та­раў для па­трэб ма­ло­га і ся­рэд­ня­га біз­не­су. Усё гэ­та ін­вес­ты­цый­ны па­тэн­цы­ял для сель­са­ве­таў.

* * *

У Мін­скай воб­лас­ці за­вяр­ша­ец­ца рас­пра­цоў­ка кан­цэп­цыі раз­віц­ця сель­скіх на­се­ле­ных пунк­таў на 2014—2015 га­ды з перс­пек­ты­вай да 2020 го­да. Пры са­стаў­лен­ні кан­цэп­цыі стар­шы­ні сель­скіх Са­ве­таў вы­ву­чы­лі і пра­ана­лі­за­ва­лі дэ­ма­гра­фіч­ную сі­ту­а­цыю, са­цы­яль­на-эка­на­міч­нае раз­віц­цё на­се­ле­ных пунк­таў, іх перс­пек­тыў­насць з улі­кам мер­ка­ван­ня на­сель­ніц­тва. На­прык­лад, у раз­віц­ці аг­ра­га­рад­коў На­рач, Лю­бань, Ілья, Люд­ві­но­ва, Сце­шы­цы, як па­ка­за­лі да­сле­да­ван­ні, праг­на­зу­юц­ца ста­ноў­чыя зру­хі. Тут да­стат­ко­ва ра­бо­чых рук, доб­рае ганд­лё­вае і транс­парт­нае аб­слу­гоў­ван­не.

Але не­ка­то­рыя на­се­ле­ныя пунк­ты ў сель­са­ве­тах па­лі­чы­лі не­перс­пек­тыў­ны­мі. У пер­шую чар­гу на гэ­та паў­плы­ва­ла іх ад­да­ле­насць ад асноў­ных транс­парт­ных шля­хоў, рэк, ва­да­ёмаў, ле­су. Ды, ка­лі па­гля­дзець з ін­ша­га бо­ку — і ў іх мо­жа быць бу­ду­чы­ня. На­прык­лад, у вёс­цы Гры­цу­кі 8 мяс­цо­вых жы­ха­роў. Але, ра­зам з тым, тут на­ліч­ва­ец­ца больш за 40 дач­ні­каў. Ёсць усе пе­рад­умо­вы для та­го, што з ця­гам ча­су вёс­ка ста­не цал­кам дач­най. У Іва­шы­на­ві­чах — 17 мяс­цо­вых жы­ха­роў і 29 дач­ні­каў. У Кры­ва­сель­скім сель­са­ве­це ле­там на­сель­ніц­тва па­вя­ліч­ва­ец­ца ў два ра­зы.

— А як на­зваць не­перс­пек­тыў­най вёс­ку Ка­чан­кі, дзе жы­ве 14 мяс­цо­вых і 32 дач­ні­кі? Сён­ня га­ра­джа­не шу­ка­юць ці­хія мяс­ці­ны, ад­да­ле­ныя ад бой­кіх да­рог — без вы­твор­час­цяў, фер­маў, ру­ху транс­пар­ту. Мно­гія хо­чуць жыць ся­род дзі­кай пры­ро­ды, по­бач з рэч­кай, зай­мац­ца аг­ра­ту­рыз­мам. Та­му ак­цэнт ро­біц­ца на раз­віц­цё аг­ра­ся­дзіб з улі­кам пры­род­ных ба­гац­цяў, пом­ні­каў гіс­то­рыі і куль­ту­ры, — лі­чыць На­тал­ля Аляк­санд­раў­на.

За­ста­лі­ся на Ві­лей­шчы­не і за­ба­ло­ча­ныя мяс­ці­ны, па­рос­лыя хмыз­ня­ком. Гэ­та так зва­ны Ба­ла­шоў­скі рэ­гі­ён, дзе ўся­го 12 да­моў. Гэ­тыя да­мы па­куль не­за­па­тра­ба­ва­ны, але, маг­чы­ма, з ця­гам ча­су зной­дзец­ца ін­вес­тар, які вы­ку­піць вёс­ку, што за­ха­ва­ла­ся ў пер­ша­па­чат­ко­вым аў­тэн­тыч­ным вы­гля­дзе, зро­біць з гэ­та­га ці­ка­він­ку і на­ла­дзіць ад­па­чы­нак, ту­рызм. Так што на­ват у не­перс­пек­тыў­ных на пер­шы по­гляд на­се­ле­ных пунк­таў ёсць бу­ду­чы­ня.

Вар­та да­даць, што ў ра­ё­не па­ра­лель­на раз­гля­да­юц­ца так­са­ма перс­пек­ты­вы рэа­лі­за­цыі ін­вес­ты­цый­ных пра­ек­таў на сва­бод­ных пло­шчах. Акра­мя пла­наў па са­цы­яль­на-эка­на­міч­ным раз­віц­ці, асаб­лі­вая ўва­га на­да­ец­ца доб­ра­ўпа­рад­ка­ван­ню, у тым лі­ку на мо­гіл­ках, мес­цах па­ха­ван­ня во­і­наў і пар­ты­зан.

Тац­ця­на ЛА­ЗОЎ­СКАЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Уласнікі карэктуюць свае прапановы.

Грамадства

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».