Учора ў Мінску народнага паэта Беларусі правялі ў апошні шлях. Развітанне прайшло ў касцёле Святых Сымона і Алены, паведамляе БЕЛТА. Беларускі паэт здабыў спакой на Ушацкіх могілках у Віцебскай вобласці побач з маці.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні родным народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна ў сувязі з яго смерцю. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
«Творчасць Рыгора Барадуліна займае асаблівае месца ў айчыннай культуры. У яго вершах і паэмах знайшлі сваё адлюстраванне багаты духоўны свет народа і агульначалавечыя філасофскія і маральныя пытанні. Нездарма яны прыцягваюць увагу чытачоў розных пакаленняў», — гаворыцца ў спачуванні.
«Упэўнены, што памяць пра Рыгора Барадуліна як аднаго з вядомых майстроў слова захаваецца ў сэрцах аматараў беларускай літаратуры», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.
Цяпер, каб аформіць дачу, не трэба ехаць туды, дзе яна знаходзіцца.
Узмацненне адраснасці дзяржпадтрымкі і садзейнічання занятасці
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.