Вы тут

Давярай і правярай


Ідзе агі­та­цый­ная кам­па­нія па вы­ба­рах у мяс­цо­выя Са­ве­ты дэ­пу­та­таў

Іні­цы­я­тыў­ныя гру­пы кан­ды­да­таў пра­вод­зяць пі­ке­ты, са­мі вы­лу­чэн­цы ў дэ­пу­та­ты ра­ён­ных і аб­лас­ных Са­ве­таў вы­сту­па­юць са сва­ёй вы­бар­чай пра­гра­май па ра­дыё. Пра тое, што яшчэ ха­рак­тэр­на для сён­няш­ня­га эта­пу вы­бар­чай кам­па­ніі, нам рас­ка­заў Мі­ка­лай ЛА­ЗА­ВІК, сак­ра­тар Цэнт­раль­най ка­мі­сіі Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь па вы­ба­рах і пра­вя­дзен­ні рэ­фе­рэн­ду­маў.

5-16

— Ця­пер вы­бар­чая кам­па­нія зна­хо­дзіц­ца на ад­ным з са­мых ад­каз­ных эта­паў: ідзе агі­та­цыя за кан­ды­да­таў у дэ­пу­та­ты, — за­ўва­жыў Мі­ка­лай Ла­за­вік. — Вы­бар­чыя ка­мі­сіі да­па­ма­га­юць кан­ды­да­там у дэ­пу­та­ты ар­га­ні­зоў­ваць агі­та­цый­ныя ме­ра­пры­ем­ствы, кант­ра­лю­юць іх пра­вя­дзен­не.

Акра­мя вы­шэй­на­зва­на­га, у вы­бар­чых ка­мі­сій ёсць цэ­лы шэ­раг ін­шых аба­вяз­каў.

— У пер­шую чар­гу пе­рад імі ста­іць за­да­ча зве­рыць спі­сы вы­бар­шчы­каў, — ад­зна­чыў Мі­ка­лай Ла­за­вік. — Ад­ра­зу ж пас­ля ўтва­рэн­ня ўчаст­ко­вых ка­мі­сій мяс­цо­выя вы­ка­наў­чыя і рас­па­рад­чыя ор­га­ны па­він­ны прад­ста­віць ту­ды спі­сы гра­ма­дзян, якія ма­юць пра­ва ўдзель­ні­чаць у га­ла­са­ван­ні на гэ­тым вы­бар­чым участ­ку. Ка­мі­сіі вы­вя­ра­юць гэ­тыя спі­сы, пры не­аб­ход­нас­ці ўдак­лад­ня­юць, і ўжо за два тыд­ні да па­чат­ку вы­ба­раў гра­ма­дзя­не ма­юць пра­ва пра­ве­рыць пра­віль­насць уне­се­ных звес­так пра іх. Цал­кам маг­чы­ма і та­кое, што ка­гось­ці не ўнес­лі ў спі­сы вы­бар­шчы­каў, — гэ­та мож­на па­пра­віць. У вы­пад­ку, ка­лі з ней­кіх пры­чын у спі­сах ёсць не­дак­лад­нас­ці, лю­дзі мо­гуць ука­заць на та­кое ка­мі­сі­ям, і тыя вы­пра­вяць па­мыл­кі.

Для вы­бар­шчы­каў па­він­ны быць пад­рых­та­ва­ны пла­ка­ты з бія­гра­фіч­ны­мі звест­ка­мі ўсіх кан­ды­да­таў, якія ба­ла­ту­юц­ца па ад­ной акру­зе. Гэ­тыя пла­ка­ты бу­дуць вы­веш­вац­ца на вы­бар­чых участ­ках і ін­фар­ма­цый­ных стэн­дах. Ад­на­ча­со­ва ка­мі­сіі рых­ту­юць ін­фар­ма­цый­ныя ма­тэ­ры­я­лы пра кан­ды­да­таў, якія ра­зам з за­пра­шэн­нем на вы­ба­ры бу­дуць да­стаў­ле­ны вы­бар­шчы­кам. Згод­на з но­вым вы­бар­чым за­ка­на­даў­ствам, вы­дат­кі на гэ­та бя­руць на ся­бе мяс­цо­выя тэ­ры­та­ры­яль­ныя і акру­го­выя вы­бар­чыя ка­мі­сіі.

