Першая тэлефонная станцыя з'явілася ў Мінску 117 гадоў таму. Прымалі туды на працу выключна дзяўчат. Прычым патрабаванні да тэлефаністак прад'яўляліся асаблівыя: вызначаная даўжыня рук і... адсутнасць мужа. Бо лічылася, што ў замужняй жанчыны псуецца характар і яна пачынае працаваць з меншай стараннасцю. Час ідзе, усё мяняецца. Сёння ў філіяле «Мінская гарадская тэлефонная сетка» РУП «Белтэлекам» працуюць як жанчыны, так і мужчыны. Асноўнымі ж патрабаваннямі да работнікаў, незалежна ад полу, з'яўляюцца прафесіяналізм і імкненне зрабіць жыццё кліентаў больш камфортным.
Тэлефон стацыянарны — магчымасці «мабільныя»
Часы, калі звычайны правадны тэлефон у Мінску быў дэфіцытам, даўно адышлі ў нябыт. Сёння з развіццём новых тэхналогій РУП «Белтэлекам» прапаноўвае сваім кліентам не толькі якасную тэлефонную сувязь, але і разнастайныя дадатковыя паслугі.
— Сучасныя лічбавыя тэлефонныя станцыі, акрамя свайго асноўнага прызначэння — устанаўлення звычайнага злучэння паміж двума абанентамі, валодаюць цэлым шэрагам дадатковых паслуг, — распавядае начальнік станцыйнага цэха Ірына Мафіеня. — Праўда, не ўсе абаненты Мінскай гарадской тэлефоннай сеткі ў поўнай меры ведаюць магчымасці свайго тэлефона. Гэта і «Скарочаны набор нумара», калі замест 7 лічбаў нумара дастаткова набраць усяго дзве клавішы. І «Злучэнне без набору нумара», калі для таго, каб звязацца з патрэбным абанентам, дастаткова толькі зняць трубку і пачакаць 10 секунд.
Акрамя гэтага, абанентам Мінскай гарадской тэлефоннай сеткі даступная такая паслуга, як «Пераадрасацыя выкліку», прычым яна можа быць трох відаў. Безумоўная пераадрасацыя перанакіроўвае ўсе ўваходныя званкі на нумар, указаны пры замове паслугі. Пераадрасацыя пры занятасці — калі вы размаўляеце па тэлефоне, то ўсе ўваходныя званкі, якія паступаюць у гэты час, будуць пераадрасоўвацца, напрыклад, вашаму памочніку. І пераадрасацыя пры неадказе — гэта значыць выклік будзе перанакіраваны аўтаматычна пасля пяці гудкоў, напрыклад, на ваш нумар сотавага тэлефона.
Дарэчы, дзякуючы новым тэхналогіям сёння звычайны хатні тэлефон практычна нічым не саступае мабільнаму. Напрыклад, кожны кліент, які часта карыстаецца гарадскім тэлефонам, можа замовіць сабе паслугу «Музычны марафон».
— Паслуга «Музычны марафон» — замена звычайнага гудка на ўпадабаную мелодыю — надзвычай запатрабаваная сярод мінчан, — працягвае Ірына Мафіеня. — Мелодыю, якую кліент хацеў бы адрасаваць людзям, што яму тэлефануюць, можна выбраць з фанатэкі, якую мы прапаноўваем. Цудоўна, што мы дажылі да таго часу, калі можам не толькі задавальняць свае надзённыя патрэбы, але і прыўносіць у сваё жыццё і жыццё сваіх блізкіх кроплю камфорту.
Таксама нашы абаненты могуць арганізаваць аўдыяканферэнцыю, якая дазваляе адначасова мець зносіны па тэлефоне тром і больш суразмоўцам. Пры гэтым колькасць удзельнікаў аўдыяканферэнцыі можа даходзіць да пяці дзясяткаў чалавек. Акрамя таго, існуе магчымасць арганізаваць закрытую групу карыстальнікаў са скарочанымі нумарамі, званкі ўнутры якой бясплатныя.
Прапаноўвае «Белтэлекам» і такую паслугу, як «Апавяшчэнне аб уваходным выкліку». Паводле слоў спецыяліста, разлічана яна не толькі на бізнесменаў.
— Калі хтосьці з вашых родных прывык доўга размаўляць па тэлефоне, а вы ведаеце гэта і баіцеся прапусціць вельмі важны званок, тады гэтая паслуга — менавіта тое, што вам трэба, — кажа Ірына Мафіеня. — Адным словам, дадатковыя віды абслугоўвання ператварылі звычайны тэлефон з простага сродку зносін у незаменнага памочніка — сакратара. Ён можа будзіць вас па раніцах, сам пераадрасуе хатнія званкі, калі вы на працы, дапаможа арганізаваць тэлефонную канферэнцыю і многае іншае. Так што інфармацыйная рэвалюцыя, якая робіць наша жыццё больш камфортным, працягваецца.
Увага, акцыя ад «Белтэлекама»!
