Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка сваім указам назначыў Анатоля Ліса намеснікам кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі, вызваліўшы яго ад пасады памочніка Прэзідэнта — галоўнага інспектара па Гомельскай вобласці, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
Ліс Анатоль Васільевіч нарадзіўся ў 1958 годзе. Скончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі, Мінскі інстытут паліталогіі і сацыяльнага кіравання КПБ.
У 1990—1996 гадах працаваў намеснікам старшыні калгаса «Кастрычнік» Гродзенскага раёна. З 1996 па 2005 год узначальваў Навагрудскі райвыканкам. З 2005 па 2007 год — намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу па заканадаўстве і судова-прававых пытаннях. Да 2009 года быў старшынёй Мазырскага райвыканкама, затым працаваў намеснікам міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. У лютым 2013 года назначаны памочнікам Прэзідэнта Беларусі — галоўным інспектарам па Гомельскай вобласці.
Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі».
Зазірнём у заўтра Беларусі.
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.