Дзякуючы намаганням лідараў Кітая і Беларусі, стасункі паміж краінамі выйшлі на новы ўзровень развіцця. Асабліва гэтаму садзейнічала падпісанне ў мінулым годзе кіраўнікамі абедзвюх краін сумеснай дэкларацыі аб стратэгічным партнёрстве. Гэта адзначыў намеснік міністра замежных спраў Кітайскай Народнай Рэспублікі Чэн ГАПІН на сустрэчы з кіраўніком беларускага дыпламатычнага ведамства Уладзімірам МАКЕЕМ.
Як паведаміў спадар Чэн Гапін, ён прыехаў у Беларусь па даручэнні ўрада. «Асноўная задача маёй цяперашняй паездкі — абмеркаванне развіцця далейшага супрацоўніцтва з Беларуссю», — дадаў кітайскі дыпламат. Таксама кітайскі госць звярнуў увагу на тое, што падчас зімовых Алімпійскіх гульняў у Сочы Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і Старшыня Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Дзіньпін зноў сустрэліся і абмяняліся думкамі па паглыбленні ўсебаковага стратэгічнага партнёрства.
У сваю чаргу міністр замежных спраў Беларусі заявіў, што развіццё стасункаў з Кітаем — прыярытэтны напрамак знешняй палітыкі Беларусі. Гэтая дзяржава — ключавы партнёр Беларусі ў азіяцкім рэгіёне. Згодна з інфармацыяй Нацыянальнага статыстычнага камітэта Беларусі, за 2013 год таваразварот нашай краіны з Кітаем склаў больш за 3,3 мільярда долараў ЗША.
Надзея ЮШКЕВІЧ
Цяпер, каб аформіць дачу, не трэба ехаць туды, дзе яна знаходзіцца.
Узмацненне адраснасці дзяржпадтрымкі і садзейнічання занятасці
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.