З 5 па 10 сакавіка РУП «Белтэлекам» праводзіць акцыю «Адзначаем святы разам». Прыняць удзел у ёй могуць не толькі мінчане, але і ўсе жыхары рэспублікі.
Усе новыя абаненты, якія пакуль не падключаны да паслуг bуflу і ZАLА, змогуць падключыцца на гэтыя паслугі асобна або ў складзе пакета і атрымаць зніжку ў памеры 100% абанементнай платы на першы месяц работы.
Усе абаненты, якія ўжо падключаны да адной з паслуг — bуflу або ZАLА, змогуць падключыцца да другой паслугі (адпаведна, ZАLА або bуflу) таксама са зніжкай у памеры 100% на першы месяц работы.
Акцыя распаўсюджваецца:
• для паслуг bуflу на лінейкі тарыфных планаў «Рэкорд» і «Дамасед»;
• для паслуг ZАLА на тарыфны план «Прэм'ера»;
• на ўсе пакетныя прапановы ў выпадку пераключэння з адной з паслуг bуflу або ZАLА на пакет.
Каб падключыцца на ўмовах акцыі, дастаткова звярнуцца ў любы сэрвісны цэнтр РУП «Белтэлекам».
Запампуй «Максіфон» на свой тэлефон!
«Белтэлекам» прапаноўвае сваім абанентам выгадныя званкі праз інтэрнэт.
Калі вы перыядычна выязджаеце за мяжу ці часта тэлефануеце на стацыянарныя тэлефоны, то новая паслуга ад «Белтэлекама» разлічана менавіта на вас. Для таго, каб больш не задумвацца пра кошт званкоў з мабільнага тэлефона на стацыянарны, а таксама не турбавацца пра расходы на роўмінг і не абмяжоўваць сябе ў часе размовы са сваякамі, сябрамі, кампаньёнамі, запампуйце праграмны дадатак «Максіфон» на свой тэлефон.
«Максіфон» дазволіць вам тэлефанаваць і прымаць званкі са стацыянарнага ці мабільнага тэлефона па прывабных тарыфах. Усе магчымасці «Максіфона» даступны незалежна ад таго, дзе вы знаходзіцеся (на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь або за яе межамі), бо прысвойваецца нумар, што выгадна адрознівае паслугу РУП «Белтэлекам» ад іншых аналагічных паслуг.
І казачнік, і прадказальнік
Акрамя шматлікіх дадатковых паслуг, Мінская гарадская тэлефонная сетка актыўна працягвае развіваць інфармацыйныя паслугі.
— Сёння тэлефонная сетка гатова стаць не толькі вашым будзільнікам, але і інфарматарам, і казачнікам... — адзначае начальнік даведачна-інфармацыйнага цэха Марына Сцяпанава. — Больш за дзясятак спецыяльных службаў гатовы распавесці аб курсе валют, рэпертуары кінатэатраў, астралагічных прадказаннях, паведаміць дакладны час... У прыватнасці, на даведачную МГТС па нумары 109 звяртаецца каля 30 тысяч чалавек у суткі. Не менш папулярны тэлефон прагнозу надвор'я. Інфармацыя абнаўляецца тройчы на дзень, паведамляюць яе спецыялісты Гідраметцэнтра. Таксама карыстаецца попытам «казачная» паслуга для дзяцей. Увазе маленькіх «Белтэлекам» прадастаўляе больш як 200 класічных казак у выкананні народных і заслужаных артыстаў.
Адрас новы — нумар стары
Сучаснае абсталяванне, якое актыўна ўкараняе філіял МГТС РУП «Белтэлекам», дазваляе аказваць мноства паслуг, пра якія раней можна было толькі марыць. У прыватнасці, арганізоўваць відэаперамовы і канферэнцыі па інтэрнэце.
Напрыклад — раніца, вы прыходзіце на працу, загружаеце камп'ютар, выходзіце ў інтэрнэт — і тут званок. На маніторы з'яўляецца начальнік і пачынае штодзённую планёрку. Гэта не фантастастыка. Любая арганізацыя можа замовіць сабе такую канферэнц-сувязь.
— Абанентам сёння даступны высакахуткасны інтэрнэт. Толькі ў Мінску больш за 380 тысяч карыстальнікаў bуflу, — распавядаенамеснік дырэктара па продажах і абслугоўванні кліентаў філіяла «Мінская гарадская тэлефонная сетка» РУП «Белтэлекам» Таццяна Трыпуцень. — Гэта не толькі шырокі выбар тарыфных планаў і высокая хуткасць перадачы звестак, але і магчымасць адначасова карыстацца інтэрнэтам і размаўляць па тэлефоне.
Што тычыцца інтэрактыўнага тэлебачання, то, паводле слоў Таццяны Трыпуцень, тыя, хто хоць раз яго «паспрабаваў», сцвярджаюць, што адмовіцца ад такога камфорту ўжо немагчыма. І не дзіўна, бо ZАLА — гэта тэлебачанне, якое не прымушае хвалявацца, што ты нешта не ўбачыш.
