Вы тут

Блакiтнае палiва па да­ступ­най ца­не


Іс­тот­на­га па­ве­лі­чэн­ня та­ры­фаў на газ для на­сель­ніц­тва сё­ле­та не пла­ну­ец­ца

Пра гэ­та ўчо­ра па­ве­да­міў жур­на­ліс­там ге­не­раль­ны ды­рэк­тар аб'­яд­нан­ня «Бел­па­лі­ва­газ» Ле­а­нід Ру­дзін­скі.

Ра­зам з тым кі­раў­нік дзяр­жаў­най ар­га­ні­за­цыі ад­зна­чыў, што ў на­шай кра­і­не не­аб­ход­на лік­ві­да­ваць пе­ра­кры­жа­ва­нае суб­сі­да­ван­не апла­ты на­сель­ніц­твам га­зу за кошт пра­мыс­ло­вых прад­пры­ем­стваў. Так, сё­ле­та ў сту­дзе­ні на­сель­ніц­тва па­кры­ва­ла толь­кі 34% за­трат прад­пры­ем­стваў аб'­яд­нан­ня па па­стаў­ках га­зу. Ас­тат­нюю до­лю вы­дат­каў па га­зе для лю­дзей кам­пен­са­ва­лі вя­лі­кі­мі та­ры­фа­мі ар­га­ні­за­цыі рэ­аль­на­га сек­та­ра эка­но­мі­кі. Для па­мян­шэн­ня аб'­ёмаў пе­ра­кры­жа­ва­на­га суб­сі­да­ван­ня ўве­дзе­на ін­дэк­са­цыя кош­ту га­зу. Ме­ха­нізм та­кой ін­дэк­са­цыі з пер­шых дзён са­ка­ві­ка ўжо па­вя­лі­чыў кошт пры­род­на­га га­зу для на­сель­ніц­тва пры­клад­на на 1,8%.

Коль­кі бу­дзе каш­та­ваць газ для лю­дзей на­да­лей? Дак­лад­най ліч­бы ў спе­цы­я­ліс­таў па­куль ня­ма, бо яна за­ле­жыць і ад ца­ны бла­кіт­на­га па­лі­ва, па якой бу­дзе ажыц­цяў­ля­ц­ца па­стаў­ка га­зу ра­сій­скім бо­кам у дру­гім квар­та­ле го­да. Да пер­ша­га кра­са­ві­ка Бе­ла­русь бу­дзе атрым­лі­ваць ра­сій­скі газ па кош­це 182 до­ла­ры за ты­ся­чу «ку­боў». На­га­даю, што ар­га­ні­за­цыі Поль­шчы куп­ля­юць газ па 400 до­ла­раў, Літ­вы і Лат­віі па 450-600 до­ла­раў, а ў Шве­цыі і Іта­ліі — па 800 до­ла­раў за ты­ся­чу ку­біч­ных мет­раў.

Дру­гой праб­ле­май па­ліў­на­га сек­та­ра кра­і­ны з'яў­ля­юц­ца даў­гі за газ з бо­ку пра­мыс­ло­вых гі­ган­таў. Ле­а­нід Ру­дзін­скі ад­зна­чыў, што толь­кі за пер­шы ме­сяц го­да бе­ла­рус­кія прад­пры­ем­ствы за­ві­на­ва­ці­лі­ся «Бел­па­ліў­га­зу» 34 млн до­ла­раў за атры­ма­ныя энер­га­нось­бі­ты. Гэ­ты доўг па­раў­наль­на не­вя­лі­кі, але за­сму­чае, што ў нас іс­ну­юць хра­ніч­ныя даў­жні­кі, лі­чыць кі­раў­нік аб'­яд­нан­ня. Па­вод­ле яго слоў, за газ не пла­цяць шкло­за­вод «Нё­ман» , за­вод «Ві­цязь», Ба­ры­саў­скі крыш­таль­ны за­вод, «Ба­ры­саў­дрэў» і шэ­раг ін­шых прад­пры­ем­стваў. Ся­рэд­ні па­мер доў­гу ў гэ­тых прад­пры­ем­стваў па­чы­на­ец­ца ад міль­ё­на до­ла­раў, а ў «Ві­ця­зя» — аж­но ка­ля 10 млн до­ла­раў.

Даў­жні­кі бы­лі і ра­ней, але ба­ланс пла­ця­жоў заў­сё­ды вы­раў­ноў­ваў­ся за кошт та­го, што хтось­ці аплач­ваў не толь­кі бя­гу­чае спа­жы­ван­не, але і вяр­таў свае ра­ней­шыя па­зы­кі. Ад­нак мі­ну­лы год стаў для га­за­ві­коў свое­асаб­лі­вым — свое­ча­со­ва раз­лі­чы­лі­ся энер­ге­ты­кі, але за­ві­на­ва­ці­лі­ся шкля­ныя і цэ­мен­та­выя за­во­ды.

Кі­раў­нік «Бел­па­лі­ва­га­за» спа­дзя­ец­ца, што ў блі­жэй­шыя 10 дзён даў­гі па га­зе з бо­ку буй­ных спа­жыў­цоў пра­мыс­ло­ва­га сек­та­ра бу­дуць па­га­ша­ны. Гэ­тае пы­тан­не ця­пер зна­хо­дзіц­ца на кант­ро­лі спе­цы­яль­най ура­да­вай ка­мі­сіі. Па звест­ках спе­цы­я­ліс­таў аб'­яд­нан­ня «Бел­па­лі­ва­газ», усе ка­тэ­го­рыі спа­жыў­цоў Бе­ла­ру­сі ў год су­мар­на спа­жы­ва­юць пры­род­на­га га­зу на 4,3 млрд до­ла­раў.

Сяр­гей КУР­КАЧ.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Як прайшоў «Марафон адзінства» у Віцебску

Як прайшоў «Марафон адзінства» у Віцебску

Два дні былі насычаны ўнікальнымі выставамі, карыснымі праектамі і інтэрактыўнымі пляцоўкамі.

Грамадства

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».

Грамадства

Гарадское асяроддзе становіцца больш даступным для людзей з інваліднасцю

Гарадское асяроддзе становіцца больш даступным для людзей з інваліднасцю

Галоўная мэта дзяржавы сёння — інтэграваць чалавека з інваліднасцю ў грамадства.