Пра гэта кіраўнік расійскай дзяржавы заявіў падчас прэс-канферэнцыі ў Нова-Агарове, якую ў прамым эфіры трансляваў тэлеканал «Расія 24».
«З нагоды ўвядзення войскаў. Пакуль такой неабходнасці няма», — сказаў Уладзімір Пуцін. «Але магчымасць такая ёсць», — дадаў ён. Прэзідэнт Расіі таксама падкрэсліў, што калі ён прыме рашэнне аб уводзе войскаў ва Украіну, то яно «будзе легітымным і цалкам адпаведным нормам міжнароднага права». На думку прэзідэнта Расіі, змена ўлады ва Украіне з'яўляецца антыканстытуцыйным пераваротам і ўзброеным захопам улады. «Ацэнка таго, што адбылося ў Кіеве, ва Украіне ў цэлым, — можа быць толькі адна — гэта антыканстытуцыйны пераварот і ўзброены захоп улады», — сказаў ён. Уладзімір Пуцін адзначыў, што Віктар Януковіч фактычна здаў уладу ў краіне. «Януковіч паехаў на мерапрыемства ў Харкаў, тут жа захапілі і яго рэзідэнцыі, і будынак урада, замест таго, каб выканаць тыя абавязацельствы, пра якія дамовіліся», — адзначыў расійскі прэзідэнт. Уладзімір Пуцін таксама заявіў, што матывы еўрамайданаўцаў яму зразумелыя. «Я разумею людзей на Майдане, хто да гэтага часу патрабуе не рамонту фасада ўлады, а кардынальных змен», — сказаў ён, дадаўшы, што ўкраінцы «прывыклі, што адных жулікаў мяняюць на іншых жулікаў і прайдзісветаў». «Просты мужык пакутаваў і пры Мікалаі «Крывавым», і пры Кучму, і пры Юшчанку, і пры Януковічы», — дадаў прэзідэнт Расіі. На яго думку, перамены ў рэспубліках былога СССР павінны праходзіць строга ў канстытуцыйных рамках. «На постсавецкай прасторы, дзе вельмі далікатныя палітычныя канструкцыі, вельмі слабая эканоміка, трэба дзейнічаць выключна канстытуцыйным шляхам», — сказаў Уладзімір Пуцін.
Два дні былі насычаны ўнікальнымі выставамі, карыснымі праектамі і інтэрактыўнымі пляцоўкамі.
«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».
Галоўная мэта дзяржавы сёння — інтэграваць чалавека з інваліднасцю ў грамадства.