— Тэ­ры­та­ры­яль­ныя і акру­го­выя ка­мі­сіі ўжо сён­ня па­він­ны па­кла­па­ціц­ца пра тое, каб у вы­зна­ча­ны за­ко­нам тэр­мін — за 10 дзён да вы­ба­раў — вы­бар­шчы­кам бы­ла пра­да­стаў­ле­на ін­фар­ма­цыя пра кан­ды­да­таў у дэ­пу­та­ты,

— за­явіў прад­стаў­нік Цэнт­раль­най ка­мі­сіі. — Мож­на ска­заць, што яна ў ка­мі­сій ужо ёсць, бо кан­ды­да­ты ў дэ­пу­та­ты пры рэ­гіст­ра­цыі па­він­ны бы­лі ўка­заць звест­кі пра ся­бе, свае да­хо­ды і ма­ё­масць. На­ту­раль­на, у поў­ным аб'­ёме гэ­тыя звест­кі на­дру­ка­ваць у ін­фар­ма­цый­ным ма­тэ­ры­я­ле не­маг­чы­ма, але асноў­ныя, якія па­тра­бу­юц­ца Вы­бар­чым ко­дэк­сам, па­він­ны быць. Па­ра­лель­на ка­мі­сі­ям не­аб­ход­на пад­рых­та­ваць і вы­даць агуль­ны пла­кат пра ўсіх кан­ды­да­таў, якія ба­ла­ту­юц­ца па вы­бар­чай акру­зе.

Да­рэ­чы, я лі­чу, што агі­та­цый­ныя ма­тэ­ры­я­лы — гэ­та толь­кі адзін з эле­мен­таў агі­та­цый­най кам­па­ніі. Са­мае га­лоў­нае — не­па­срэд­ныя су­стрэ­чы з вы­бар­шчы­ка­мі. Яны мо­гуць пра­во­дзіц­ца не­па­срэд­на ў пра­цоў­ных ка­лек­ты­вах, а так­са­ма ў мес­цах, спе­цы­яль­на ад­ве­дзе­ных для пра­вя­дзен­ня та­кіх су­стрэч. У кож­ным ра­ё­не та­кія мес­цы ўжо вы­зна­ча­ны — гэ­та клу­бы, ак­та­выя за­лы школ, ЖЭ­Саў, па­ла­цы куль­ту­ры. У кож­ным ра­ё­не вы­зна­ча­ны так­са­ма мес­цы, дзе мо­гуць пра­во­дзіц­ца пе­рад­вы­бар­ныя ме­ра­пры­ем­ствы за ме­жа­мі па­мяш­кан­няў — іх так­са­ма трэ­ба вы­ка­рыс­тоў­ваць.

Мі­ка­лай Ла­за­вік за­ўва­жыў, што па­коль­кі ця­пер гро­шы з бюд­жэ­ту для пад­рых­тоў­кі дру­ка­ва­най пра­дук­цыі не вы­дзя­ля­юц­ца, кан­ды­да­ты ў дэ­пу­та­ты, якія жа­да­юць пад­рых­та­ваць улас­ныя агі­та­цый­ныя ма­тэ­ры­я­лы, для гэ­тых мэт па­він­ны сфар­мі­ра­ваць улас­ныя вы­бар­чыя фон­ды.

5-18

— Тэ­ры­та­ры­яль­ныя ка­мі­сіі кант­ра­лю­юць фар­мі­ра­ван­не гэ­тых вы­бар­чых фон­даў, — да­даў ён. — Ка­лян­дар­ным пла­нам уста­ноў­ле­ны пе­ры­яд для фар­мі­ра­ван­ня і вы­ка­ры­стан­ня та­кіх ра­хун­каў. Па­ві­нен ска­заць, што ка­лі на пяр­віч­ным уз­роў­ні кан­ды­да­ты ў дэ­пу­та­ты сель­скіх, па­сял­ко­вых Са­ве­таў гэ­тыя фон­ды не фар­мі­ру­юць, то на ўзроў­ні аб­лас­цей і го­ра­да Мін­ска та­кая прак­ты­ка вы­ка­рыс­тоў­ва­ец­ца да­во­лі ак­тыў­на. Толь­кі па го­ра­дзе Мін­ску на 28 лю­та­га бы­лі за­рэ­гіст­ра­ва­ны 84 вы­бар­чыя ра­хун­кі. Але на­ту­раль­на, што па ін­шых рэ­гі­ё­нах іх менш. Як пра­ві­ла, кан­ды­да­ты ў дэ­пу­та­ты пяр­віч­на­га ўзроў­ню — гэ­та ад­на­вяс­коў­цы вы­бар­шчы­каў. Яны ча­сам жы­вуць на ад­ной ву­лі­цы з дзя­цін­ства і без уся­ля­кіх агі­та­цый­ных ліс­то­вак доб­ра ве­да­юць адзін ад­на­го. Тым не менш вы­бар­чыя ка­мі­сіі па­він­ны пра­да­ста­віць ін­фар­ма­цыю кож­на­му вы­бар­шчы­ку пра ўсіх кан­ды­да­таў, якія ба­ла­ту­юц­ца па вы­бар­чай акру­зе.