— Затрымаліся на працы і не паспелі на любімы серыял? Цікавую перадачу паказваюць позна, а вам раніцай, як на зло, рана ўставаць? Заснулі падчас футбольнага матча? Не бяда! — працягвае Таццяна Трыпуцень. — ZАLА пакажа любімыя перадачы ў зручны для вас час, бо з дапамогай сэрвісу «Адкладзены прагляд» можна кіраваць сваім тэлебачаннем. Акрамя таго, ZАLА — гэта яшчэ і высокая якасць выявы і стэрэагук.
Пакінуць заяўку на падключэнне да паслуг bуflу і ZАLА можна на сайце gеt.bеltеlесоm.bу Для зручнасці кліентаў працуе кругласутачная служба тэхнічнай падтрымкі 123. Прычым майце на ўвазе, што ёсць магчымасць замовіць пакет паслуг: а той, хто набывае больш, — плаціць менш.
— Мы хочам, каб мінчане мелі добры сэрвіс, — кажа Таццяна Трыпуцень. — Для гэтага пастаянна закуплям новае абсталяванне, якое дазваляе прапанаваць насельніцтву не толькі новыя паслугі, але і павысіць якасць існуючых.
Так, у сталіцы, як, дарэчы, і па ўсёй рэспубліцы, працягваюць актыўна ўкараняць новую тэхналогію — хРОN. Да сеткі новага пакалення падключана ўжо больш за 400 жылых дамоў. І на гэтым сталічны філіял «Белтэлекама» спыняцца не збіраецца — сетка будзе расці.
— Пачынаючы з 2012 года, мы замяняем старую медную сетку, якая праслужыла жыхарам горада часам больш за сорак гадоў, на новую — аптычную, — распавядае начальнік службы электрасувязі Юлія Дзянісава. — У першую чаргу ідзём з новай тэхналогіяй у тыя дамы, дзе ў хуткім часе могуць узнікнуць пытанні па якасці паслуг. Акрамя таго, сёння забяспечваюцца оптавалаконнай сеткай усе новабудоўлі ў горадзе. Да новага абсталявання можна падключыць некалькі прылад адразу: тэлефонны апарат, камп'ютар, тэлевізар, ахоўную сігналізацыю. Прычым усе выдаткі па замене гэтых камунікацый бяром на сябе. Абсалютна бясплатна пракладаем аптычны кабель, мяняем старую разетку на аптычную, падключаем абсталяванне і расказваем, як ім карыстацца.
У тэхналогіі хРОN шмат пераваг. Яна дазваляе прадастаўляць тры паслугі — тэлефанію, інтэрнэт і тэлебачанне — з новай больш высокай якасцю. Новая тэхналогія дазваляе абанентам карыстацца высакахуткасным інтэрнэтам: аб'ёмныя файлы (напрыклад, фільмы) не трэба будзе спампоўваць з інтэрнэту па некалькі гадзін — дастаткова некалькіх хвілін. Можна глядзець HD-каналы без страты якасці па лічбавым інтэрактыўным тэлебачанні, якое даступна адразу па некалькіх тэлевізарах. Яшчэ адна перавага — лічбавая якасць гарадской тэлефоннай сувязі. Плюс — мноства дадатковых паслуг.
— Чытачы «Звязды» цікавяцца, ці застанецца ранейшым нумар тэлефона пасля таго, як у іх кватэры правядуць оптавалакно?
— Нумар тэлефона зменіцца. Пры жаданні новы нумар можна будзе падабраць пры дапамозе паслугі «Элітны нумар», звярнуўшыся ў сэрвісны цэнтр РУП «Белтэлекам» у Мінску. Потым у выпадку неабходнасці гэты нумар можна будзе перанесці па новым адрасе пражывання (у выпадку наяўнасці ў гэтым доме тэхналогіі хРОN ). Гэта вельмі зручна. Цяпер не трэба ў выпадку пераезду абзваніваць знаёмых і паведамляць ім новы нумар, бо стары нумар можа пераехаць разам з гаспадаром.
Сёння заплаціць за паслугі можна не выходзячы з дому — праз інтэрнэт ці праз інфармацыйны партал ZАLА. Таксама абанент самастойна праз кабінет карыстальніка можа не толькі ўвесці абяцаны плацеж, калі нечакана на рахунку скончыліся грошы, але і нават памяняць тарыфны план.
Але, тым не менш, дзверы ўтульных і абсталяваных па апошнім слове тэхнікі сэрвісных цэнтраў філіяла «Мінская гарадская тэлефонная сетка» РУП Бэлтэлекам заўсёды адчынены для кліентаў. Там, пераканалася на свае вочы, створаны ўсе зручнасці для кліента: сістэма электроннай чаргі, даведачныя тэрміналы, нават кава-аўтаматы ўстаноўлены. А ветлівы, высокакваліфікаваны персанал заўсёды гатовы прыйсці на дапамогу.
Надзея ДРЫЛА, Аляксандр ФУРСАЎ. Яўген Пясецкі (фота).
УНП 102302797
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.