У пе­ры­яд з 24 лю­та­га па 14 са­ка­ві­ка кан­ды­да­ты ў дэ­пу­та­ты ра­ён­ных і аб­лас­ных Са­ве­таў ма­юць маг­чы­масць вы­сту­піць па ра­дыё. Та­му, як ад­зна­чыў спа­дар Ла­за­вік, ка­мі­сіі па­він­ны за­няц­ца раз­мер­ка­ван­нем эфір­на­га ча­су, пра­кант­ра­ля­ваць ход вы­ступ­лен­няў.

Па ін­фар­ма­цыі Цэнт­раль­най ка­мі­сіі Бе­ла­ру­сі па вы­ба­рах і пра­вя­дзен­ні рэ­фе­рэн­ду­маў, бы­лі вы­лу­ча­ны 22 784 ах­вот­ныя стаць кан­ды­да­та­мі ў дэ­пу­та­ты. З іх за­рэ­гіст­ра­ва­на 22 338 ча­ла­век.

— Трэ­ба ска­заць, што агуль­ны пра­цэнт ад­моў у рэ­гіст­ра­цыі па рэс­пуб­лі­цы вель­мі не­вя­лі­кі: ён зна­хо­дзіц­ца на ўзроў­ні пры­клад­на 1,5 пра­цэн­та, — звяр­нуў ува­гу Мі­ка­лай Ла­за­вік. — Больш за тое, пад­час рэ­гіст­ра­цыі пра­вер­ка да­ку­мен­таў вы­лу­ча­ных гра­ма­дзян пра­во­дзі­ла­ся вель­мі ла­яль­на, та­му што кон­курс на мес­ца дэ­пу­та­та мяс­цо­ва­га Са­ве­та тра­ды­цый­на не­вя­лі­кі. Та­му ва ўсіх вы­пад­ках, дзе па­ру­шэн­ні і па­мыл­кі бы­лі ня­знач­ны­мі, за якія ка­мі­сія не аба­вя­за­на ад­мо­віць у рэ­гіст­ра­цыі, мы рэ­ка­мен­да­ва­лі вы­ра­шаць спрэч­нае пы­тан­не на ка­рысць вы­лу­чэн­цаў.

Най­больш рас­паў­сю­джа­ныя пры­чы­ны ад­мо­вы ў рэ­гіст­ра­цыі — гэ­та не­са­праўд­насць под­пі­саў вы­бар­шчы­каў, не­дак­лад­ныя звест­кі ў дэк­ла­ра­цыі аб да­хо­дах, не­пра­да­стаў­лен­не не­аб­ход­най коль­кас­ці да­ку­мен­таў.

* * *

Каб атры­маць больш дэ­та­лё­вую ін­фар­ма­цыю, ка­рэс­пан­дэнт «МС» звяр­ну­ла­ся па яе ў не­каль­кі вы­бар­чых ка­мі­сій.

Аляк­сей БЫЧ­КО, член Брэсц­кай ра­ён­най вы­бар­чай ка­мі­сіі, за­ўва­жыў, што ад­моў вы­лу­чэн­цам у рэ­гіст­ра­цыі не бы­ло — усе 30 ча­ла­век (з 26 акруг), якія па­да­лі за­яў­кі, бы­лі за­рэ­гіст­ра­ва­ны. Ся­род іх — кі­раў­ні­кі гас­па­да­рак, прад­пры­маль­ні­кі, на­стаў­ні­кі, ура­чы. Усе кан­ды­да­ты — бес­пар­тый­ныя. «Ця­пер ідзе пе­рад­вы­бар­ная агі­та­цыя і кан­ды­да­ты су­стра­ка­юц­ца з вы­бар­шчы­ка­мі, — за­ўва­жыў Аляк­сей Быч­ко.  — Не­ка­то­рыя фар­мі­ру­юць вы­бар­чыя ра­хун­кі. Сён­ня та­кіх чац­вё­ра: адзін ча­ла­век, які ба­ла­ту­ец­ца ў дэ­пу­та­ты сель­ска­га Са­ве­та, і тры вы­лу­чэн­цы ў ра­ён­ны Са­вет». Акра­мя та­го, як па­ве­да­мі­лі ў Брэсц­кай ра­ён­най вы­бар­чай ка­мі­сіі, ця­пер рых­ту­ец­ца ін­фар­ма­цый­ны ма­тэ­ры­ял пра кан­ды­да­таў у дэ­пу­та­ты, а так­са­ма за­пра­шэн­ні на вы­ба­ры для гра­ма­дзян.

Ва­лян­ці­на КА­ЗА­КОЎ­СКАЯ, стар­шы­ня Ві­цеб­скай га­рад­ской вы­бар­чай ка­мі­сіі, ад­зна­чы­ла, што ка­мі­сія рых­туе ін­фар­ма­цый­ныя ма­тэ­ры­я­лы пра кан­ды­да­таў. «Ця­пер кан­ды­да­ты су­стра­ка­юц­ца з вы­бар­шчы­ка­мі, — рас­па­вя­ла спадарыня Ка­за­коў­ская. — Да­рэ­чы, мно­гія з іх, да­ве­даў­шы­ся пра тое, што, згод­на са зме­на­мі ў Вы­бар­чым ко­дэк­се, упер­шы­ню ін­фар­ма­цыя пра ўсіх кан­ды­да­таў акру­гі дой­дзе да кож­на­га вы­бар­шчы­ка, вы­ра­шы­лі не фар­мі­ра­ваць улас­ныя вы­бар­чыя ра­хун­кі. Тым не менш два кан­ды­да­ты ўжо ства­ры­лі фон­ды, яшчэ пры­клад­на 10 узя­лі ў ка­мі­сіі не­аб­ход­ныя для гэ­та­га да­ку­мен­ты. Так што ў хут­кім ча­се мож­на ча­каць, што вы­бар­чых ра­хун­каў па го­ра­дзе ста­не больш». Стар­шы­ня Ві­цеб­скай га­рад­ской ка­мі­сіі ад­зна­чы­ла, што ця­пер кан­ды­да­ты ма­юць маг­чы­масць вы­сту­піць па мяс­цо­вым тэ­ле­ра­дыё­вя­шчан­ні. «Лё­са­ван­не бы­ло пра­ве­дзе­на яшчэ 19 лю­та­га, — пра­ін­фар­ма­ва­ла Ка­за­коў­ская. — Кож­ны вы­сту­поў­ца мае пра­ва на 3 хві­лі­ны эфір­на­га ча­су». Уся­го ў Ві­цеб­ску, па ін­фар­ма­цыі Ва­лян­ці­ны Ка­за­коў­скай, бы­ло за­рэ­гіст­ра­ва­на 66 кан­ды­да­таў на 40 вы­бар­чых акруг (уся­го 83 за­яў­кі).

Як па­ве­да­міў Пётр ГУ­СА­РАЎ, стар­шы­ня На­ва­по­лац­кай га­рад­ской вы­бар­чай ка­мі­сіі, у На­ва­по­лац­ку на 34 акру­гі за­рэ­гіст­ра­ва­на 67 кан­ды­да­таў у дэ­пу­та­ты. «Тром вы­лу­чэн­цам ад­мо­ві­лі ў рэ­гіст­ра­цыі, — рас­ка­заў ён. — Бы­лі вы­яў­ле­ны па­ру­шэн­ні ў збо­ры под­пі­саў». Па сло­вах спадара Гу­са­ра­ва, у кож­на­га кан­ды­да­та ёсць маг­чы­масць вы­сту­піць па мяс­цо­вым ра­дыё, і па­куль што ін­фар­ма­цыі пра тое, што нех­та ад­мо­віў­ся вы­сту­паць, не бы­ло. Як да­даў Пётр Гу­са­раў, пры­клад­на 6-7 ча­ла­век за­рэ­гіст­ра­ва­лі вы­бар­чы ра­ху­нак.

Надзея ЮШКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Што змянілася ў парадку рэгістрацыіі жыллёвай нерухомасці?

Што змянілася ў парадку рэгістрацыіі жыллёвай нерухомасці?

Цяпер, каб аформіць дачу, не трэба ехаць туды, дзе яна знаходзіцца.  

Грамадства

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Мерапрыемства пачнецца на Віцебшчыне.

Грамадства

Навацыі сацыяльнай сферы ў 2025 годзе

Навацыі сацыяльнай сферы ў 2025 годзе

Узмацненне адраснасці дзяржпадтрымкі і садзейнічання занятасці 

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.